Заблудаў
Выгляд
Заблудаў Паданне Аўтар: народ |
Крыніца:http://bellib.org/legenda/item/legenda/legenda-075.html |
Расказваюць старыя людзі, што на тым месцы, дзе цяпер Заблудаў, былі калісьці вялікія лясы. У тыя дрымучыя лясы паехаў раз сабе на паляванне якісьці магнат ці князь і заблудзіўся. Блудзіў ён, блудзіў і ніяк не мог нікуды выехаць. Нарэшце, змучыўшыся, захацеў есці, сеў на дубовы пень і пачаў абедаць.
На тым месцы якраз і заснаваны цяперашні Заблудаў... Дзесь, бадай, і ў летапісе сказана, што Заблудаў стаіць над рэчкаю Мелетына, пабудаваны на дубовым пні. Яшчэ нядаўна, за нашай памяццю, быў тут замак, у якім жыў тады князь Радзівіл...