Завілася пчолка над варатамі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завілася пчолка над варатамі
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Завілася пчолка над варатамі.
Гэй, люлі, гэй, люлі.
[Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.]

Красна сонца заіграла над людзьмі.
— Што ж ты, вясна наша красна, прынясла?
— Прынясла цёпла летца дзеля вас,
Малым дзеткам па яечку,
Старым бабкам па кіёчку,
Красным дзеўкам па вяночку,
Маладушкам па сярпочку.
Стары бабкі чапцы шыці,
Красны дзеўкі вянкі віці,
Маладушкі жыта жаці.
Красны дзеўкі на вулачку,
Маладушкі за люлечку,
Красны дзеўкі гулі ды гулі,
Маладушкі люлі ды люлі.

(Запісана: 238. Тэраўскі У. Беларускі лірнік, с. 76.)