Думка ў дарозе
Думка ў дарозе Абразок Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1919 год Крыніца: Часопіс «Звон», № 16 ад 29.IX.1919 г., б. 3 |
Ціха у лесе, як у магіле, і канца яму няма. Усе едзем, едзем, а драмота так і клоніць голау.
— Ну, браток, колькі-ж верст мы праехалі?—пытаю хурмана.
— А хто іх ведае, Бог адзін… не стаімо,—адказвае ен, пачухаушы каля вуха.—Як бачыш, чорт іх тут мерыу ды лік згубіу, навет і цяцер шасты ад іх тырчаць праз усю пушчу а як да балота дацягнем, дык і іх ня відаць… Вярсту пэуне адкрамсалі, а гак застауся,—кончыу ен сваю гутарку і гукнуу на сівага: „Но, каб цябе воук задушыу! Хутчэй, а то, бачыш, мой пасажыр занудзіуся“…
Я, і прауда, трохі занудзіуся, хоць Бацькаушчыну ізноу бачыць, ізноу дыхаць добрым сасновым. духам было радасна, а некі сум шчэміць грудзі і здаецца, ня будзе канца гэтым лясом, гэтым балотам А там, паміж камлеу, дзе-ня-дзе стаіць убогая, пахіленая хата, і худы гаспадар сячэ тапаром некае бервяно, толькі гук па лесе ідзе: так, так!..
— Бог дапаможа, чалавеча!—гукаю я да небаракі, а ен падымае ціха голау ды кажа:
— Бог то Бог, а вось каб сам памог, дык другое дзело…
— А прауду кажаш, чалавеча. Стой, хурман! Няхай конь сапачыне, а я успомню сякеру,—кажу я хурману.
Конь стау. Я хутка зьлез з воза ды да чалавека.
— Ну, дзядзька, давай сякеру ды глядзі добра, каб я ад спрытнасьці шкоды не нарабіу.
— А калі умееш часаць, дык сам глядзі, каб роуна было, адказвае ен, аддаючы мне сякеру.
О, мой Божа! Дауно ня стукаў я сякерай. Дауно ня бачыу я родных краеу, і цяпер з верай у новы час павяртаю да вас, да цемных лясоу, далекіх лугоў, да багністых балот, гдзе мой бедны брат ліу і лье сьлезы і пот у паднявольнай працы. Гэй, мая сякера, шпарка хадзі у руццэ, моцна сячы, каб чыста і роуна выходзіла работа, бо пойдзе яна на новую будыніну нашага жыцьця! Шумі і ты, цемны лес, шумі так, каб чулі твой шум, тваю песьню за сотні верст, ад краю да краю, каб ведалі усе, што настау час устаць усім на работу! Гуляй-жа, вецер, гураганам вый і будзі тых, хто яшчэ сьпіць! Раві па балотах, сгані усіх птушак, няхай ляцяць па сьвету і клічуць на работу! Бо час настау…
Бервяно скончано.
— Ну, дзядзька, гатова! Бяры назад сякеру.
— Дзякуй,—кажа ен.
— Ну, хурман, паедзем далей!—кажу я.
Эх, і рвецца сэрцо ад радасьці і хочацца гукнуць ва усе грудзі, каб пачулі ва усей старонцы! Гэй, браты, уставайце і той, хто спау, і хто прачнууся! Барджэй у цемную хату сьвет нясеце!
В. Адамовіч.