Перайсці да зместу

Дудка беларуская (1922, Коўна)/Воўк і авечка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У судзе Воўк і авечка
Байка
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1922 год
Мая хата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Воўк і авечка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЎК і АВЕЧКА.

Злавіў воўк ягнятка
І панёс жывоя!
Плачуць сын і матка,
Як бабры абоя.
Воўк над маткай злітаваўся,
Як які аконам,
У аўчынку перабраўся
Ды ідзець з паклонам.
Прыйшоў, — кажа, — я здалёчку
Расказаць пані авечцы
Добры весткі аб сыночку,
Як яму цяпер жывецца.
Не пазнала-б ты ніколі,
Такі стаў дасужы,
І жывець сабе на волі,
Бяз бяды, бяз нужы,
Зубы вырасьлі клыкамі,
І адпалі рожкі,
Ножкі цяпер з кіпцюрамі,
Хвост даўжэйшы трошкі.
І ўжо воўка не баіцца,
У хлеў ніхто ня гоне;
Мае чым абараніцца,
І другіх бароне!
Прыйдзі, імасьць, да нас ў госьці,
Справім сабе вечарынку:
Будзе мяса, будуць косьці,
Будзем есьць бэз адпачынку! —
— „Дзякуй, дзякуй ягамосьці
За весьці такія!
Ніхай прыйдзе сын у госьці,
Пагляджу ці вые?
Бо кажуць, між вамі
Трэба быць ваўкамі.
Я-ж па воўчу ня умею
Ні выць, ні есьці, ні лгаць.
Ды ськінь скурку, дабрадзею,
Бо… зубкі відаць!
I авечка, хоць дурная,
А ваўка-ж пазнае! —