Доўга, доўга звячора сядзела
Доўга, доўга звячора сядзела Песня |
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына" |
Доўга, доўга звячора сядзела,
Тонкі я, белы кужалёчак я прала,
Часта я, часта праз ваконца паглядала.
Адкуль, адкуль ясны месяц узойдзець,
Адтуль, адтуль мой татулька прыедзець.
Кіну я пралку на белую лаўку,
Сама пайду татку пераймаць.
Правай ручкай татульку вітаю,
Левай ручкай слёзкі выціраю.
— Чаго, чаго, мая дзіцяці, плачаш?
Ці табе свякроўка ліхая!?
— Мне свякроўка, як родна матулька.
— Ці табе свёкарочак ліх?
— Мне свёкарочак, як родны татулька.
— Ці табе дзевярочкі ліхія?
— Мне дзевярочкі, як родныя браточкі.
— Ці табе зальвіцы ліхія?
— Мне зальвіцы, як родны сястрыцы.
— Ці табе міленькі ліхі?
— Згадаў, згадаў, мой татулька родненькі:
Ціха іду — як свіння паўзу я,
Скора іду — як каза скачу я,
Бела нашу — то жана хвасліва,
Чорна нашу — то жана ляніва.
(Запісана: 836. Сахараў, 1, с. 59. Зап. Я. Кірстук у 1935 г. у в. Сілене (б. Бароўка) Сіленскай вол. Ілукстэнскага п. ад сваёй маці. Ільняная.)