Перайсці да зместу

Дні вясны (1927)/Залатое пахмельле/Выгляд твой малажавы зблажэў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я стаю пахіліўшы чало ⁂ (Выгляд твой малажавы зблажэў…)
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Выгляд твой малажавы зблажэў,
ты ўжо стала ня тая, другая.
Да мяне прытуліся бліжэй,
хоць зарніца ў палёх дагарае.

Нашто сьвецяцца сьлёзы ў вачох
спадаюць расой каляровай?
Палажы мне чало на плячо,
ня сумуюць хай хмурыя бровы.

Нечакана цябе я сустрэў, —
твае вусны красою палалі.
Зорны сьмех рассыпаўся між дрэў,
і ўсьміхаліся зорамі далі.

Мы былі тады толькі адны,
па дарозе ступалі спакойна.
Праімчаліся гэныя дні,
праімчаліся шпаркімі коньмі.

Не вярнуць іх ніколі ужо, —
толькі ўспомніцца, часам, як несьлі.
Яшчэ жар не адцьвіў, не пажоўк,
яшчэ будуць і казкі і песьні,

24-III — 26 г.