Гушкі, гушкі, гушкі…
Выгляд
Гушкі, гушкі, гушкі… Калыханка Аўтар: народ Крыніца: http://knihi.com/Roznaje/Huski,_huski,_huski.html |
Гушкі, гушкі, гушкі,
Прыляцелі птушкі.
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі шчабятаці,
Нельга Дзімку спаці.
Зыбаю, пазыбаю,
Ішоў айцец за рыбаю.
Маці пайшла пялёнкі мыць,
Дзядуля — дровы рубіць.
А-а-а!
Дзядуля — дровы рубіць,
Бабуля — уху варыць.
А-а, люлі, ўсе дзеткі паснулі,
Спі і ты, малышка, спі!