Добры вечар таму

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Добры вечар таму
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Зінаідай Мажэйка ў 1968 г. у в. Казялужжа Хойніцкага раёна Гомельскай вобл. // Зімовыя песні (серыя «Беларуская народная творчасць» АН БССР). Мінск, 1975. № 227. Калядная

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Добры вечар таму, хто ў етом даму.
Святы вечар![1]
А ў етом даму сам пан-хазяін.
За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць.
Ў первам кубачку — зеляно віно.
Ў другом кубачку — кудрава піва.
Ў трэццім кубачку — мядок саладок.
Зеляно віно — для хазяіна.
Кудрава піва — для жаны яго.
Мядок саладок — для яго дзяток.
Мы ж цябе, хазяін, не зневажаем.
Да з Новым годам паздраўляем.
Мы ж твайго двара да(й) не мінаем.
Мы ж твайго двара развесяляем.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.