Даверлівы — зусім не скептык…
Выгляд
Даверлівы — зусім не скептык… Верш Аўтар: Юлі Таўбін 17.08.1929 Крыніца: http://knihi.com/Juli_Taubin/ |
* * *
Даверлівы — зусім не скептык —
Ўсяму я веру, ўсё цаню…
Як толькі ноч накіне кепку,
Лаўлю і шум, і цішыню…
Мне ўсё тут люба…
Ўсё знаёма —
Будынка даўняга фасад…
Ў забытым садзе — патаёма
Так хітра сплеценых прысад…
Завулкаў ціш і вуліц шумы,
Недатыкальнай сіні гладзь,
І гэты дом, і сіні нумар
На ім:
16/45.
17.08.1929
Мсціслаўль