Перайсці да зместу

Да політычнага поэта (Гейнэ/Таўбін)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да політычнага поэта
Верш
Аўтар: Гайнрых Гайнэ
1841 (пераклад ?)
Арыгінальная назва: An einen politischen Dichter («Du singst wie einst Tyrtäus sang…»)
Пераклад: Юлі Таўбін
Крыніца: Пераклад Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 230. — 372 с.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Ты так сьпяваеш, як Тыртэй, —
Натхнёна, сьмела, ўзнята,
Але абраў ты дрэнны час
І слухачоў ня надта.

Яны і слухаюць цябе,
І хваляць болей нормы:
Які шляхетны дум узьлёт!
Што за майстэрства формы!

Яны й за шклянкаю віна
Табе «ура» праклічуць
І нават сьпеў твой баявы
Лагодна прамармычуць.

Але й нявольнік волі спеў
Пяе ў начы за трункам —
Ён прыпраўляе смак пітва,
Спрыяе працы шлунку.