Дзве дарожкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзве дарожкі
Аўтар: Алесь Мілюць
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 326

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзве дарожкі, дзве сцяжынкі,
          Як істужкі,
Да каханае дзяўчынкі
          Ўюцца дужкай.
Адна лесам-хмызнякамі
          Між балотаў
Вядзе позна вечарамі
          Да варотаў...
А другая полем-нівай
          На світанні
Вядзе з радасці шчаслівай
Ад кахання.
Ой, пайду я пагадаю
          Да варожкаў,
Што мяне ўжо там спаткае
          З тых дарожкаў:
Ці шчаслівае каханне,
          Поўна чараў,
Ці адны расчараванні,
          Чарней хмараў.
Лепей стану, пачакаю
          На расстанні,
Ці не выйдзе, што кахаю,
          На спатканне.