Перайсці да зместу

Да 8-ых угодкаў Савецкай улады

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да 8-ых угодкаў Савецкай улады
Верш
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1925 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 38 (92). 3 лістапада 1925 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Да 8-ых угодкаў Савецкай улады.


Ад Тамерлана і Батыя,
Праз ўсе гісторыі гады,
Пад ўладай енчыла Расія
Тыранаў доўгай чарады
Сьпярша—татары яе ссалі,—
А там—чарод прыйшоў сваіх:
Пасьля князёў – цары насталі,
Дый тыя, што „бліскі“ да іх
Цярпеў народ і зьдзек і гора,
На ўсіх ён цяжка працаваў;
Праліў крыві і сьлёзаў мора,
І цудам—выжыў, не прапаў!
Аднак няволі доўгай годы
Пячаць агідну носіць ён:
Затраціў пачуцьцё свабоды,
Пакуль дайшоў да нашых дзён
І ўсё-ж застаўся па натуры,
І пры князёх і пад царом—
Такім-жа ён як і прашчуры—
Ані быдлёй, ані зьвяром!
І з гэтакіх яго залетаў
Ўсяк карыстаўся хто хацеў.
А сам-жа ён ўзамен за гэта—
„Хам“, „быдлё“ — прозьвішчы меў.
І вось настаў Вялікі Год—
З крывавай бойкі цёмных хмар,
Як ластаўка усіх свабод—
Пярун ударыў: зьляцеў цар.
З мамэнту гэтага ідзе
Усіх паняволеных багацтва,
Лятуценьне ўсіх людзей:
Свабода, равенства і брацтва!
І пачулась кругом: годзе!
На векі скончана з няволяй!
У нас царыць ніхто ня будзе,
Ані з людзкой, ні з „Божай волі“.
На ўсе лады казалі, пелі:
„Цяпер раўня і мы з панамі!“
А гэтым часам—ў Крэмль заселі
Цар Ленін—Троцкі з кумпанамі.
Далей што была—ўсім вядома;
Вядома—ёсьць там што й цяпер:
Там грэх Гаморы і Садома,
І кроў і сьмерць—ў С.С.С.Р!
І хоць тыранаў быццам змыла
Дзьвёх рэволюцыяў „волна“.
У Расіі горш як даўней была
У часы татараў ці цара.
Раней, калі быў цар і „баре“,
Казалі—„з іх вось ўся бяда!“
Цяпер на шыі, як татары
Сядзіць бандыцкая арда.
І сьсе і смокча свайго „сябру“
Ня дасьць падняць і галаву;
А што не так — дык ўраз за жабру,
Дый валачэ ў Г.П.У.
Раней лічыліся ахвяры—
Найбольш на тысячы. А вот—
Царыць як сталі камісары—
Мільёны „выявілі ў расход“.
І ў часы роўнасьці, свабоды,
Нівошта лічаць чалавека.
А частка лепшая народа—
Сярод чужых,—ці зьгібла ў Ч.Э.К.‘а!
Гадоў ўжо восем, як забрала
Расію злодзеяў гурма.
Усё разбурыла, раскрала,
Пустыня там, цмынтар, турма!
Там усё сьвятое адмянілі;
А у чым была „культуры цэль“
Усё забабонам аб‘явілі,
Там Бог: дубіна ды рубель
Дзе цэрквы былі—цяпер кіны
Сьвятых павыкідалі вон;
З душы і сэрца—робюць кпіны,
А вера — толькі забабон!
З дзяцей усіх каб вышлі зьверы,
Шмат адкрылі сваіх школ,
Замест вучыцца—жарты з веры
Строіць дзікі камсамол!
Аднак—ня гледзячы на гэта,
У часы апошняе пары—
Завуць расійцаў усяго сьвета
Масквы крывавыя цары.
Суляць і службу і работы,
Даюць амністыю усім.
Ну словом: кіньце ўсе клапоты,
Свой лёс аддайце ў рукі ім.
Калі хто хоча:—што-ж, ідзіце,
Гасьцямі будзеце у „іх“.
А перш—рысунак паглядзіце—
З чым вас чакаюць „там“ усіх.—


Б. П.