Перайсці да зместу

Дума ў турме (Франко/Цітоў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дума ў турме
Верш
Аўтар: Іван Франко
1877
Арыгінальная назва: Ой рано я, рано устану…
Пераклад: Канстанцін Цітоў
Крыніца: Беларусь, 1946, №5-6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дума ў турме


Ой, рана я, рана я ўстану,
На неба далёкае гляну,
А неба – блакітны крышталь,
А сэрца ахутвае жаль.
Хай неба з усмешкай нязменнай
Глядзіць на турэмныя сцены,
Якія пажоўклі ад слёз,
Што іх прамачылі наскрозь,
О неба, нашто нада мною
Ты ўсмешкай гарыш незямною,
У цесны закутак, у цьму
Прывет пасылаеш чаму?
Тут слёзы, а ты ззяеш ветла,
Хвалюеш ты вольнасці ветрам;
Ды сценамі душыць турма
і волі ратунку няма.
Гляджу я, жывым пахаваны,
На белыя хвалі туману,
На яркае сонца ў акне, –
І кроў закіпае ва мне,
За што мяне тут пахавалі?
За што ў мяне волю аднялі?
За што мяне кат асудзіў?
Што я Украіну любіў?
Жадаў для закутых я волі,
Жадаў абяздоленым долі
І шчасця для бедных застрэх –
І гэта адзіны мой грэх.


1877