Перайсці да зместу

Грамадзкі Голас (1925)/1925/36/Індык

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Індык
Верш
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1925 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 36 (90). 18 кастрычніка 1925 г., б. 3
Іншыя публікацыі гэтага твора: Індык (Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Маскоускія чырвоныя цары: каты, зладзеі, бандыты і г. д. і г. д.
(Эуропейская прэса да 26/I 1925).
Чычэрын: „расійска-польскі арыстакрат“. Адзін з лепшых эуропэйских дыплематау, прыемны… інтэлигэнтны…
(Эуропейская прэса да 26. IX. 1925).


Індык.


Неяк ў час вячэрняе пары,
На панскім птушачым двары,
Вутка, певень й гусь сайшліся
І крытыкай знаёмых заняліся,
Канешна—усіх. скрытыкавалі,
(Нашу, ма‘ быць, моду ўзялі),
Аднак-жа болей ад усіх —
Цярпеў індык.
— „І грэх і смех
Сказаць каму, што гэты птак,
Ад птушак большы ўсіх дурак —
Дасюль сярод нас сьмее жыць“,
Певень абураны крычыць, —
— Уродзіцца-ж такая брыда,
І паглядзець — барэ агіда!
Удавіўся-б я, дальбог-жа,
Каб хоць крыху быў з ім схожы!
— А пабачце — на насе
Якую штуку ён нясе!
А незграбайла! Што за хвост!
Уся павадка, які ўзрост!
Гагоча гусь. — А надуты, а упарты!
Дальбог—адкінуўшы ўсе жарты
Сярод птушак ее—пачвара.
А з павам нашым—вось-бы пара!
— Ад важнасьці дык мусіць хутка,
Індык трэсьне! — крачэ вутка.
Ганьба і сорам птушкам усім,
Што жыць тут мусім разам з ім!
Запраўды: — даўно ўжо час
Вон прагнаць яго ад нас!
Тут пачалі ўсе крычаць:
„Трэ‘ індыка байкатаваць!“

Вось гэтак птушкі дружным хорам
Суседа — індыка кляймілі.
І дурны ён, і жыць з іх сорам,
Байкатаваць пастанавілі…
Тымчасам—усімі лёс іграе,
Што заўтра будзе—хто з нас знае? —
— Лёс індыка перамяніўся:
Багацтва, славы ён дабіўся.
Словам (ня ведаю з якой прычыны),
Кажуць: пры помачы жанчыны:
— Пайшоў індык наш у гару,
На‘т быў прадстаўлены цару.
Цару ён вельмі спадабаўся —
Й прэмьер-міністрам хутка стаўся.
Як толькі прыняў ён партфэлі -
Да яго ўсе птушкі паляцелі.
Як ні б‘юцца між сабой —
Сьпяшаць ўсе наперабой
Першым каб прад ім зьявіцца —
Ну, хоцьбы толькі пакланіца!

З першых—певень прыскакаў
І камплімэнт яму сказаў.
„Пусьціце!“ гагатаў тут гусь —
„(Яму я першы пакланюсь!
Маё ў тых права прадусім —
Бо гусі ратавалі Рым!“
А вутка індыну цьвярязіла,
Што бабка родная яе хадзіла
Па тым двару, дзе яго дзед,
Праходзячы, пакінуў… сьлед,

Зусім, значыцца, ня чужая
Яна яму. Свая, радная,
Чуць не пляменніца!..

Дык вось на сьвеце як бывае:
У становішчы якая сіла!
Так і цяпер, як даўней была:
Пакуль нічога хто ня мае —
— Ім кожны толькі памыкае.
Сусед бліскі і той сьмяецца!
Пачварай, дурнем ён завецца.
Выдумвае аб ім хто што хоча,
З кроку кожнага — рагоча.
Крычаць паасобку і хорам —
Што і жыць з ім разам—сорам!
Яму-ж лёс калі усьміхнецца,
Багацтва, сілы ён даб‘ецца —
Вакол яго вазьня:
Прыяцелі ўсе! Радня!

Нешта падобнае цяпер
Здарылася з СССР.
Яе ніхто й аваць не хацеў,
А лаяў—як і хто умеў.
І голад там, й нэйдза й зьдзек,
З быдлёй зраўняўся чалавек.
Там — бандыты ўсе чыста,
Асабліва-ж — комуністы.
Словам — няма ужо Расеі,
Цараць там каты і зладзеі!
І ўсе бяз вынятку яны —
Сьветам усі асуджаны.
Аднак ня доўга гэтак трвала,
Расія йзноў, хоць не саўсім,—
І сільнай і багатай стала.
А галоўнае пры тым,—
Можна з ёю гапдаяваць, —
І шмат чаго з яе сарваць.
Зьмірыцца з ёю значыць трэба,
Бо й пабіць можа, й ня дасьць хлеба,
Дзелч — таго ў нас цяпер —
Зусім цаца СССР.
А камісары хоць зладзеі —
Прадстаўнікі яны Расеі.
Чычэрын — пан і ўжо ня кат —
„Расійска-польскі арыстакрат“.
Буржуям—чалавек ён свой:
Капелюхі прад ім далой!


Б. Друцкі.