Перайсці да зместу

Дзіва (1927)/I/Па-над рэчкай чароты

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ты адкажаш Па-над рэчкай чароты
Верш
Аўтар: Нічыпар Чарнушэвіч
1927 год
Скацілася сінічка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Па-над рэчкай чароты на дол ляглі,
нібы цені паўзучыя, доўгія.
А чамусьці яны засмуціліся,
ці ня сонейка іх закацілася.

Па-над рэчкай чароты на дол ляглі —
цені ценькім праменьнем агойданы.
Значыць, сонца ўсё лашчыць яшчэ паплавы,
значыць, жыцьця агні ўсё гараць, ня ўплылі,

Па-над рэчкай чароты на дол ляглі,
бо ўмірае ўсё, што было дорага;
удавою старэнькай па межах ідзе
хвораліцае восені дзень.