…Эх, яблычка, куды коцішся? З Балаховічам ідзі, азалоцішся…
Хай бяз ботаў, бяз шынэлі
у мяцелі-сьцюжы,
дружна біліся, гарэлі
агнявелі здужыць!
Як штыхі ад сонца, стальлю
вочы зырка зьзялі.
Што Кастрычнік горда даў нам,
адстаялі слаўна!
*
…И по винтику, по кирпичику водрузили мы снова завод…
На разваліны-руіны —
узвод за ўзводам,
выйшла армія краіны
баявым паходам.
Загаілі фабрык раны
працай дружнаю, старанна.
Загулі-былі машыны
песьняй радаснай, нястрымнай.
*
…Мой саколік трактарыст, а я трактарыстка…
Замест патронаў — зерне.
замест бранявіка,
трактар пераверне
хутар кулака!
За прасторы, за абшары
і на межы дрот —
Армія Чырвоная —
— Аграпаход!
*
Згінце ў тры пагібелі Пілсудзкія, Цэргібелі…
Бяз працы ў голадзе гінуць
Мільёны рабочых краіны.
На біржах працы
зьлёт, сход.
Выходзіць змагацца,
галодны паход!
На барыкады, засесьці ў акопы
клічуць рабочых Эўропы!
*
…Параход ідзе, Дожджык крапае. Будзем рыбу карміць рымскім папаю…
Труціць, як калісьці,
імкнуцца народ.
Зьбіраюцца выйсьці
ў „крыжовы паход“.
Разам з прадажным
штандарам хрыстовым
крыжам зьляжа —
„Паход крыжовы“!
Мы закон жыцьця зьмянілі!
Ня стрымаць нас! Не асіліць!
Рух — на захад! Мусім там быць!
Узарвем заставы-дамбы!
Хто ня верыў, што ўзараем
поле безгранічна.
Што пачуецца над краем
гул машын фабрычных…
Хто ня верыў, што краіну
з векавых балот і ціны
прывядуць байцы паўстанцы
Ў край электрастанцый?!
............
Чырвонасьцяжныя паходы
год за годам — лавай! —
Новых дзён цьвітуць усходы
бальшавіцкай славай!
|