Перайсці да зместу

Жанчына (Гейнэ/Таўбін)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жанчына
верш
Аўтар: Генрых Гейнэ
Арыгінальная назва: Ein Weib
Пераклад: Юлі Таўбін
Крыніца: Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008 — ст. 136

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Было ў іх каханне без меж, без дна,
Ён злодзеем быў, была шлюхай яна —
Як з поўным вяртаўся ён мехам —
Яна памірала са смеху.

Нуда не ступала да іх на парог,
Яна засынала ў яго на грудзёх,
А як павялі яе ўцеху —
Яна памірала са смеху.

Тады перадаў ён: «Прыйдзі да мяне,
Мне горка, мне цяжка ў праклятай турме,
Я клічу цябе, маю ўцеху…»
Яна памірала са смеху.

А шостай задушаны быў ён пятлёй,
А сёмай засыпаны быў ён зямлёй,
А восьмай за чаркай ягоная ўцеха
Бадай не памерла са смеху.