Дэман (Пушкін/Півавараў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дэман
Аўтар: Аляксандр Пушкін
1823 (пераклад 1936)
Арыгінальная назва: Демон
Пераклад: Зяма Півавараў
Крыніца: «Чырвоная змена», 1936, 6 чэрвеня; «Віцебскі пралетары», 1936, 18 снежня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дэман


У дні, калі былі мне новы
Усе уражанні быцця —
Дзяўчыны позірк, шум дубровы
І ноччу спевы салаўя,
Калі узнёсласьць і юнацтва,
Свабода, слава і любоў,
Калі натхнёнае мастацтва
Маю ускалыхнулі кроў, —
У хвілі шчасця і надзеі
Самоту навявалі мне, —
Тады тайма суровы геній
Пачаў прыходзіць да мяне.
І з кожнай стрэчай нашай новай
Яго усмешка у цішы,
Калючыя глыбока словы
Былі атрутай для душы,
Невычарпальнаю хлуснёю.
Заўсёды Бога спакушаў,
Назваў цудоўнае маною,
Заўжды натхненнем пагарджаў.
Ня верыў ён любві, свабодзе:
На свет з насмешкаю глядзеў —
І не было таго ў прыродзе,
Чаго б уславіць ён хацеў.