Дактрына (Гейнэ/Таўбін)
Выгляд
Дактрына верш Аўтар: Гайнрых Гайнэ 1844 Пераклад: Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 228—229. — 372 с. |
Бі ў барабан і забудзься пра страх,
Цалуй маркітанку, брат, —
У гэтым мудрасьць усіх навук
І сэнс разумнейшых цытат.
Будзі барабанам санлівых людзей
І стукай нястомна: тук-тук…
Наперад, б’ючы ў барабан, маршыруй, —
Вось сутнасьць усіх навук.
Вось Гэгелевай філёзофіі зьмест,
Вось сэнс разумнейшых цытат —
Я гэта даўно ўжо зразумеў
І стаў барабаншчык-хват.