Географія Эўропы (1924)/Усходняя Эўропа/Карпаты
← Украіна | Карпаты Падручнік Аўтар: Мікалай Азбукін 1924 год |
Крым → |
Карпаты.
(Азнач географічнае палажэньне. Паводле карты пералічы старонкі, якія мяжуюцца з Карпацкім краем на захадзе, на поўдні і на поўначы).
Уклад Карпацкіх зморшчавых гор належыць да тых ускрайных горных ланцугоў, якія атачаюць Усходня-Эўропейскую рауніну. Паводле сваёй будовы і пахаджэньня, Карпаты зьяўляюцца нібы працягам Паўночна-ўсходніх Альп, ад якіх яны аддзелень: толькі Венскай нізінай. Пачынаючыся каля Дунаю, Карпацкі ланцуг апісвае дугу, выгнутую на ўсход, і зноў даходзіць да Дунаю, да так званай Жалегнай Брамы, за якой пачынаюцца ужо Балканы. Такім чынам Карлапкія горы нібы злучаюць уклады Альпійскіх і Балканскіх гор.
Параунауча з Анынам: Карпаты мала расчленены, адзначаюцца ад іх ня толькі адсутнасьцо печнага сьнегу і горных педавікоў, але таксама малой кошкасьцю морзнавых адкладау, якія засталіся ад ленавіковай эпохі, адкладаў, якія пакрываюць Альпійскі ўклад да самых падгор'яў.
Краявід тутака болея аднастайны. Няма тут прыгожых, вялікіх, блакітных вазёр, мала нізкіх выгодных праходау, няма бліскучых зерналёдных палёу, меней сочных горных лугоу. Клімат тут сушэйшы, ападкаў меней. Вярхі гор ляжаць тутака значна ніжэй (ня вышэй 2-х з паловай вёрст). лясы не падымаюцца гэтак высока па схілах гор, як там. (Дрэвы зьнікаюць на вышыні 1500-1800 м., і хваёвыя хмызьнячкі не сустракаюцца вышэй за 1800-2200 м.). Затое тут пазьней асталяваліся людзі і не пасьпелі так зьнішчыць лясы, як у Альпах.
Угнуты унутраны край Карпат складаецца пераважна з крышталічных скал: часткай з гранітаў, гнэйсаў, часткай з выбуховых нова-вульканічных скал астыглай лявы (грахітаў і да т. п.). Знадворны, выгнуты край складаецца пераважна з пластоў пескавіку. Лявы унутранога краю адзначаюцца багацьцем на розныя руды і дарагія мэталы, а па прыгор'ях знадворнага краю сустракаецца каменная соль і нафта.
На захад ад Карпацкага ланцуга распасьціраецца Сярэдня-Дунайская або Вугорская нізіна, якая цягнецца аж да ўсходніх альпійскіх адгор яу а на поўдні між Карпацкімі гарамі і Дунаем ляжыць Ніжня-Дунайская або Валаская нізіна, цесна злучаная з паўднёва-ўсходнімі прыгор'ямі Карпат, так званай Малдаўшчынай. Гэтыя нізіны зьяўляюцца дном дауных мораў, занесеных адкладамі рэк, што сьцякалі з Карпацкага ланцуга.
Паводле свайго клімату Дунайскія нізіны могуць лічыцца часткай паўднёвага пасу Усходняй Эўропы. Ападкаў тут выпадае мала, лета гарачае, зіма параўнаўча халодная. Падобнасьць да Паўднёва-Усходняй Эўроны выяўляецца і ў грунтох, Дунайскія нізіны і прыгор'і Карпат пакрыты лёзсам (што гэта за парода?), вышні пласт якога ператварыўся ў ураДжайную чорназемную глебу. Аднастайны кавыльны стэп пакрывае Прыкарпацкія нізіны і толькі па ўзгорках і прыгор'ях пераходзіць у лесастэл або ліставы лес.
Большая частка Прыкарпацкіх зямель абвадняецца ракой Дунаем і яго прытокамі: Ваагам, Цісай, Алютай, Сэрэтам, Прутам. Рэкі гэтыя жывяцца горнымі дажджамі і заўсёды маюць шмат вады. У тых месцах, дзе яны прарываюцца праз горы, яны маюць шпаркае цячэньне, зрывістыя берагі, вузкія даліны. У нізінных частках свайго бегу яны цякуць павольна ў шырокіх, часта балотных берагох. Часта гэтыя ракі шырока разьліваюцца, заліваюць свае даліны і руйнуюць паузьбярэжныя вёскі і гарады.
Лежачы на межах Заходняй, Усходняй і Паўднёвай Эўропы, Карпацкі край адзначаецца вельмі рознастайнай люднасьцю. На захадзе, у СярэдНя-Дунайскай нізіне, пануе вугорская мова, якая стаіць блізка да моў прыуральскіх фінскіх народаў; на паўднёвым усходзе жывуць румыны, якія гавораць на адной з романскіх моў; на пауночным захадзе пераважваюць кроуныя чэхам славакі, а на паўночным усходзе — украінцы. Па абліччы вугорцы і румыны маюць шмат падобнасьці да суседніх славянскіх народаў. У працягу вякоў яны мяшаліся з славянамі і ўвабралі ў сябе шмат славянскай крыві.
Як ува Ўсходня-Эўропэйскай раўніне, гэтак і у Карпацкім краі кульТура і асьвета стаяць нізка. Ня гледзячы на значныя запасы карысных мінэралаў, здабываньне іх займае другараднае месца, а апрацоўка зусім не пашырылася; паўсюды сельская гаспадарка рашуча пераважвае над фабрычнай прамысловасьцю. Зямлю апрацоўваюць кепска, палепшаныя спосабы ральніцтва і сучасныя сельска-гаспадарчыя прылады не пашыры ліся. Аднак надзвычайна ўраджайная чорназемная глеба дазваляе нават пры благой апрацоўцы зямлі зьбіраць вялікія ўраджаі ўсялякага збожжа. Асабліва вялікую вагу тут маюць кіяхі, якія засяваюцца галоўным чынам для мясцовага ўжытку. На другім, а часамі і на першым месцы сярод гатункаў збожжа стаіць пшаніца, якая дае галоўны продукт вывазу. Паўсюды значныя прасторы засяваюцца цукровымі буракамі і табакай. Па нізінах усюды разводзяць вінаграднік, каля вёсак саджаюць пладовыя дрэвы, асабліва сьлівы. У горах яшчэ многа лесу, які адсюль вывозіцца ў бязьлесныя Дунайскія нізіны, а па горных лугох вялікую вагу мае гадоўля жывёлы.
З даўных часоў Карпацкія горы станавілі важную політычную мяжу, якая засланяла Вугорскую нізіну ад варожых наступаў з усходу. Да вайны 1914-18 гадоу Карпацкі хрыбет быў усходняй мяжой Вугорскай дзяржавы. У сучасны момант заходняя і сярэдняя часткі Карпацкага ланцуга належаць да Чэха-Славацкай рэспублікі, а паўднёвая частка да Румынскай дзяржавы. Да сучаснай Вугоршчыны належыць толькі Сярэдня-Дунайская нізіна. За кошт яе моцна павялічылася Румынія. Да яе раней належалі толькі Валаская нізіна, Малдаўшчына на ўсход да Пруту і масыў Дабруджа (глядзі агляд Балгарыі). Пасьля вайны ў склад Румыніі ўвайшла Бесарабія (між Прутам і Днястром), Буканіна ў вышнім цячэньні Пруту і Трансільванія — горная краіна ў паўднёва-ўсходнім кутку Карпат.
Паводле асаблівасьцяй прыроды і люднасьці, Прыкарпацкія землі можна падзяліць на 6 краін. У межах Карпацкага ланцуга знаходзяцца: 1) Славаччына або Заходнія Карпаты, 2) Вугорская Русь або Сярэднія Карпаты і 3) Сямёхгорадзьдзе або Трансільванія. Нізінная частка Прыкарпацкіх зямель раскладаецца на 4) Малдаўшчыну або паўднёва-ўсходнія прыгор'і Карпат, 5) Валахію і 6) Вугоршчыну.
Заходнія Карпаты пачынаюцца каля самага Дунаю (каля места Браціслава) і зьяўляюцца працягам лежачых на левым беразе гэтай ракі Лейцкіх гор, якія лічацца ўсходнім адгор'ем крышталічных Альп (глядзі агляд Усходніх Альп). Спачатку Заходнія Карпаты цягнуцца на паўночны ўсход, потым зварочваюць на ўсход. На ўсім сваім працягу яны складаюцца з трох, а месцамі з чатырох роўналежных ланцугоў, але усе гэтыя ланцугі перарэзаны папярочнымі далінамі рэк і раскладаюцца на некалькі асобных масываў кожны. Між гэтых ланцугоў пралягаюць прадоўжныя даліны, якія даюць сток або на поўнач да Віслы, або на поўдзень у Дунай.
Паўночны ланцуг (так званыя Заходнія Бяскіды) складаюцца з пескавікоў, маюць акругленыя, ня вельмі высокія вярхі (да 1725 М.) і прарэзаны важным праходам (Яблунка на вышыні 551 м.), па якім ідзе чыгунка з Нямеччыны і Заходняй Польшчы (Цешынскага Шлёнску) у Вугорскую нізіну. Шырокая важная лагчына (так званая брама Вэйскірхэну), аддзяляе гэты ланцуг ад Судет і становіць важную дарогу, па якой пралягаюць чыгункі з Польшчы і Украіны ў Чэхію і Аустрыю (Вену).
Другі ланцуг пачынаецца над Дунаем (пад назовам Малых Карпат), складаецца з спрадвечных крышталічных скал і ў масыве Высокая Татра дасягае вышыні 2663 м. (Гэрлсдорфскі верх), перавышаючы ўсе іншыя часткі Карпацкага ўкладу.
- Вярхі Татры ляжаць вышэй сьнегавой мяжы, але зрывістыя схілы іх перашкаджаюць утварэньню на іх вечных сьнягоў і зерналёдных палёў. Голыя скалы дадаюць гэтым вярхом асаблівы змрочны выгляд. Лугоу на Татры мала, лясоў хапае (лясамі пакрыты горныя схілы ад падгор'яу да вышыні 1500 м.). Ува ўсе бакі з Татры сьцякаюць бурныя рэчкі, у далінах якіх трапляюцца цікавыя горныя вазёры, гэтак званыя "морскія вочы".
Трэці прадоужны ланцуг Заходніх Карпат, як і другі, складаецца з крышталічных скал, але не дасягае ўжо такой высачыні, як Высокая Татра.
Чацьверты, самы паўднёвы ланцуг (так званыя Вугорскія Рудныя горы), складаецца пераважна з ацьвярдзелых ляў, багатых серабром, золатам, медзьдзю, жалезам, нікелем, кобальтам і дарагімі каменямі (опал). У пластох, якія чаргуюцца з вульканічнымі скаламі, знаходзяць багатыя запасы бурага вугалю.
Зразумела, што вялізныя падземныя багацьці зрабілі краіну Заходніх Карпат перш за ўсё краем нетракапальнай прамысловасьці. Аднак і тут па ураджайных далінах вялікую вагу мае сельская гаспадарка і ральніцтва, гадоўля жывёлы, садоўніцтва, вінаградніцтва. (На паўднёвым усходзе краіны вырабляюцца асабліва слынныя так званыя токайскія віны). Даступнасьць Заходніх Карпат, дастатнасьць выгодных праходаў, багатыя паклады мінералаў дапамагалі пашырэньню ў гэтай краіне гандлю, а бойкія зносіны з суседзямі дапамагалі разьвіцьцю культуры. Насельнікі краіны — славакі — адзначаюцца найвышэйшым ува Усходняй Эўропе становішчам асьнеты, і з гэтага боку маюць шмат супольнага з сваімі родзічамі і суседзямі — чэхамі. На поўначы і ў Татры жывуць палякі.
- Да часу вялікай вайны 1914-18 г. Славаччына належала да Вугорскай паловы Аўстра-Вугорскай дзяржавы. Вугорцы забаранялі славакам вучыцца ў роднай мове, прымушалі карыстацца вугорскай мовай у грамадзянскіх і адміністрацыйных установах. Шукаючы волі, тысячы славакаў выяжджалі ў Амэрыку, кідаючы свае землі і скарбы вугорцам, якія пачалі выціскаць славакау з іх бацькаўшчыны.
Пасьля вайны Славаччына злучылася з Чэхіяй у адзіную дзяржаву. Славакі займаюцца як нетракапальнай прамысловасьцю, гэтак і сельскімі заняткамі, жывуць пераважна па хутарох, вёсках і маленькіх мястэчках. Буйных гарадоў тут мала.
Найвялікшы з іх — Браціслава (панямецку Прэсбург, 80000 нас.) — ляжыць на Дунаі на граніцы трох дзяржаў: Аўстрыі, Вугоршчыны і Чэха-Славаччыны. Праз гэты горад ідуць важныя шляхі з Паўднёвай Нямеччыны і Аўстрыі ў асяродак Вугоршчыны. Асяродкам здабываньня мэталаў лічыцца Штаўніца (панямецку Шэмніц, 15000 нас.) з акадэміяй нетракапальнай прамысловасьці. Паўночныя схілы Заходніх Карпат становяць Паўднёвую мяжу Польскай рэспублікі.
Сярэднія Карпаты зьяўляюцца найвузейшай часткай Карпацкага ўкладу. Карпаты тут цягнуцца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, маюць мала выгодных праходаў і адзначаюцца рэдкай залюдненасьцю. Знадворныя паўночна-ўсходнія ланцугі гор складаюцца тут пераважна з пескавікоў, адзначаюцца мяккімі абрысамі, акругленымі вярхамі і лагоднымі схіламі; бязмаль да самых вярхоў іх пакрываюць лясы: на нізе, у падгор'ях-букавыя, вышэй, па схілах — ігластыя.
Крышталічных спрадвечных скал тут няма. Унутраныя (паўднёва-заходнія) ланцугі складаюцца з астыглай лявы, маюць выгляд змрочных масываў з вострымі вярхамі і стромкімі схіламі і зьмяшчаюць значныя паклады металаў, асабліва серабра.
Насельнікі краіны (лемкі, бойкі і гуцулы) належаць да ўкраінцаў, жывуць пастарасьвецку, займаюцца ляснымі промысламі і гадоуляй жывёлы, моцна трымаюцца сваёй мовы і звычаяў. Перад вайной гэтая краіна, як і Славаччына, належала да Вугоршчыны, а цяпер адышла да Чэха-Славацкай рэспублікі. Краіна аднак карыстаецца самаурадам, і ўкраінцам цяпер жывецца з культурна політычнага боку вальгатней, як пад вугорскім заборам.
Сямёхгорадзьдзе або Трансільванія абымае паўднёва-ўсходні кут Карпацкага уклалу. Даліна Вышный Цісы аддзяляе гэтую краіну ад Сярэдніх Карпат. На поўдзень ад гэнай даліны карпацкія ланцугі разыходзяцца. Адна галіна пал назовам Сямёхгорадзкіх Карпат цягнецца далей на пауднёвы усхол, другая пад назовам Сямёхгорадзкіх Рудных гор зварочвае на паўднёвы захад.
Самёхгорадзкія Карпаты складаюцца з пескавіковых гор (на усходзе), спрадвечных крышталічных скал (у сярэдзіне) і астыглай ляны (на захадзе). Дасягнуушы Валаскай нізіны, Самёхгорадзкія Карпаты заломіста зварочваюць на захад, набываюць назоў Трансільванскіх Альп і складаюцца там ужо выключна з спрадвечных крышталічных скал. (Якія пароды завуцца спрадвечнымі крышталічнымі скаламі?). Трансільванскія Альпы дасягаюць значнай вышыні, адзначаюцца дікасьцю, няпрыступнасьцю, і да. апошняй сусьветнай вайны былі мяжой між Вугоршчынай і Румыніяй. Схілы іх багаты на лес, а у прыгор'ях трапляецца буры вугаль. На захадзе яны дасягаюць да Жалезнай Брамы на Дунаі і маюць свой працяг на правым беразе Дунаю у так званых Сорбскіх Рудных горах (глядзі агляд Балгарскай краіны).
Сямёхгорадзкія Рудныя горы аддзяляюць Трансільванію ад Вугорскай нізіны і таксама дасягаюць значнай вышыні (масыў Бігар дасягае да 1849 м. н. р. м.). З даўных часоў у гэтых горах здабывалася многа дарагіх мэталаў і ў тым ліку золата.
Паміж Сямёхгорадзкіх Карпат, Трансільванскіх Альп і Сямёхгорадзкіх Рудных гор ляжыць г. зв. Трансільванская ўзгаркаватая катліна.
- Гэтая катліна была калісь дном затокі так званага Сармацкага мора, пад якім хавалася тады Вугоршчына, Украіна і Валахія. Адклады гэтай затокі зьмяшчаюць пласты каменнай солі. На самай паверхні па-над морскімі адкладамі ў Трансільваніі ляжаць яшчэ пласты лёэсу.
Клімат краіны, дзякуючы горам, якія яе атачаюць, сухі, контынентавы. Лета тут гарачае; часамі бываюць моцныя сухмені; зіма параўнаўча з суседнімі нізінамі сьцюдзёная.
- У месьце Сібіу сярэдняя гадавая тэмпэратура +8,6°, сярэдняя студзеня -3,9°, ліпеня +19,3°.
Тут добра узрастаюць кіяхі, пшаніца і іншае збожжа, асабліва ў тых месцах, дзе спачатку расьлі толькі стэпавыя травы, бо там утварылася тлустая чорназемная глеба. Каля вёсак і гарадоў разводзяць садовіну, асабліва сьлівы, якія тутака сушацца і вывозяцца адсюль пад назовам чорнасьліву. Пад заслонай горных ланцугоў добра пасьпявае і вінаграднік. У горах галоўнымі заняткамі зьяўляецца гадоўля жывёлы, валка лесу і асабліва здабываньне карысных мінэралаў: бурага вугалю, золата, солі. фабрычная прамысловасьць не пашырана, але саматужная апрацоўка дрэва і мэталаў мае значную вагу. Насельнікі краіны складаюцца пераважна з румын.
- Гэта патомкі романізаваных дакійцаў, што жылі тутака ў даўныя вякі. У час вялікіх перасяленьняў, калі суседнія нізіны былі заселены славянам), тут у горных лясох Трансільваніі захаваліся рэшткі гэтага народу. З часам адгэтуль частка іx зноў спусьцілася ў суседнія нізіны Малдаушчыны і Валахіі.
Апрача таго, тут жыве шмат перасяленцаў з Вугоршчыны (сэклераў) і з Нямеччыны, але акругі, залюдненыя вугорцамі і немцамі, з усіх бакоў докружаны прасторамі з румынскай люднасьцю.
Да сусьветнай вайны 1914-1918 г. краіна належала да Вугоршчыны, спачатку карысталася самаўрадам, а потым вугорцы абвясьцілі яе неад. дзельнай часткай свайго каралеўства. Пасьля вайны сумыны адваявалі Трансільванію і далучылі яе да сваіх уладаньняў.
Культурным асяродкам краіны зьяўляецца места Клюж (павугорску Колоквар, панямецку Кляузэнбург, 61 тыс. насельн.) з румынскім унівэрсытэтам.
Малдаўшчына яшчэ можа разглядацца, як усходняе прыгор'е Карпат, але яна зьяўляецца ўжо часткай Усходня-Эўропэйскай раўніны[1]. На захадзе яе ў беспасрэднай блізкасьці да Сямёхгорадзкіх Карпат цягнецца паласа ўзгоркаў, багатых сольлю і нафтай, а далей на ўсход у вадазборы рэк Сэрэту і Пруту распасьціраецца роўная прастора, перарэзаная ярамі і далінамі рэк, складзеная з паземных пластоў і пакрытая грубым слоем лёзсавых глін. На поўначы Малдаўшчына можа лічыцца яшчэ нявысокім плоскаўзвышшам, а на поўдні і паўднёвым усходзе няпрыметна пераходзіць у Чорнаморскую нізіну. (у якім кірунку цякуць галоўныя рэкі Малдаўшчыны? Як яны завуцца, куды ўліваюцца, дзе пачынаюцца?).
Рэкі Малдаўшчыны павыгрызалі ў мяккіх грунтох глыбокія даліны з зрывістымі сьценкамі. Увясну рэкі заліваюць свае даліны і часта мяняюць свае рэчышчы. Значныя паводкі бываюць і ўлетку, калі ў вышнявінах рэку Карпатах—ідуць дажджы і сходзяць сьнягі. Ува ўсходняй палове краіны ў так званай Бесарабіі, што ляжыць між Прутам і Днястром, рэкі ў сваіх вусьцях утвараюць ліманы, як і рэкі Паўднёвай Украіны.
Некаторыя з гэтых ліманаў зусім аддзелены ад мора пескавымі гакамі і перавярнуліся ў прыморскія вазёры з слаба салонай вадой. Дзякуючы нарастаньню дунайскай дэльты, ліманы некаторых рэк, якія даўней уліваліся беспасрэдна ў мора, цяпер апынуліся далёка ад мора каля самага паўночнага з вусьцяў Дунаю.
Клімат краіны сухі, сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца дасягае +22°, самага халоднага -5°. Цёплая пара году (з сярэдняй тэмпэратурай ноча дзеньня болей за +10°) тут цягнецца болей за 6 месяцаў. Гэтым краіна адразьняецца ад рэшты Усходня-Эўропейскай раўніны і нагадвае Валахію і Вугоршчыну. Дзякуючы гэтаму тут добра сьпее вінаград, які далей на ўсходзе дасьпявае толькі на самым узьбярэжжы Чорнага мора.
Расьліннасьць малдаушчыны пераважна стэпавая. Лясы, галоўным чынам букавыя, растуць толькі на паўночным захадзе ды ў самых прыгор'ях Карпат. Чым далей на паўднёвы ўсход. тым іх меней, яны замяняюцца лесастэпам і запраўдным кавыльным стэпам. Грунты паўсюды вельмі добрыя, чорназемныя. Аднак зямля вырабляецца кепска, нядбала. Сяляне прызвычаіліся да вялікіх ураджаяў збожжа і ня рупяцца аб тым, каб гнаіць зямлю або завадзіць палепшаныя спосабы ральніцтва.
Асьвета у краіне стаіць нізка, большасьць насельнікаў належыць да няпісьменных і ня ведае спосабаў, каб выйсьці з цяжкага экономічнага становішча. Большая частка зямлі належыць да буйных земляўласьнікаў-баяр, якія жывуць па вялікіх гарадох або за рубяжом, напрыклад, у Парыжы, і зусім ня цікавяцца зямлёй. Сяляне жывуць бедна, зямлі ня маюць і працуюць на панскай зямлі, як арэндары ды парабкі. Кіяхі ды мамалыга крутая, як хлеб (каша з кіяховай мукі), складаюць галоўную страву малдаўскага сялянства, а пшаніца, як збожжа болей каштоўнае. прадаецца ў гарадох і вывозіцца за межы. Для працы на палёх трымаюць пераважна валоў, на мяса гадуюць сьвіней і авечак. Апошнія даюць і воўну, з якой малдаўцы вырабляюць сабе хутраванкі, паясы, суконную вопратку. Каля Дунаю пашырылася рыбацтва — ловяць дунайскіх селядцоў і асятроў, здабываюць асятровую ікру. З іншых галін сельскай гаспадаркі значную ролю граюць вінаградніцтва і садоўніцтва. Вінаградняў у Малдаўшчыне многа і расьце вінаграднік там добра. З прычыны нізкай культуры малдаўцы не навучыліся гатаваць добрых він; вінаград там ня смачны, а віны не салодкія. Садоуніцтва мае лепшае становішча. Малдаўцы вельмі любяць свае сады, добра даглядаюць іх і уважаюць болей, чымся польную працу. Апрача игруш і яблынь саджаюць абрыкосы, пэрсікі, чарэшні, валоскія арэхі, асабліва-ж сьлівы. Сушаныя сьлівы (чорнасьліў) зьяўляюцца важным продуктам, які ідзе на страву сялянства і на вываз за межы. Фабрычная прамысловасьць пакуль што не пашырылася. Рэчы хатняга ўжытку вырабляюцца саматужным спосабам. Буйныя прадпрыемствы апрацоўваюць толькі вясковыя продукты. Болей за ўсё тут паравых млыноў; пачынае пашырацца фабрычнае гарбарства.
Як у земляробскай краіне, у Малдаўшчыне большасьць насельніцтва жыве па вёсках, пад саламянай страхой, у маленькіх, убогіх хатах, зробленых з гліны, саломы і гвою. Гной ідзе і на апал, як на Украіне. Яго сушаць, прасуюць і кучамі складаюць на панадворку, як у нас дровы (як завуць на Ўкраіне сушаны гной?). Гарадоў у краіне мала, большасьць з іх зьяўляецца толькі вялікімі вёскамі з напалову земляробскай люднасьцю.
Галоўны з запраўдных гарадоў Ясы (80000 н.), што ляжаць у сярэдзіне Малдаўшчыны на скрыжаваньні галоўных чыгунак. Калісь тут знаходзіліся дзяржаўныя ўстановы Малдаўскага княства. Цяпер гэта культурны асяродак краіны з унівэрсытэтам. На ўсходзе ў Бесарабіі галоўным горадам зьяўляецца Кішынёў (114000 нас.) з буйнымі паравымі млынамі.
Гандлёвай прыстаньню краіны ёсьць Галац (74000 нас.), што ляжыць на Дунаі, але даступны для морскіх караблёў.
Большасьць насельнікаў Малдаўшчыны становяць малдаўцы, якія зьяўляюцца галінай румынскага народу. Як і ўсе румыны, яны адразьняюцца ад іншых романцаў маўклівасьцю, пакойнасьцю, гультаяватасьцю. У паўднёвай частцы Бесарабіі апрача малдаўцаў жыве шмат балгар, украінцаў і грэкаў. На поўначы (у Хоцінскім павеце) украінцы месцам складаюць большасьць мясцовай люднасьці. Далей па ўсёй краіне раскіданы цыганы і жыды. Апошніх аднак моцна ўціскае румынскі ўрад, хаця паводле констытуцыі яны маюць поўныя правы грамадзянства.
- У сярэднія вякі Малдаўшчыну захапілі туркі. Аднак на чале яе стаялі асобныя князі, і краіна карысталася самаўрадам. У 1812 г. усходняя палова краіны — Бесарабія — адышла была да Расіі; у 1856 г. частка Бесарабіі адышла назад да Турэччыны, а з 1878 году аж да мінулай вайны зноў уся Бесарабія ўваходзіла ў склад Расійскай імпэрыі. Паўночна-заходні куток — так званая Паўднёвая Букавіна — належала да Аўстрыі і толькі ў 1918 г. злучылася з рэштай Румыніі. Пасьля вайны ў руках Румыніі апынулася і Бесарабія, хаця з Расіяй, да якой раней належала Бесарабія, Румынія не ваявала. СССР не прызнае Бесарабію часткай Румыніі і вымагае, каб працоўнаму люду гэтага краю была дадзена магчымасьць самому вызначыць свой лёс. Шырокія колы прыгнечанага сялянства краіны імкуцца аддзяліцца ад Румыніі і залажыць Малдаўскую ССР. На левым беразе Днястра куточак Украіны, залюднены малдаўцамі, ужо абвешчан Малдаўскай ССР. З гэтай рэспублікай і жадаюць злучыцца сяляне Бесарабіі.
Валаская нізіна ляжыць між Трансільванскімі Альпамі і Дунаем. Калісь і тут было мора, заваленае з цягам часу адкладамі рэк. Прарваўшыся праз Жалезную Браму (глядзі агляд Балгарскай краіны). на Валаскую нізіну уходзіць Дунай, утвараючы тут шырокую балотную даліну. паўднёвую мяжу краіны і граніцу між Балгарскай і Румынскімі землямі.
- Краявід Валахіі не адзначаецца хараством. Гэта роўная краіна, пакрытая лёхсам, вышні пласт якога стаўся ўраджайнай чорназемнай глебай. Бяздрэўны, сухі стэп у сухую пару выпальваецца сонцам; грунты трэскаюцца, у паветры лётае пыл. Пасьля дажджоў паўсюды стаяць лужы, паўсюды бруд, грязь.
Клімат краіны бязмаль такі самы, як у Малдаўшчыне, адно толькі крышку цяплейшы.
- Бухарэст мае сярэднюю гадавую тэмпэратуру +10,6°, сярэднюю студзеня -2,9°, ліпеня +22,8°.
Ападкаў паўсюды меней за 500 міліметраў, і толькі ў прыгор'ях Трансільванскіх Альп колькасьць іх дасягае і нават перавышае 600 міл. Згодна з гэтым разьмеркаваньнем ападкаў кавыльны стэп, які пануе на нізіне, па прыгор'ях пераходзіць у лесастэп або запраўдны букавы лес.
Насельнікі краіны — валахі, як і малдаўцы, зьяўляюцца адным з двох галоўных пляменьняў румынскага народу. Выціснутыя калісь адгэтуль славянамі ў Трансільванію, румыны з цягам часу зноў пакрысе распаўсюджылі тут сваю мову. Аднак відаць, што ў кроў сучасных румын улілося шмат славянскай крыві. Як малдаўцы, гэтак і валахі, моцна розьняцца ад сваіх родзічаў па мове — італійцаў або гішпанцаў.
- У іх няма тэй жвавасьці, рупатнасьці, рухавасьці, якімі вызначаюцца паўднёва-заходнія романцы. Валахі роўнаважны, цярплівы, сумленны народ, ня вельмі працавіты, але здатны, сьмелы і ахвяраздольны. На жаль, нізкае становішча асьветы і безцарамоннасьць баяр-земляўласьнікаў, якія выціскаюць усе сокі з сялян, перашкаджаюць узбагачэньню Валахіі і румынскага
народу. З гэтай прычыны як у Малдаўшчыне, гэтак і ў Валахіі сялянства жыве бедна.
- У сярэднія вякі Валахія, як і Малдаўшчына, была захоплена туркамі і таксама зрабілася самаурадным княствам, якое плаціла падатак турэцкаму султану. Спачатку туркі не зварочвалі ўвагі на ўнутраныя справы Валахіі, на чале якой стаяў мясцовы князь румынскага пахаджэньня. Аднак у XVІІІ в. турэцкі ўрад пачаў мазначаць сюды грэцкіх кіраўнікоў, якія прагавіта рабавалі румынскае сялянства. За кіраўнікамі з Турэцчыны сюды пачалі надыходзіць грэцкія гандляры і ўраднікі, якія трымалі ў сваіх руках усе галіны народнай гаспадаркі і ганьбілі мясцовых насельнікаў. У 1822 г. Валахія зноў атрымала права мець мясцовых князёў і пачала вызваляцца ад грэцкіх уплываў. Пачала пашырацца румынская культура, навука, літаратура, але царква доўга яшчэ заставалася пад уплывам грэцкіх папоў. Асьвета, якой кіравала праваслаўная царква (румыны па сваёй веры пераважна праваслаўныя). стаяла вельмі нізка. У 1859 г. Валахія злучылася з Малдаўшчынай у адну Румынскую дзяржаву, на чале якой, стаў нямецкі прынц, а з 1881 г. — кароль. Зрабіўшыся констытуцыйным каралеўствам, Румынія хутка пачала заводзіць у сябе заходня-эўропэйскія парадкі. Яшчэ ў 1878 г. да Румыніі была далучана Дабруджа ўзамену за Бесарабію, якую забрала тады ад румынаў Расія. Асабліва вялікую вагу набыла Румынія пасьля апошняй сусьветнай вайны 1914-18 г. Румынія заўладала Бесарабіяй, Трансільваніяй, Букавінай і часткай Банату. Такім чынам у сучаснай Румыніі ня толькі злучыліся ўсе землі, залюднення румынамі, але й значныя прасторы, у якіх большасьць складаецца з іншых народаў: украінцаў (у Паўночнай Букавіне і Паўночна-ўсходняй Бесарабіі), балгар (у Дабруджы і Паўднёвай Бесараби), вугорцаў і немцаў (у Трансільваніі), сэрбаў (у Банаце).
Валахія зьяўляецца галоўнай часткай, ядром Румынскай дзяржавы (якая абымае прастору у 296000 кв. клм. з 16 мільён. насельн.). Тут на багатай чорназемнай глебе асабліва добра ўзрастае ўсялякая збожжа і асабліва ўлюбёнае румынскае збожжа — кіяхі. Пшаніца, як каштаўнейшае збожжа, засяваецца пераважна для продажу. У значна меншай колькасьці сеюць ячмень і зусім мала аўса. Дзеля алею сеюць рапс, далей сеюць боб, табаку, каноплі. Для ўласных патрэб саджаюць вінаграднік і морву, гародніну і садовіну. Усё гэта расьце тутака добра, і краіна магла-б быць адней з найбагацейшых у Эўропе, калі-б ня буйная земляўласнасьць і бязрупатнасьць баяр. У апошнія часы ўрад пачаў клапаціцца аб зьмяншэньні буйной земляўласнасьці, і сельская гаспадарка пачала паляпшацца.
Даліны Дунак і меншых рэк Валахіі зьяўляюцца найлепшымі сенажацямі, у якіх косяць траву для многалічнай жывёлы — бавалаў, звычайнага быдла, авечак і г. д. Вельмі многа ў Валахіі і сьвіней. Хутры, скуры, воуна і сала вывозяцца з Валахіі побач з пшаніцай і кіяхамі.
У прыгор'ях Трансільванскіх Альп здабываецца соль і нафта. Там нафта месцам Фантанам выліваецца на паверхню з сьвідраваных калодзежаў. На фабрыках з нафты вырабляюць газу, бэнзыну і мінеральны алей.
Аднак наагул фабрычная прамысловасьць, як і паўсюды ўва Ўсходняй Эўропе, не пашырана. Апрацоучая прамысловасьць часьцей мае характар дробнай, хатняй прамысловасьці. Тут яшчэ шмат глухіх куткоў. дзе кожны гаспадар сам вырабляе ўсе патрэбныя рэчы хатняга ўжытку. Лепей за прамысловасьць стаіць гандаль, якому дапамагае добрая сець чыгунак і выгодная гандлёвая дарога — Дунай, але гандаль, як дробны, унутраны, гэтак і буйны, замежны, знаходзіцца ў руках чужынцаў — армян, грэкаў. жыдоў, якіх шмат жыве па гарадох Валаскай нізіны.
Як і у Малдаўшчыне, гэтак і тут, гарадоў ня лішне многа. Сталіца і найвялікшы горад усёй Румыніі Бухарэст (338 тыс. насельн.) ляжыць блізка-што ў асяродку Валахіі. Тут згуртованы ўсе ўрадавыя ўстановы, шмат школ і ў тым ліку лепшы з румынскіх унівэрсытэтаў. Гэта досыць прыгожы горад з харошымі сучаснымі будынкамі, з вялікімі магазынамі, з прыгожымі паркамі і садамі.
На поўнач ад сталіцы каля прыгор'яу Карпат знаходзіцца асяродак здабываньня нафты — Плёэшты (57000 насельн.).
На левым беразе Ніжняга Дунаю крыху вышэй Галацу ў паўночнаўсходнім кутку Валахі; ляжыць галоўная прыстань краіны — Браілаў (66000 нас.). Праз гэты горад вывозіцца большасьць валаскіх тавараў на морскіх караблёх, якія могуць даплываць да самага Браілаву.
Вугоршчына або Сярэдня-Дунайская нізіна ляжыць на захад ад Карпат і складаецца з дзьвëх катлін; Вышня-Вугорскай і Ніжня-Вугорскай, аддзеленых адна ад адней ланцугом нявысокіх Сярэдня-Вугорскіх гор.
Сярэдня-Вугорскія горы маюць падобнасьць да гор Заходняй Эўропы, таксама зьяўляюцца горстамі, адзначаюцца прыгожымі ляснымі схіламі, мяккімі абрысамі і невялікай вышынёй. Галоўны горст Баконскі лес ледзь дасягае 713 м. над р. м. Між Дунаем і Дравай у Ніжня-Вугорскай катліне ляжыць зусім асобна прыгожы горст Пяцёхкасьцёльле, у якім знаходзяць паклады каменнага вугалю.
За выключэньнем горстау абедзьве вугорскія нізіны адзначаюцца роўнасьцю і ляжаць зусім нявысока над роўнем мора.
Шырокі Дунай прарываецца праз Сярэдня-Вугорскія ўзвышшы і злучае ў адно абедзьве нізіны. У Вышня-Вугорскую нізіну Дунай прыплывае 3 Венскай нізіны і ніжэй Браціславы (глядзі аб Заходніх Карпатах) разьдзяляецца на некалькі адтокаў, утвараючы 2 вялізныя востравы, складзеныя з рэчных адкладаў: Вялікі і Малы Шут.
На поўдзень ал Дунаю ў Вышня-Вугорскай нізіне ляжыць мелкае саланаватае Нейзыдлерскае возера, рэштка даўнейшых вялікіх вадзяных прастор. Часамі гэтае возера зусім усыхае. На ўсход ад Нэйзыдлерскага возера цягнуцца грузкія балоты, гожыя на пашу, але нявыгодныя для будоўлі. У апошнія часы гэтыя балоты часткай асушаны і перавярнуліся на ральлю.
У Ніжня-Вугорскай нізіне, якая па сваёй прасторы у некалькі разоў перавышае Вышня-Вугорскую, Дунай прымае свае галоўныя прытокі: Цісу зьлева Драву, што цячэ па мяжы Вугоршчыны і Харвацка-Славонскага міжарэчча, — з правай стараны. Дунай, Ціса і Драва ды й іншыя рэкі Ніжня-Вугорскай нізіны з прычыны яе роўнасьці цякуць павольна, ціхамірна ў шырокіх далінах, пакрытых рэчнымі адкладамі і багатых старарэччамі, утвараюць шмат рэчных астраўкоў і адзначаюцца вялікімі паводкамі, ад якіх шмат церпяць лярэчныя паселішчы. У апошнія часы вугорцы робяць спробы зьменшыць небясьпеку ад разводзьдзяў з дапамогай штучных грэбляў па берагох рэк.
У Ніжняй Вугоршчыне ёсьць адно вялікае, але няглыбокае возера, Плятэк, што ляжыць каля падгор'яу Баконскага лесу. Як і гэты Баконскі Лес, возера Плятэн выцягнута з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
- Сучасная будова паверхні Вугоршчыны тлумачыцца гісторыяй утварэньня гэтай нізіны. Калісь уся яна была горнай краінай, якая злучала ўклады Альпійскіх і Карпацкіх зморшчавых гор. Потым, той час, калі адбываліся апошнія процэсы гораўтварэньня ў Альпах і Карпатах, Вугоршчына пачала апускацца і зьнізілася нават ніжэй роўня мора, так што за выняткам сучасных горстаў уся краіна зрабілася дном мора. Так званае Сармацкае мала-салонае мора пакрывала Вугоршчыну, Сямёхгорадзьдзе, Украіну, Малдаушчыну і Валахію. З цягам часу гэтае мора падзялілася на асобныя ўнутраныя вазёры, злучаныя паміж сабой рэчнымі пратокамі. Вазёры з свайго боку пакрысе завальваліся адкладамі рэк, якія ўліваліся ў іх з суседніх гор. Толькі параўнаўча маленькія вазёры Найзыдлерскае і Плятэн захаваліся да цяперашняга часу, як рэшткі вялікіх вадзяных прастораў даўніны.
Павярхоўны пласт Вугорскай нізіны складаецца з лёзсу, вышні слой якога ператварыўся ў тлустую ўраджайную чорназемную глебу. Толькі дзе-ні-дзе каля рэк амест ураджайнага лёзсу на паверхні каць сыпкія пяскі, з якіх складаюцца невялікія пусткі і лярэчныя пескавыя выдмы.
Клімат Вугоршчыны контынэнтавы, падобны да клімату Валаскай нізіны. Толькі зіма тутака трошкі цяплейшая, а лета халаднейшае, як там.
- Будапэшт мае сярэднюю тэмпэратуру году +10, сярэднюю студзеня -1,9°, сярэднюю ліпеня +21,4°.
Тутака вельмі добра ўзрастаюць кіяхі, дыкі, табака, вінаграднік, але малая колькасьць ападкаў і сухмені перашкаджаюць узрастаньню дрэў. Лясы, пераважна дубовыя ды букавыя, сустракаюцца толькі па ўскрайках краіны ды ў Сярэдня-Вугорскіх горах. Рэшта краіны — неаглядны кавыльны стап, так званая Вугорская пушта. Аж да сярэдзіны XІX веку гэты стэп выглядаў нечапаным. Увясну ён стрыкацеў рознакалёрнымі краскамі, улетку жоукнуў, а ўвосені рабіўся голым, выпаленым гарачымі праменьнямі сонца. Вольна пасьвіліся цэлы год тутака статкі коняй і быдла, кіраваныя коньнікамі — пастухамі. Цяпер стэп узаралі, і багатыя нівы зьмянілі аднастайную расьліннасьць стэпу. Толькі ўвосені пасьля жніва голыя нівы з рэшткамі ўсохлага пустазельля на іх выглядаюць, як стэп, або хутчэй, як пустыня. Напаленае паветра, як у пустынях, зьзяе нейкім сьвятлом, раскладаецца на сла), у якіх, нібы ў люстэрку, адбіваюцца вобразы розных прадметаў. Гэта тыповае зьявішча пустынь — рэдкае ў Эўропе марава (міраж).
Абгароджаная з усіх бакоў гарамі, Сярэдня-Дунайская нізіна мае шмат асаблівасьцяй у клімаце, грунгох і расьліннасьці, рэзка адразьняецца ад суседніх краін і нібы самой прыродай назначана для асобнага народу, які мог-бы стварыць тутака сваю ўласную культуру і самастойную дзяржаву. Такім народам і зьяўляюцца вугорцы. Паводле сваёй мовы яны лічацца за народ фінскай галіны, кроўны паўночна-уральскім вагулам і асьцякам. Гэтай мовай, а таксама сваёй вопраткай і звычаямі вугорцы моцна розьняцца ад суседніх народаў, але, абкружаныя з усіх бакой славянам, румынамі, немцамі, яны ў працягу некалькіх вякоў мяшаліся з сваімі суседзямі, так што сваім абліччам нагадваюць хутчэй эўропейцаў, чымся паўночных уральцаў. Разрэз вачэй у іх правільны, просты, валасы хвалістыя, а ня простыя, як у запраўдных уральскіх фінау. Цёмным колерам скуры, валосаў і вачэй вугорцы нагадваюць хутчэй за ўсё паўднёвых славян. Вугорцы маюць сваю досыць багатую літаратуру, вядомы сваёй музыкальнасьцю, але паводле становішча асьветы далёка не дасягнулі яшчэ таго роўня, на якім стаяць іх заходнія ды паўночныя суседзі — немцы і чэха-славакі.
- Палажэньне ў беспасрэднай блізкасьці да культурных старонак Заходняй Эўропы, а з другога боку стэпавая, усходня-эўропейская прырода і суседзтва з стэпамі, па якіх лёгка пранікалі ў Эўропу азійскія вандроўныя народы, з даўных часоў выклікалі бязупыннае змаганьне ў Вугоршчыне заходня-эўропэйскіх і ўсходніх уплываў. Ледзьве пасьпяваў тут асталявацца які-небудзь аселы народ, як з усходу сюды навальваліся стэпавыя вандроўнікі, руйнавалі пачаткі аселасьці ў краіне, але самі хутка пачыналі падпадаць пад уплывы аселых тубыльцаў. У сярэднія вякі тут жылі славакі, нават і да цяперашняга часу асобнымі астравочкамі сустракаюцца іх паселішчы па ўсёй Вугоршчыне. Аднак ужо ў IX веку з усходу сюды надышлі вугры або мадзьдзяры. Яны перасяліліся сюды з Украіны цераз Карпаты, павыганялі з Сярэдня-Дунайскай нізіны славян і спачатку вандравалі з месца на месца па пушце, займаліся рабункамі і гадоўляй жывёлы. У канцы X веку вугры запазычылі ад сваіх суседзяў хрысьціянскую каталіцкую веру, пачалі мяшацца з славянамі і патроху зьмянілі вандроўны стан быцьця на аселы. Аднак сваю мову і незалежнасьць вугорцы з посьпехам баранілі ад суседзяў. Нават злучыўшыся з Нямецкай Аўстрыяй пад уладай аднаго караля, вугорцы захавалі ў чыстаце сваю мову і не паддаліся нямецкім уплывам. Вугоршчына карысталася шырокім самаўрадам, а з 1867 г. фактычна сталася зусім незалежнай, мела свае законы, асобны сойм і асобных міністраў. Супольнымі ў Аўстрыі і ў Вугоршчыне былі толькі кароль, войска, замежная політыка і грашовыя справы. Да Вугоршчыны належала ня толькі ўся Сярэдня-Дунайская нізіна, але, апроч таго, Заходнія Карпаты, Вугорская Русь, Трансільванія і нават Кроацыя з Славоніяй аж да берагоў Адрыятычнага мора. У межах Вугорскага каралеўства жыло шмат славакаў, украінцаў, румынаў, сэрбаў, харватаў і немцаў. Некаторыя з гэтых народаў размнажаліся шпарчэй за вугорцаў, якім пагражала страта першага па ліку месца ў сваёй дзяржаве. З гэтай прычыны вугорцы стараліся як мага абвугорыць падуладныя народы, прымушалі іх вучыць дзяцей у вугорскіх школах і гутарыць павугорску ў установах. Многа славянаў і румынаў выяжджала з Вугоршчыны ў Амэрыку, многія з іх пакрысе абвугорваліся. Толькі ў Хорваціі і Славоніі сэрбы карысталіся некаторым самаўрадам. Пасьля сусьветнай вайны 1914-18 г. і вайны з Румыніяй Вугоршчына страціла ўсе тыя часткі сваёй дзяржавы, у якіх большасьць складалася з народаў нявугорскага пахаджэньня.
Сучасная Вугорская дзяржава (93 000 кв. клм., 7900 тыс. насельн.) зьяўляецца рэспублікай, на чале якой стаяць буржуазныя партыі. У склад гэтай дзяржавы ўваходзіць нават ня ўся Сярэдня-Дунайская нізіна, бо ўскрайкі яе на ўсходзе адышлі да Румыніі, а на поўдні — да Паўднёва-Славяншчыны.
Вугорцы займаюцца пераважна земляробствам і гадоўляй жывёлы, але апошні з гэтых заняткаў далёка ня грае тэй ролі, якую граў раней, калі большая частка пушты ня была яшчэ ўзорана.
Як і ў Румыніі, галоўным збожжам зьяўляюцца кіяхі і пшаніца, якія адначасна служаць і галоўным продуктам спажывы мясцовай люднасьці і найважнейшым прадметам вывазу за межы. З палямі кіякоў і пшаніцы чаргуюцца палі, засеяныя бульбай, цукровымі буракамі, табакай і кармавымі травамі. Вялікую вагу маюць і вінаградні. Вугорскія віны карыстаюцца сусьветнай славай і вывозяцца за межы ў вялікай колькасьці.
Пакуль што добра стаіць і гадоўля жывёлы. За межы вывозяцца коні, авечкі сьвіньні, у невялікай колькасьці быдла і яйкі хатніх птушак. Наадварот, пчалярства і шаўкоўніцтва задавальняе толькі мясцовыя патрэбы.
Фабрычная прамысловасьць пашыраецца марудна. Вагу мае толькі апрацоўка сельска-гаспадарчых продуктаў: млынарства, выраб сьпірытусу, цукру. Іншыя галіны апрацоўчай прамысловасьці маюць характар саматужных промыслаў.
Зразумела, што такі кірунак народнай гаспадаркі злучан з перавагай вясковай люднасьці над гарадзкой. Сярод багатых раўнінных ніў, часьцей за ўсё каля рэчак і рэк, параскіданы вугорскія вёскі і хутары. Белыя вясковыя хаткі, збудованыя з гліны і саломы, пашмарованыя напнай ці крэйдай, крытыя саламянай страхой, хаваюцца ў зеляніне сьліўных і вышнěвых садочкаў, стромкіх таполяў і белых акацый (робіній). Панадворкі абгароджваюцца платамі, а над імі, як і па нашых вёсках і хутарох, уздымаюцца жоравы студняў. Гарады адразьняюцца ад вёсак толькі велічыней, большым лікам насельнікаў. Будынкі ў гарадох звычайна ў адзін паверх, вуліцы шырокія, небрукаваныя, ціхія. Толькі ў час кірмашоў гарады аджываюць, пачынаецца рух, бойкі гандаль.
Адзіным сучасным буйным эўропэйскім горадам можа лічыцца толькі сталіца Вугоршчыны — Будапэшт (913000 насельнікаў), што ляжыць на Дунаі ніжэй яго прарыву праз Сярэдня-Вугорскія горы. Лежачы на скрыжаваньні галоўных чыгунак краіны, з якіх некаторыя маюць паміжнародную значнасьць, Будапешт зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Вугоршчыны. Найвялікшага росквіту дасягнуў ён перад сусьветнай вайной у час найбольшага красаваньня Вугоршчыны.
- На высокім правым беразе Дунаю хораша ўздымаецца нямецкая частка гораду — Буда, або Офэн, з многалічнымі вінаграднямі і старасьвецкім будынкамі ды касьцёламі, пабудованымі на старанямецкі лад. Тут знаходзяцца галоўныя ўрадавыя ўстановы. Насупроціў, на левым беразе, ляжыць вугорскі асяродак Пэшт, тыповы горад раўніны, але прыгожы, багаты, зусім сучасны з раскошнымі магазынамі, многалічнымі фабрыкамі машын, паравымі млынамі, буйнымі гарбарнямі, ткацкімі фабрыкамі, на якіх вырабляюць баваўнянку і г. д. Пэшт — грашовы і гандлёвы асяродак Вугоршчыны з важнымі кірмашамі, на якіх гандлююць збожжам, воўнай, алеем і гэтак далей. Тут згуртаваліся і галоўныя культурна-асьветныя ўстановы: унівэрсытэт, акадэмія мастацтваў і наагул усё, што ёсьць выдатнае у вугорскай навуцы і мастацтве.
- ↑ Паводле сваёй люднасьці Малдаўшчына мае шмат супольнага з Карпатамі і резка адразьняецца ад Украіны і іншых краеу Усходня-Эўропейскай раўніны. Шмат ёсьць супольнага і ў прыродзе Малдаўшчыны і Карпат. З гэтай прычыны лепш разглядаць гэтую крайну, як частку Карпацкага краю.