Груганы (Леўчык)
Выгляд
Груганы Аўтар: Гальяш Леўчык Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 281 |
Браткі! Прачнемася ад сну —
Пара ўжо нам хутчэй ўставаць!
Ад груганоў паганых след
Пара нам чыста замятаць!
Дык хто устаў — прылады ладзь
Дый будзь гатоў на кліч, на збор!
Каб ад паганых груганоў
Ачысціць дружна дом і двор!
Пакажма вось тым груганам,
Чым дужы дый жывучы мы!
Якая сіла ёсць у нас,
Калі пайдуць вон груганы!