Перайсці да зместу

Голад (Ізгур)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Голад
Верш
Аўтар: Ілья Ізгур
1906 год
Крыніца: Газэта «Наша Доля», № 6, 1 дзекабра 1906 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Голад.


Кали вайна у краю кипела
И кроу лилася, як вада,—
З крави зямля пачырвенела
И з кожным днем расла бяда…

Кали звяроу — людзей таукали
На мирных жыцелеу каб биць…
Кали дзяцей не шкадавали
У вачах прад матками рубиць…

Тагды ускипела гневам
И голад страшнызтуль ступиу
И скрыдлы над зямли пасевам
Як цар-арол ён расхилиу.

И пахмурнели у смутку нивы,
И пажауцела уся зямля,
Маркотны, смутны, моучаливы
Прад смерцяй были усе паля.

Ламалась рож, каласы пали,
И сонцэ огненае жгло,
И росы ниу не асвяжали,
Зачахла усе и умярло.

Салому уместа хлеба ели
(Бо скот дауно ужо падох)
И пухли людзи и чарнели,
Ядучы зельска, кору, мох…

Дзярэуни хутка вымирали,
Хвароба йшла, нибы пажар,
И крыки неба разрывали…
Но бэз литосци голад-цар.
...........
Тагды вайна у краю кипела
И кроу лилася як вода…
З крави зямля пачырвенела
И з кожным днем расла бяда…

...........

Тагды у палацах што? — гуляли,
Начами ели ды пили,
И Бога — голад выхваляли
Што крыки бедных замярли.

...........
...........
...........
...........


И. Изгур.