Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею
Jump to navigation
Jump to search
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею Верш Аўтар: Адам Гурыновіч Крыніца: http://knihi.com/Adam_Hurynovic/Dziakuj_tabie,_bracie,_Buracok_Macieju.html |
Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе у калейку
І будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.