Да жонкі маёй у Вільні
Выгляд
Да жонкі маёй у Вільні Верш Аўтар: Зыгмунт Нагродскі Крыніца: Зыгмунт Нагродзкі і яго адносіны да беларусаў |
Перастань тужыць, бабулька,
Што мужык твой гіне,
Бо калі Бог не апусціць,
То не з’ядуць свінні.
Яшчэ вырвуся з іх когцяў,
Вярнуся у хату
З табой разам ім за гэта
Абдумаць заплату.
І так доўга жыці будзем
У шчаслівай долі,
Аж галоўкі стануць белы,
Як той снег у полі.
Зыгмяль. Пецярбург. Прэдварылка. 1901 год