Перайсці да зместу

Го-го-го, каза

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Го-го-го, каза
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Майсеем Грынблатам у 1938 г. у в. Заполле Рудзенскага раёна ад Юсты Каленік // Анталогія беларускай народнай песні. Мінск, 1975. № 8. Калядная.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




— Го-го-го, каза, го-го-го, шэра![1]
Дзе рожкі дзела? — На соль праела.
— Го-го-го, каза, го-го-го, шэра!
Лезь, каза, на печ, пакажы чапец.
Лезь, каза, на кут, пакажы хамут.
Лезь, каза, на пол, пакажы хахол.
На печы авёс вялікі парос.
На палу жыта рагамі збіта.
А ў тым жыці — перапёлачка.
Вывела дзеці — люба глядзеці.
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Дзе каза рогам, там жыта стогам.
Дзе каза нагой, там жыта капой.
Дзе каза хвастом, там жыта кустом.

  1. Рэфрэн выконваецца перад кожнай страфой.