Як шырока і далёка беларуская зямля, —
заклікае вёску, горад кліч магутны юнака:
Гэй, з намі радамі, юначка, юнак!
Бяры ты, насі ты сяброўскі наш знак!
Гэй, з намі радамі, юначка, юнак!
Бяры ты, насі ты сяброўскі наш знак!
Сяньня сілы маладосьці сорам дома марнаваць,
трэба шчыльнымі радамі йсьці Радзіму будаваць.
Гэй , з намі радамі, — крок роўна трымай!
Глянь мужна, пей дружна і такт адбівай!
Гэй , з намі радамі, — крок роўна трымай!
Глянь мужна, пей дружна і такт адбівай!
Беларусь, краіна наша! Твае дзеці — юнакі,
для цябе жывем і служым, мы твае будаўнікі.
Гэй, з намі радамі, наперад сталь-грудзь!
Хай рвецца, нясецца: “Жыве Беларусь!”