Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Звон

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Стогне, плача Звон
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Да працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Звон (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗВОН

Зазвані моцна, звон, загудзі,
Каб пачулі цябе на ўвесь край,
Беларуса хутчэй разбудзі,
Хоць цяпер яму спаць ты ня дай!

Прышоў час, калі сорамна спаць;
Ўсе так шчыра за працу ўзялісь,
Ўсе жыцьцё пачалі будаваць,
А ты сьпіш… Хоць ад звону прасьнісь!

Паглядзі, як сусед пачаў жыць,
Што нядаўна нявольнікам быў.
Ён ня спаў, — і цяпер ён ня сьпіць,
Усім кажа, што ён яшчэ жыў:

А чаго, беларус, ты маўчыш?!
І табе годзе, братку, драмаць:
Калі можна гукаць — ты маўчыш,
Каб пасьля ня прышлось шкадаваць…

Кінь сароміцца мовы сваёй,
Зваць сябе беларусам пачні,
Папрацуй над сялібай сваёй,
А пасьля з ціхатой адпачні!..

Дык звані моцна, звон, і гудзі,
Сваім гукам глушы увесь край!
Хто ‘шчэ сьпіць — ты таго разбудзі,
Хто ня сьпіць — тых да працы зьбірай!

1919 г.