Перайсці да зместу

Гісторыя беларускае літэратуры (1920)/II/Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура/Проціўпольскія вершы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А. Кісель Проціўпольскія вершы
Падручнік
Аўтар: Максім Гарэцкі
1920 год
В. Дунін-Марцінкевіч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Проціўпольскія вершы.

У тым-жа часе, на пачатку сёмага дзесяцёхлецьця 19-га веку, зьяўляліся і яшчэ беларускія вершы, падобныя па свайму характару да кісялёўскага пісаньня, але маючыя ня столькі соцыяльную, колькі нацыянальную тэндэнцыю. Гэта проціўпольскія вершы, выдаваныя навет за нарадныя песьні з Меншчыны: 1) „Быў на Русі чорны бог“… 2) „Ой, калі-б, калі маскалі прышлі“ і інш.

Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура 60-х гадоў ня маець літэратурнага значаньня і разглядаецца ў нашым пісьменстве толькі з гістарычнага боку, бо яна лепшы паказальнік таго, якім цяжкім шляхам ішла нашая літэратура ў сваім гістарычным разьвіцьці. Лепшыя, шчыра-беларускія літэратурныя прыклады мелі шмат перашкод, каб хаця выпадкова і рэдка трапіць у народ. А разгледжаная тэндэнцыйная літэратура, абодвух кірункаў роўна проціўлітэратурная і ня шчыра-беларуская, пашыралася ў нашым народзе арганізаваным спосабам і вытварыла ў ім вельмі шкодны пагляд на сваё друкаванае слова; апрача таго, яна паглыбляла падзел на „рускіх“ і „палякоў“.