Перайсці да зместу

Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця (1928)/Прадмова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова
Публіцыстыка
Аўтар: Усевалад Ігнатоўскі
1928 год
Інкорпорацыя Беларусі ў Расійскую імпэрыю

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прадмова.

Курс гісторыі Беларусі у XIX і пачатку XX сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У васнову курсу паложаны запісы студэнтаў, што слухалі лекцыі новае гісторыі Беларусі ў 1922-23 акадэмічным годзе. Само сабою зразумела, што пры выкладаньні зусім новага курсу вельмі часта прыходзілася спатыкацца з вялікімі труднасьцямі, перад каторымі ня было часу доўга і дакладна спыняцца. Трэба было ісьці далей і далей.

Ня было таксама магчымасьці падзяліць курс на пэрыоды, бо яшчэ не настаў для гэтага час. Трэба раней больш грунтоўна апрацаваць старыя матар'ялы, набраць і сыстэматызаваць матар'ялы новыя, каб зрабіць правільна гэты падзел.

Як усякая першая праца, лекцыі з гісторыі новых часоў на Беларусі павінны мець і маюць недагляды й недахваты. Тым ня менш кніжку друкаваць трэба. Яна патрэбна, з аднаго боку, для студэнтаў, з другога боку—для настаўнікаў, каторым таксама трэба мець матар’ялы для іх штодзённай працы па беларусазнаўству ў масавай школе.

Аўтар выражае шчырую падзяку т-шу Я. Лёсіку, каторы згадзіўся ўзяць на сябе працу падабраць адпаведныя рысункі да тэксту кніжкі.

У. Ігнатоўскі.


11-га кастрычніка 1924 году. Маёнт. Горкі, Менскай акругі.