Перайсці да зместу

Плынь (1927)/III/Дзяўчыне (Ты з пярсьцёнкам, дзіцё, над вірком ня гуляй…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Марынка Дзяўчыне
Верш
Аўтар: Міхайла Грамыка
1927 год
Падобнасьць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЯЎЧЫНЕ

Ты з пярсьцёнкам, дзіцё, над вірком ня гуляй:
Сасьлізьне ды зарыецца ў мокры пясок.
І каменьчык яго, дарагі табе край,
Мільгане з глыбіні праз халодны вірок.

Так з сардэчкам бывае ў ліпнёвыя дні:
Жартаўне, каб прывабіць праменьчык у гай.
Мільгане і агоньчык там зрокам у зрок,
А дзяўчынкін тады дыямэнт ўспамінай!

1910—1926 г.

◆ ◆ ◆