Добры вечор тому

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Добры вечор тому
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская народная песня, запісаная Зінаідай Мажэйка ў в. Гольцы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці // З. Я. Можейко. Песни белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983. № 33. Колядка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Добры вечор тому,[1]
Хто ў гэтаму дому.
Мы самі з сабою,
З дзецьмі і з жаною.
Сталы засцілаем,
Ражджэство спраўляем.
А па гэтай мове —
Будзьмо ўсе здаровы!
А па гэтай казцы —
Жыві, хазяін, ў ласцы!

  1. Кожны радок паўтараецца двойчы