Добра жаць — шырокая ніўка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Добра жаць — шырокая ніўка…
Песня

Крыніца: Родная літаратура: падручнік-хрэстаматыя для 5-га класа агульнаадукац. шк. / склад.: Л.К.Цітова. – Мінск: Народная асвета, 1998

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Добра жаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, сцюдзёная хатка —
Няродная матка.
Не пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.
Ды пытаецца, ці доўга пражала,
Ці многа нажала.
Добра гнаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, цёплая хатка —
Родная матка!
Не пытаецца, ці злянілася,
Ці многа нажала.
Ды пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.