Перайсці да зместу

Гудкі (1930)/Гэрой працы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сасна Гэрой працы
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Акцябрыны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Герой працы (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЭРОЙ ПРАЦЫ

Закалыхалася сірэна ў белых сецях,
узбудзіўшы раніцу зімы…
На лядзянках коўзаюцца дзеці,
як калісьці коўзаліся мы.

Аздобілі бель-сьнежаныя ўзоры
шыбіны застыўшых камяніц…
На фабрыцы
машынным звонкім хорам
кіраваў —
сівенькі машыніст…

А ў тыя дні,
у дні ліхой пакуты,
ён зваў таварышаў,
ён клікаў не маўчаць —
а баставаць!
І сілаю магутнай
рваць путы-ланцугі!
Краінай —
заўладаць!..

Асьнежаны бязьмежныя даліны.
Асьнежаны фабрычных труб квартал.
З шаснаццаці гадоў ён ля машыны,
з шаснаццаці за працай карабоў.

Павевам гордай радасьці — ўрачыстасьць
рабочы клюб прыветліва спаткаў.
— Героя працы — машыніста —
насіла моладзь на руках!..