Перайсці да зместу

Едзе рыцар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Едзе рыцар
Песня
Беларуская народная песня.
  • English: Old Belarusan folk song, author of lyrics and music unknown.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Едзе рыцар, едзе рыцар збройны,
Павяртае з велькей-велькей войны.

У яго шабля, шабля вышчарблёна,
Ды кашулька ў яго закрвавёна.

Вітае яго айцей стары,
Сёстры нясуць, нясуць яму дары.

З яго браце, браце цешыліся,
Ды суседзі з яго бавіліся.

Выйдзі мама, выйдзі мама моя,
Хай усціхнуць, ўсціхнуць ногі твое.

Як жа выйсці, выйсці мне да цебе -
Ужо рок па маім пагрэбе.

Ці ж я маме, маме пакой справіў
Што на войне, войне доўга бавіў.

Дык жывіце ж, самі самі собе,
Бо праз мяне, мяне мама ў гробе.

За гарамі рыцар, рыцар збройны -
Не вярнецца ўжо ніколі з войны.

Там раскошы ў войску ён ужые,
Замест вады ён крыві напіе.

Едзе рыцар, едзе рыцар збройны,
Зноў вяртае з велькей-велькей войны.

Садзяць яго, садзяць на конь сівы,
Бо ён рыцар, рыцар справядлівы.

За ягону кожную трывогу
Сцелюць яму кветкамі дарогу.

А як яго, яго ў дол спушчалі
З трох ладункаў огня-огня далі.


Глядзіце таксама