Падарунак Беларускаму Жаўнеру (1920)/Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера
| ← Гутарка з сябром Беларускай Вайсковай Камісіі П. Алексюком | Дзесяць прыказаньняў для беларускага жаўнера Публіцыстыка Аўтар: Змітрок Бядуля 1920 год |
Слово праўды аб мове і долі беларуса → |
Дзесяць прыказаньняу для беларускага жаунера.
I.
Калі ты праваслаўны, — ня думай, што ты расіец. Калі ты каталік, — ня думай, што ты паляк. Ведай, што ты беларус, і гавары усюды толькі пабеларуску, бо гэта — твая родная мова, мова тваіх бацькоў і дзядоў. Хто саромеецца сваей роднай мовы, той ня сын свайго краю, той нявольнік у чужых і здрайца свайму народу. Твой край, народ і мова ня горшые за іншые краі, народы і мовы.
II.
Шануй гонар і волю Беларусі. Будзь шчырым абаронцам сваей зямлі. Смела ваюй з тымі, хто хоча забраць така гасподу. Калі хочаш сам быць гаспадаром сваей працы, дык ты павінен, як усе іншые народы, не баючыся сьмерці, са зброяй у руках пайсьці на ворага, каторы забірае тваю зямлю. А калі пабаішся сьмерці і пусьціш ворага да сябе, дык ён заваюе твой край, і ты ў яго, як парабак пойдзеш на сьмерць, бараніць чужые інтарэсы, як ты і дагэтуль праліваў кроў за чужых.
III.
Ты павіння кразумець, што воля — гэта ня ёсьць грабаваць, адбіраць чужую ўласнасьць і ня слухаць разумнейшых людзей. Хто гэтак робіць — даводзіць свой край да голаду і няшчасьця, паганіць сваё імя і дапамагае няволі. Праўдзівая і разумная воля робіць у краі парадак, папраўляе дабрабыт усіх людзей, каб яны былі ўсе роўные, сытые і добра адукаваные і каб карысталі самі з сваей працы. Гэта можа быць толькі тады, калі адважна будзеш ваяваць.
IV.
Ты павінен быць гордым і шчасьлівы тым, што стаіш пад Беларускім Нацыянальных Сьцягам, што ты ўзброены дзеле таго, каб стаяць за роўнасьць Беларусі з другімі народамі зямлі. Спа беларускую славу ты павінен бараніць да апошняй кроплі крыві.
V.
Ты павінен памятаць, што тваё ўласнае шчасьце і шчасье ўсяго Беларускага Народу — ў тваіх руках. Ты павінен быць шчырым і верыць у сваю правату, у свою сілу, зразумець, што ты ня горшы за ўсіх і маеш право жыць сваім асобным жыцьцём. Але гэтага кожны народ дабіваецца сілай, каторая і ёсьць у цябе.
VI.
Памятай, што праз доўгіе вякі толькі цяпер паступіў момант, калі можаш называцца Беларускім жаўнерам, кай можаш класьці фундамэнт новага жыцьця Беларусі і быць самім сабою. Калі цяпер прапусьціш гэты момэнт, дык потым праклянеш сваё гаротнае жыцьцё пад чужацкай няволяй.
VII.
Калі хто з ворагаў беларускай справы зьвернецца да цябе з салодкімі словамі і скажа табе: Будзь, як і быў дагэтуль, пад цёплай апекай Расіі, ці якога іншага народу, дык ня вер яму — гэта твой найгоршы вораг. Гэта — адзін з тых, каторые дагэтуль цябе трымалі ў няволі нацяанальнай, смакталі тваю крывавую, потную працу і ты бы гноем для яго народу. Ня вер яму, бо ён хоча мець цябе за парабка і надалей. Шануй тых з чужых народаў, якіе шануюць і цябе, як Беларуса.
VIII.
Калі хто з тваіх таварышоў пачне цябе падбухторваць, каб перайсьці да варожага стану, дык твой сьвяты абавязак справядлівага чалавека, шчырага жаўнера і вернага сына Беларускай зямлі, адвярнуцца ад яго з агідай бо ён здрайца. Здрайство — гэта самая найвялікшая подласьць і гідасьць, каторая нішчыць краи і народы. Ва здрайство павінна быць самая цяжкая кара.
IX.
Твой начальнік — гэта твой брат і таварыш па службе. Ён такі-жа салдат, як і ты. Толькі па сваёй адукацыі вайсковай ён, як спэцыяліст, паказывае табе, што рабіць. Калі ёсьць дысцыпліна, ёсьць парадак. Дысцыпліна і асьвядомленасьць кожнага салдата — галоўная аснова пабеды. Нашая прыказка кажа: без правадыра войско гіне.
X.
Кожны беларускі ваяка, ад звычайнага радавога да гэнэрала, павінен памятаць, што ён, — абаронца незалежнай Беларусі, — адзін з найлепшых грамадзян роднай зямлі і займае самае пачэснае месца ў грамадзянстес.
Подаў З. Бядуля.