Да перапёлкі (Савіч-Заблоцкі)
Выгляд
Да перапёлкі Верш Аўтар: Вайніслаў Савіч-Заблоцкі Крыніца: Беларусь, 1946, №4 |
Гэты верш Савіч-Заблоцкі даслаў у 1873 роцы рэдактару часопіса «Вестник Европы» М. Стасюлевічу, думаючы надрукаваць яго. |
Слаўлена будзь ты, перапёлка,
Птушынка руская мая,
У волі ўзрослая ляцёлка,
Ў няволь ўзляцеўшая гасця.
Чаму ты «пійдзь-пайдзі» варкуеш?
Каго ты гоніш галаском?
Ўрага якогась ты тут чуеш,
Што рускі наш засеў харом?
Ці, можа, ты на нас сярдзіта
І гоніш нас адсюда вон?
Нягодны мы твайго павіта,
Наш люд няволі падчынён?
Слаўлена будзь ты, перапёлка,
Птушынка руская мая.
Мне, панічу, з табой нялоўка:
Ты — справядлівая гасця.
Калі прад лет дзясяткаў копай
Мы ў гэты край ўнасілі хрэст,
Чаму ж маўчала прад Еўропай,
Нас не ганіла з гэтых мест?
Чаму ты Русі не сказала,
Што пакрывілі мы душой?
На Русі грамадой нас ўстрачала,
Калі мы ў дом ўхадзілі свой…