Перайсці да зместу

Грамадзкі Голас/1926/4/Што бачыў у горадзе Кандрат!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Што бачыў у горадзе Кандрат!
Байка
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі Голас», № 4 (100). 28 студзеня 1926 г., б. 3
Іншыя публікацыі гэтага твора: Што бачыў у горадзе Кандрат!.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Што бачыў у горадзе Кандрат!


Ні то паэма, ні то байка alà Крылоў).

„Група соймавых паслоў
паехала ў Саўдэпію для
„азнаемленьня“… (З газэт).



— Здароў! Як маеся, сябрук?
Спаткаўшы ў горадзе Кандрата,
Вітаўся зьдзіўлены Пятрук.
— Што робіш тут? даўно ўжо з хаты?
У горад як жа ты дабраўся?
— Сюды даўно ўжо я зьбіраўся.
Цікавы горад быў пабачыць,
Як тут і што—дазнацца значыць.
Да гэтых пор усё аднак,
Паехаць не ўдалось ніяк.
Аж тут нядаўна Шлёмка наш,
— Млынар, ты-ж ведаеш яго?
Сюды паехаў на кірмаш
Купіць сабе таго-сяго.
(Цяперака ён, гад, багаты!)
Дык вось, зьвярнуўшыся да хаты,
Ен трое дзіваў насказаў,
Быццам цуды аглядаў
Прывезены што да нас тут
Ў нямецкім нейкім кут… кут… кут…
— А мо ў кунсткамэры?—Во-во!
Дык вось пачуўшы ад яго
Пра гэты цуды я дальбог,
Стрымаць цікавасьці ня мог.
Засела думка ў галаве:
Ў горад… ў горад… Вохці мне!
Пачаў па крышаццы зьбірацца…
А тут—ну трэба-ж гэтак стацца!
Як раз і Шлёмка ўвязаўся.
Прыйшоў і просіць, каб я ўзяўся
Муку яго сюды даставіць.
Вось брат думаю—дык лоўка!
Магу інтэрасы паправіць:
Ў машну ўлезе залатоўка,
Дый ваш кунст магу пабачыць…
Гэткім чынам вось я значыць
Ў вас тутка і апынуўся…
— Ну як жа горад? Спадабаўся?
— Нішто, пасколькі аглянуўся —
Даволі пекным паказаўся.
Хоць я па вуліцам ўсе болей,
Аднак—нагледзіўся даволі.
Царквы, дамы—усё палацы!
Сады на вуліцах… Вось працы
Паложана людзклй на гэта!
І выдумкі-ж! Всоь хоць карэта—
Бяз коні прэцца, быццам бес
У яе калёсы ўлез…
А людзям тутка дык здаецце
Надта добра ўсім жывецца.
Ўсе так весела сьмяюцца,
Беднякоў відаць німаш,
Ўсьцяж на вуліцах таўкуцца,
Ні то хвэст, ні то кірмаш…
Ня то на вёсцы—і… куды!
— А ў кунсткамэры-ж ты быў?
— Але, хадзілі і туды,
Дзякуй Шлмка ўсё вадзіў.
— Патрапіу значыць. Добра гэта!
Шмат цікавых там прадметаў!
Агледзеў ўсё, ці не? Кажы!
— Усё, а як-жа. Старажы
Вось што пры ўходзе нас спаткалі
Усё як ёсьцькі паказалі.
І сапраўды ёсьць што пабачыць
Дык вось: гляджу, а ён тлумачыць
Агледзіў гэтак усё як сьлед,
На ўсе бакі кожны прадмет.
І дзіў-жа ёсьць на Божым сьвеці!
Вось так у жыцьці і не прыкмецім
З цікавага амаль нічога.
А як зьбярэ хто мала-многа,
Дык ажна рот адчыніш з дзіва
Ды як стоўп стаіш Маўкліва!…
— Чакай, чакай! Ты папарадку
Кажы, што бачыў ад пачатку.
— Га! на ўспаміны я, брат, цяжкі!
Аднак як помню: там букашкі,
Казяўкі, блохі на‘т і мушкі,
З найбольшага й да малога…
— Ну, а аддзелы са скацінай
Ці бачыў? Слог як спадабаўся?
Ма‘ быць вельмі напужаўся,
Спаткаўшысь з такой махінай?
—Сло—он? А там ён? Можна ўбачыць?
— Дык ты слана ня бачыў значыць?
Ды як-жа-ж так: хадзіў, хадзіў,
Казявак на‘т не прапусьціў,
Найцікавейшага-ж не бачыў…
— Ды што-ж я тутка вінаваты?
Казаў ўсё стораж, што тлумачыў
(Каб ён ня бачыў сваей хаты!)
Слана-б я вось як род пазнаў,
Яго-ж гад той не паказаў…

Б. Друцкі.

* * *

Экскурсія Соймавых паслоў
Саўдэпскі рай паехала бачыць.
Што-ж: не трацячы лішкі слоў,
Вынікі можна прадбачыць.
Пакажа хітры ім Саўдэп
Палацы, войскі, ну й свой Нэп!
А вось народ як там жыве —
Дык не пакажуць паэўне, не!
І будуць знаць—што ім там скажуць
Бачыць тое, што пакажуць.
З паездкі будзе рэзультат —
Як меў з кунсткамэры Кандрат!


Б. П.