Доч месяца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Доч месяца
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/210.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Па сцежцы праменняў у ззянні агнёвым
Спусцілася месяца доч на зямлю;
Дубок па паляне знайшла па шаўковай,
Прыпала, казала: «Браточак, люблю!»
І доўга лісцінкі яго цалавала,
І доўга галінкі яго мілавала,
І грэла ад холаду роснай зямлі
Густого касой і грудзьмі.
На рэчку дзівіўся жар-месяц чырвоны.
У пушчы шукаў ён лятуху-дачку:
Мо дзесьці завабіў узгорак зялёны,
Мо недзе збірае грыбкоў у ляску.
І дзетак маленькіх — ружовенькіх зорак
Паслаў ён па ціхі ля рэчкі ўзгорак.
Гукалі-інукалі — нідзе не знайшлі,
Вярнуліся з чым і пайшлі…
Да раніцы месяца доч загуляла,
Звінелі і песні і казкі яе.
Агніца-зарніца даўно запалала…
«Пусці… палячу, бо татуля прыб’е…»
І просіць дубок: «Пачакай, залатая…»
Лісцінкі у коскі яе уплятае.
Дубок не пускае. «Пусці, дарагі…
Жар-месяц глядзіць на лугі…,
Вунь, бачыш, ад злосці бляднее жар-месяц,
Пусці, мой хлапчыпка, дахаты пара,
Бо хмаркі угледзяць, бо зоркі прыкмецяць…
Пажарыць пад гаем сястрыца-зара.
Вунь крыляцца качкі над росным чаротам,
Вунь птушкі звіняць пад туматшым балотам,
Пусці ж, дубок, узляцсць угару,
Бо тут у цябе я памру…»
Дубок не пускае, цясной прыгартае,
Галінкамі моцна красуню абняў,
Доч месяца млее, доч месяца тае,
Доч месяца ціха сканала да дня…
Блішчаць на дубовых лістках не расінкі.
А буйныя, светлыя кропкі-слязінкі.
То плача ад жалю, ад гора-бяды
Зялёны дубок малады…