Перайсці да зместу

Доля (Шаўчэнка/Сержпутоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Доля
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
? (пераклад 1918)
Пераклад: Аляксандр Сержпутоўскі
Крыніца: Часопіс «Чырвоны Шлях», № 9-10, 31 сьнежня 1918 г., б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Доля.


Доля мая, доля!
Што ты не такая,
Як доля чужая?
Ці сілы не маю,
Ці сілы не маю,
Ці да цебе дароженькі
Праз поле не знаю?
Ці да цебе свае дары
Я не пасылаю?
Есь ў мене дары —
Вочы мае кары;
Маладую маю сілу
Багачы купілі…
Можэ й дзеучыну без мене
З іншым абдружылі.
Научы-ж мене, доля,
Гдзе добрая воля.


Пералажыу Наум Смага.