Географія Эўропы (1924)/Усходняя Эўропа/Беларусь
← Надбалтыцкі край | Беларусь Падручнік Аўтар: Мікалай Азбукін 1924 год |
Паўночная Маскоўшчына → |
Беларусь.[1]
(Азнач яе географічнае палажэньне. Назаві тыя старонкі Заходняй Эўропы, якія ляжаць на такой самай географічнай шырыні. Пералічы тыя старонкі і краіны, з якімі мяжуецца Беларусь. Вылічы адлегласьць паміж самым заходнім і самым усходнім пунктамі Беларусі, паміж самым паўночным і самым паўднёвым).
Беларусь ляжыць у самым асяродку Эўропы, на паўднёвы усход ая Літвы і на ўсход ад Польшчы. Адгэтуль адналькова далёка, як да адкрытага Атлянтычнага акіяну, гэтак і да ўсходніх меж нашае часткі сьвету, да Уралу; як да паўночнага ледаватага мора, гэтак і да цёплага Чорнага, да якога Ймкнецца галоўная беларуская рака — Дняпро. Праз Беларусь ідуць галоўныя сухаземныя дарогі з Усходняй Эўропы ў Заходнюю, з Маскоўшчыны ў Польшчу. Дзякуючы гэтаму, нашая бацькаўшчына трымае ў сваіх руках блізка што ўвесь гандаль Маскоўшчыны з Польшчай.
- У даўнейшыя часы яшчэ большае значэньне мелі рэчныя шляхі, што праходзілі праз Беларусь з Заходняй Эўропы ўва Ўсходнюю ды з Паўночнай у Паўднёвую. Асабліва вялікай славай карыстаўся вялікі вадзяны шлях "з Вараг у Грэкі", які
злучаў Бізантыю з Скандынавіяй. Гэты шлях пралягаў па Чорным моры, р. Дняпры, р. Касплі, р. Дзьвіне, р. Усьвяце, р. Ловаці, р. Волхаве, р. Няве і Балтыцкім моры, праз Украіну, Беларусь і Паўночна-Заходнюю Маскоўшчыну. Па гэтай дарозе перавозілі свае тавары ня толькі грэцкія, славянскія і зараскія гандляры, але нават арабы ды індусы. Шлях "з Вараг у Грэкі" быў адным з галоўных міжнародных гандлёвых шляхоў і, дзякуючы яму, у міжнародны гандаль была уцягнена і Беларусь. Гандаль павялічваў багацьці Беларусі, і яе насельнікі жылу багацей за сучасных беларусоў, апраналіся ў каштоўную вопратку, убіраліся ў дарагія акрасы з золата і серабра.
- З таго часу, як палепшыліся морскія караблі, як мора перастала лічыцца перашкодай для зносін, рэчным шляхам "з Вараг у Грэкі" мала хто карыстаецца. З Грэцыі ў Швэдзію лягчэй і хутчэй можна заехаць морам навокала Заходняй Эўропы. Рэчныя шляхі страцілі сваю вагу, а Беларусь страціла сваё значэньне ў міжнародным гандлі. Цяпер нашыя рэкі важны толькі для вывазу мясцовых продуктаў, зслабліва лесу, у суседнія бязьлесныя краіны.
Паверхня Беларусі, роўная або узгаркаватая, складзена з ледавіковага навалу, як і ў Літве або ў Паўночнай Маскоўшчыне. Найболей грубым пластом адклаліся морзны ў Паўночна-Заходняй Беларусі, дзе з іх склаліся значныя узгор'і, якія складаюць вадападзел між Чорнаморскім і Балтыцкім вадазборамі. На поўдзень ад гэтых узгоряў распасьціраецца розная, як стол, Палеская нізіна, у якой ледавіковыя адклады хаваюцца пад пазьнейшымі песканымі адкладамі. На паўднёвым усходзе Беларусі ледавіковыя адклады ляжаць пад пластом лёзсу. (Успомні, як утварыўся лёэс).
Ані з захаду, ані з усходу Беларусь не адгароджана ад суседніх краёу аніякімі горнымі ланцугамі.
- Нішто не перашкаджала чужынцам пранікаць на Беларусь і руйнаваць яе вёскі і гарады. Лежачы на мяжы Заходняй Усходняй Эўропы, не адгароджаная ад суседзяў прыроднымі перашкодамі, Беларусь здаўна была месцам змаганьня заходняй і ўсходняй культуры, заходніх і ўсходніх народаў.
- Тут адбывалася ўпартая, шматвяковая барацьба між каталіцтвам і праваслаўем; тут часта адбываліся страшэнныя бойкі паміж палякамі, шведамі, французамі, немцамі з аднаго боку і маскоўцамі, украінцамі, крымскімі татарамі — з другога боку. Чужынцы многа раз залівалі крывёй Беларускую зямлю, зьніштажалі тут засе абіралі жывёлу, палілі хаты і рабавалі насельнікаў.
Хаця Беларусь ляжыць досыць далёка ад мораў, але уплывы мора тут адчуваюцца яшчэ вельмі выразна. Адсутнасьць гор дазваляе паўночна-заходнім і заходнім вятрам з Балтыцкага мора свабодна наганяць на Беларусь надморскае паветра, зьмяншаць вострасьць зімовых маразоў гарачыню лета.
Клімат Беларусі многа вільгатнейшы, як на Ўкраіне або у Маскоўшчыне. Лета тут халаднейшае, як там; надмернай сьпякоты ніколі ня бывае; вельмі рэдка здараюцца тут і сухмені, якія ў Паўднёвай Маскоўшчыне і на Украіне ня рэдка дашчэнту нішчаць засевы збожжа. Зіма на Беларусі халаднейшая, як у Польшчы, але цяплейшая, як у Маскоўшчыне. У Польшчы сьнег звычайна некалькі разоў узімку сходзіць, растае; у нас гэта здараецца рэдка, але адлігі бываюць часта.
- Хаця Вільня (на Беларусі) ляжыць значна далей ад роўніка, чымся Кіеў (на Украіне), але зіма у Вільні цяплейшая. У Кіеве сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,2°, у Вільні -5,3°. Каля Менску сярэдняя студзеня -6,9°, ліпеня +18,1°, сярэдняя гадавая +5,40; ападкаў каля 550 мм.
У залежнасьці ад асаблівасьцяй клімату расьліннасьць Беларусі складаецца пераважна з вадалюбных расьлінных згуртаваньняў: лясоў, балот, поплаваў. Хаця сучасныя нашыя лясы могуць лічыцца толькі нязначнымі убогімі рэшткамі старадаўных лясоў, якія пакрывалі калісьці Беларусь, але й да цяперашняга часу ў параўнаньні з сваімі суседзямі наш край зьяўляецца перш за ўсё лясным краем. Болей за 30% Беларусі пакрыта лясамі. У нас захаваліся яшчэ такія пушчы, якія даўно ўжо зьніклі ў суседніх краех. Нашая Белавеская пушча, можна сказаць, была такім дзівам, якое славілася на увесь сьвет. Гэта быў наш нацыянальны парк, як Іелостонскі парк у Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі. Там пад аховай закону захавалася многа рэдкіх расьлін, якія не сустракаюцца болей нідзе ўва Усходняй Эўропе (напрыклад, ціс або нягной-дрэўка, эўролэйская ельніца, зуропейская мадрына і інш).
Па немярэчах Белавескай пушчы да апошніх часоў жылі такія рэдкія жывёлы, як зубры, якія даўно зьвяліся ў іншых мясцовасьцях Эўропы. На жаль, у час сусьветнай вайны праз Белавескую пушчу некалькі раз перайшла лінія фронту. Немцы, расійцы і палякі бязьлітасна нішчылі гэты прыгожы і каштоўны куток Беларусі. Апрача Белавескай, ёсьць у нас яшчэ некалькі цікавых пушч (Налібоцкая, Акуліцкая, Горадзенская, Рудніцкая, у якой палявалі калісь літоўска-беларускія князі і інш).
Беларусь належыць да пасу мяшаных лясоў, але часьцей за ўсё тут спатыкаецца хвоя, асабліва па пескавых грунтох. У адзнаку ад Маскоўшчыны, на Беларусі трапляюцца яшчэ некаторыя заходня-эўропэйскія расьліны, напрыклад: граб, бялюк[2], емяла[3], чужаедная расьліна, што жыве кусточкамі па галінах рабіны, ліпы і іншых дрэў. Аднак бука, які яшчэ расьце ў Польшчы, на Беларусі няма. З другога боку па нашых імшарах сустракаюцца некаторыя падканцавосныя расьліны, якіх ужо ня сустрэнеш на Ўкраіне (напр., нщая бяроза), і наагул паводле сваёй расьліннасьці Беларусь зьяўляецца пераходным краем, у якім паўночныя і ўсходнія расьліны сустракаюцца побач з паўднёвымі і заходнімі[4]. Некаторыя з нашых расьлін маюць значэньне лекаў і у значнай колькасьці вывозяцца за межы, дзе з іх вырабляюць розныя каштоўныя настойкі і парашкі. Такімі расьлінамі зьяўляюцца, напрыклад, мучніца або мучан[5], якая дастаўляецца на сусьветны рынак амаль што выключна з Беларусі, бабок[6], валяр'яна, лантуш, адзін з гатункаў папараці[7] і шмат іншых. (Якія расьліны лічацца лекавымі ў вашай мясцовасьці?).
На Беларусі вельмі многа балот і понлаваў. На поўначы пераважваюць імховыя балоты або імшары, на поўдні часьцей трапляюцца травяныя балоты.
- Пакрытыя балотамі прасторы лічацца ў нас няўжыткамі, але пры старэннай апрацоўцы і добрым даглядзе гэтыя балоты можна зрабіць ня толькі добрымі сенажацямі, але нават ураджайнай ральлёй. Добрым прыкладам можна лічыць Камароўскае балота, каля Менску, на якім балотная станцыя зьбірае з дзесяціны да 450 пудоў сена і атрымоўвае добрыя ўраджаі збожжа.
- У Заходняй Эўропе такія балоты, якія на Беларусі лічацца няўжыткамі, прыносяць вялікую карысьць.
Па балотных немярэчах і лясных пушчах Беларусі захавалася яшчэ вельмі многа рэдкіх жы ёл. У елавескай пушчы аж да часоў сусьветнай вайны захаваліся, напрыклад, зубры, вялікія дзікія быкі[8]. Таксама павыміралі ў рэшце Эўропы бабры, якія пакуль што яшчэ трапляюцца ў Палесьсі, хаця і там зрабіліся рэдкасьцю. Апрача таго, на Беларусі вельмі многа такіх зьвяроў, якія ў суседніх краінах хаця і сустракаюцца, але значна радзей. Сюды належаць выдры, барсукі, рысі, гарнастаі, куніцы, ласі, дзікія козы, даніэлькі, дзікі або кабаны і г. д. У Маскоўшчыне няма ані дзікіх коз, ані дзікаў, а ў Заходняй Эўропе блізка-што няма рысяў, і вельмі рэдка сустракаецца лось. (Пералічы, якіх яшчэ зьвяроў можна спаткаць на Беларусі, якія з іх найболей звычайныя? Якія зьяўляюцца шкоднымі, якія карыснымі? Чаму?)
Па балотах і на поплаве жыве вельмі многа розных вадзяных і балотных птушак: качак, кулікоў, бакасоў, кнігавак, дзергачоў і г. д. Звычайнай беларускай птушкай зьяўляецца бусел або бацян, які ужо не сустракаецца ў суседніх з Беларусьсю частках Паўночнай Маскоўшчыны. Некаторыя нашыя птушкі належаць да тайговых і жывуць пераважна па хвойніках ды па яловых лясох (глушцы, пецярукі, рабкі); ёсьць птушкі стэпавага лахаджэньня (жаўранка, шэрая курапатка, перапёлка), якія распаўсюдзіліся ў пасе лясоў пасьля таго, як пачалі высякаць лясн і перавярнулі частку іх на штучны стэп — поле; нарэшце ёсьць у нас і тундравая птушка — белая курапатка або пардва, якая знаходзіць патрэбныя для сябе варункі жыцьця па нашых імшарах.
(Пералічы, якіх яшчэ ведаеш нашых птушак? Якія з іх жывуць у лесе? У якім? Якія ў полі? Якія па балотах, каля рэк, каля вёсак? Якіх рыб бачыў у нашых рэках і вазёрах? Якую рыбу ловяць рыбакі? Якіх ведаеш гадаў і вадаземных? Ці бачыў чарапаху? Якія яшчэ жывёлы табе вядомы? Якіх бачыў сустаўчатаногіх? Якія з іх лічацца шкоднымі, якія карыснымі?)
Люднасьць Беларусі складаецца перш за ўсё з беларусоў, да якіх належыць блізка што ўся маса сялянства, жыдоў па гарадох і мястэчках, палякоў, расійцаў і нязначнай прымешкі татараў, украінцаў (на поўдні), латышоў (на поўначы), літоўцаў (на паўночным захадзе) і іншых народаў.
Беларусы належаць да ўсходняй галіны славянскага племя і зьяўляюцца тубыльцамі нашага краю. У параўнаньні з маскоўцамі і ўкраінцамі яны зьяўляюцца найболей чыстымі славянамі.
Мова беларусоў зьмяшчае вельмі мала фінскіх і татарскіх слоў, дый паводле будовы свайго цела беларусы адразьняюцца ад маскоўцаў большай чыстатой славянскага тыпу. У беларускіх звычаях і поглядах захавалася значна болей даўнаславянскай старасьветчыны. Кожнае здарэньне ў жыцьці чалавека-радзіны, хрэсьбіны, вясельле, хаутуры; кожнае штогодняе сьвята — каляды, вялікдзень, радаўніца, тройца, Міколаў дзень, Юр'еў дзень, Купала, зажынкі, дажынкі і г. д. — усè гэта злучана з цэлым шэрагам рознастайных і цікавых старасьвецкіх звычаяў, абрадаў, песень. Надзвычайным багацьцем адзначаецца і беларуская мітолёгія, якая вельмі нагадвае старажытную мітолёгію даўных славян і сьведчыць аб багацьці народнай фантастыкі беларусоў. Па поглядах беларускага сялянства, па народных забабонах, шэптах і варажбе лягчэй за ўсё даведацца аб поглядах і жыцьці першых славянскіх пляменьняў у Эўропе. Вялікім багацьцем адзначаецца ўся беларуская народная поэзія, а беларуская народная лірыка ня мае роўных сабе сярод славянскіх лірык. Асьвета сярод беларусоу стаіць нізка, але і з гэтага боку беларусы ня ніжэй за маскоўцаў і ўкраінцаў. Беларускае пісьменства і беларускі друк старэй, чымся маскоўскія, але пад цяжарам чужаземнага панаваньня яны заняпалі і пачынаюць адраджацца толькі з ХІХ веку.
- Да расійцаў на Беларусі належаць патомкі тых "чыноўнікаў", якіх накіраваў сюды расійскі ўрад у часы панаваньня ца роў. Апрача таго шмат у нас жыве старавераў, якія пасяліліся сярод беларусоў яшчэ раней, калі Беларусь яшчэ ня была злучана з Маскоўшчынай. Стараверы ўцякалі тады з Маскоўшчыны, дзе іх прасьледаваў расійскі ўрад, і сяліліся на Беларусі, дзе ім ніхто не перашкаджаў маліцца паіхняму.
- Украінцы жывуць па паўднёвых ускрайках Беларусі. Часамі да ўкраінцаў далучаюць насельнікаў Палесься, так званых пінчукоў. Запраўды, тыя паляшукі, што жывуць на поўдзень ад Прыпяці, гавораць хутчэй на украінскай, чымся на беларускай мове, але па сваіх звычаях, па сваёй вопратцы, па сваіх поглядах і паводле характэру будоўлі яны маюць болей супольнага з беларусамі.
- Татары пасяліліся да некаторых беларускіх мястэчках яшчэ ў часы незалежнага Літоўска-Беларускага княства; іх паданіў і пасяліў там у час вайны з Крымам беларускі князь Вітоўт і часамі карыстаўся імі, як войскам у барацьбе з Маскоўшчынай. Гэтыя татары часткая забыліся на мову сваіх продкаў, абеларусіліся і нават пераклалі на беларускую мову сьвяшчэнныя магомэтанскія кнігі.
Усяго на Беларусі жыве каля 11 мільёнаў насельнікаў, на прасторы 320000 кв. клм. (Вылічы гушчыню залюдненьня).
- У 1911 г. на Беларусі жыло болей за 13 міл. насельн., прычым гэты лік хутка і бязупынна павялічваўся да часу сусьветнай вайны. Зьмяншэньне люднасьці адбылося у час вайны, калі Беларусь была арэнай вайсковай дзейнасьці. Асабліва моцна зьменшыўся лік насельнікаў у Заходняй Беларусі, адкуль расійскі ўрад сілком выганяў так званых "беженцев" або уцекачоў, якіх лепш было-бы зваць выгнанцамі.
У сучасны момант землі, залюдненыя беларусамі, падзелены паміж пяцьма дзяржавамі. Заходняя Беларусь (102000 кв. клм. і больш за 3 мільёны насельн.) належыць дз Польшчы; маленькія паузьмежныя куточкі на поўначы з горадам Дзьвінскам адышлі да Латвіі; таксама невялікія паузьмежныя кавалкі Беларускае зямлі на поўдні ўвайшлі ў склад Украінскай С. С. Р; значныя прасторы з беларускай люднасьцю на ўсходзе засталіся ў межах Р.С.Ф.С.Р. Незалежнай Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікай зьяўляецца толькі сярэдняя частка залюдненых беларусамі зямель (113000 кв. клм. і 4200000 насельн.). Разам з Р.С.Ф.С.Р., У.С.С.Р. і Закаўкаскімі рэспублікамі Беларуская рэспубліка ўваходзіць у склад адзінага Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік.
- Незалежная Беларуская дзяржава існавала ўжо ў ІX веку пад імем Полацкага княства, якое мела вельмі слабую політычную сувязь з Кіеўскай Русьсю, як звалася тады Ўкраіна. У XІV в. Беларусь злучылася з Літвой у адзіную Літоўска-Беларускую дзяржаву, у якой панавала беларуская культура і беларуская мова. У XVІ веку гэтая дзяржава была злучана з Польшчай, патроху пазбавілася самастойнасьці і нават пачала падпадаць пад уплывы польскай культуры. У канцы ХVIII веку, у час падзелаў Польшчы Беларусь адышла да Маскоўшчыны, пад панаваньнем якой заставалася да 1917 году.[9] Беларускае
сялянства праз увесь гэты час знаходзілася пад экономічным уціскам польскіх паноў і расійскіх чыноўнікаў, якія імкнуліся апалячыць або амаскаліць беларускі народ.
- Рэволюцыя 1917 году вызваліла Беларусь з-пад чужаземнага ўціску і адчыніла перад беларускім народам шлях да самастойнага жыцьця. 1 студзеня 1919 году ў Менску была абвешчана незалежнасьць Соцыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Як і ў іншых Савецкіх рэспубліках, улада ў сучаснай Беларускай рэспубліцы належыць да работнікаў і сялян. Урад Беларускай дзяржавы клапоціцца аб разьвіцьці моў і культур мясцовай люднасьці, пашырае беларускую асьвету, ад чыняе беларускія навуковыя ўстановы. Зямля, якая належала перад рэволюцыяй да паноў, у большай частцы перададзена сялянству. Наадварот, у тых частках Беларусі, якія ўвайшлі ў склад суседніх дзяржаў і ляжаць за межамі Беларускай Рэспублікі, пануе чужаземная культура, і нішчыцца ўсё беларускае. у Заходняй Беларусі частку зямель, якія належалі да выгнанцаў або ўцекачоў, захапляюць цяпер польскія асаднікі, якім аддае гэтыя землі польскі ўрад. Такім чынам, зьвярнуўшыся на бацькаўшчыну, выгнанцы часам знаходзяць сваю зямлю занятай чужынцамі.
Беларусь — старана пераважнага панаваньня сельскай гаспадаркі. Каля трох чвэрцяў беларускай люднасьці займаецца ральніцтвам. У даўнейшыя часы большая частка зямлі належала да буйных земляўласьнікаў-паноў, але ў апошнія дзесяцёхгодзьдзі паны патроху прадавалі свае маёнткі, так што з кожным годам зямля пераходзіла паступова ў рукі працоўнага люду. Нарэшце, пасьля рэволюцыі 1917 г. ўва Усходняй і ў Сярэдняй Беларусі ўся зямля, якая заставалася панскай, была падзелена паміж працоўным людам. Большая частка гэтай зямлі была разьмяркопана паміж сялянам, а меншая частка (2-3%) засталася ў руках так званых савецкіх гаспадарак, іначай кажучы, у руках дзяржавы. Сяляне на Беларусі карыстаюцца зямлёй падворна. Кожны гаспадар лічыць сябе поўным уласьнікам свайго кавалка зямлі і перадае гэты кавалак у спадчыну сваім дзецям. Толькі на ўсходзе Беларусі сустракаецца так званае "абшчыннае", або грамадзкае землякарыстаньне, прычым час-ад-часу ўся зямля вёскі перадзяляецца паміж насельнікамі прорцыянальна ліку ядуноў або ліку работнікаў.
Становішча сельскай гаспадаркі на Беларусі горшае, як у Надбалтыцкім краі або ў Заходняй Эўропе, але лепшае, чымся ў Маскоўшчыне. Сярод спосабаў ральніцтва на Беларусі пераважвае трохпалёўка (які гэта спосаб?), але часта сустракаюцца і навейшыя палепшаныя спосабы, уводзіцца плодазьмен, сеюць канюшыну, лубін, буракі на полі і г. д.
Пад засевамі карманых траў на Беларусі ляжыць большы процант зямельнай прасторы, як у Маскоўшчыне, а гэта важная адзнака вышэйшага становішча сельскай гаспадаркі. Часта на Беларусі сеюць лубін, які можна лічыць найлепшым "зялёным гноем", і наагул угнойваюць зямлю лепш, як на Маскоўшчыне. Таксама і сельска-гаспадарчыя прылады на Беларусі лепшыя, як у Маскоўшчыне. Старасьвецкая саха, яшчэ паўсюды пашыраная ў Маскоўшчыне, у нашым краі зрабілася рэдкасьцю і замянілася плугам. Драўляная барана пакрысе выціскаецца жалезнаю, спатыкаецца шмат спранжыновых боран і рандалёў.
Вышэйшае становішча сельскай гаспадаркі выяўляецца і ў пропорцыі засеваў. Параўнаўча з Маскоўшчынай у нас меншую ролю грае збожжа і большую вагу маюць бульба і кармавыя расьліны. Аднак і ў нас збожжам засяваюцца большыя прасторы, чымся ў Нямеччыне або ў Надбалтыцкім краі.
Галоўнымі палявымі расьлінамі Беларусі зьяўляюцца жыта, авëс, бульба, ячмень, лён, грэчка. Значна меншыя прасторы засяваюцца гарохам, лшаніцай, каноплямі. Асабліва вялікую вагу мае бульба. Бульба — галоўная яда беларускага селяніна, бульба йдзе на спажыву жывеле, з бульбы вырабляўся адзін з галоўных продуктаў беларускага перадваеннага вывазу — сьпірытус. Наадварот, збожжа на Беларусі ледзь хапае для мясцовага ужытку. Перад вайной Беларусь купляла за межамі збожжа на некалькі мільёнаў пудоу болей, чымся сама вывозіла яго за межы. Недахват адчуваўся галоўным чынам у пшаніцы, якая любіць добрую глебу і лепш за ўсё ўзрастае ў Заходняй Беларусі і на паўднёвым усходзе. Па пескавых глебах Палесься засявалі многа грэчкі, але па лепшых глебах грэчку там патроху замяняла проса. Сярод тэхнічных расьлін найвялікшую вагу мае лён, які грае значную ролю ў вывазе з Беларусі. Больш за ўсё яго сеюць на поўначы і асабліва на паўночным усходзе нашага краю. На паўднёвым усходзе сеюць многа канапель, месцам трапляецца хмель. Пасьля вайны пачалі сеяць паўсюды табаку для ўласнага ўжытку. На паўднёвым усходзе ёсьць і прамысловае табакаводзтва. Нарэшие, могуць расьці на Беларусі і цукровыя буракі; у даўнейшыя часы тут было нават некалькі цукраварань, але конкурэнцыя ўкраінскага цукру задушыла гэтую галіну прамысловасьці.
Разьвіцьцю засеваў кармавых расьлін на Беларусі перашкаджала вялікая колькасьць прыродных сенажацяй-заліўных і балотных лугоў. Сена тут заўсёды хапала, яно нават вывозілася за межы ў спрасаваным стане. Калі-б былі асушаны вялікія прасторы беларускіх балот, плошча прыродных сенажацяй магла- яшчэ значна павялічыцца.
У апошнія часы пачалі ўсё болей засяваць канюшыны, вікі, цімаФейкі, сэрадэлі, пялюшкі, кармавых буракоў і г. д.
Дзякуючы вялікай колькасьці зялёнага корму, на Беларусі з даўных часоў гадавалася вельмі многа жывёлы. Масла і мяса, прынамсі да вайны, вывозіліся за межы ў значнай колькасьці. Параўнаўча з Заходняй Эўропай, у нас на кожную адзінку прасторы прыпадае мала дамовай жывёлы, але, прымаючы пад увагу слабую залюдненасьць Беларусі, можна сказаць, што быдла, авечак і асабліва сьвіней тутака хватае.
Добрыя прыродныя варункі знаходзіць для сябе гародніцтва і садоуніцтва. Па нашых гародах могуць дасьпяваць кіяхі і памідоры, якія кеп. ска растуць у суседніх краінах Паўночнай Маскоўшчыны. Для мясцовага ужытку па ўсіх вёсках і гарадох сеюць капусту, бручку, буракі, гуркі, гарбузы, рэдзьку, цыбулю, часнок і г. д. Прамысловае гародніцтва пашырана пераважна па вялікіх местах, дзе ёсьць збыт гародніны, ды па ста. раверскіх слабодах Паўднёвай Гомельшчыны.
- Беларусь лічыцца бацькаўшчынай галярэпы, але цяпер гэтую гародніну ў нас мала дзе сеюць.
Вільгатны, мяккі клімат Беларусі дазваляе ўзрастаць тут розным гатункам садовіны. Між іншым у нас добра расьце сьліва, паўночна-ўсходняя мяжа якой прыблізна сходзіцца з граніцай Беларусі і Паўночнай Маскоўшчыны. Садовіна вывозіцца з Беларусі ў Маскоўшчыну, асабліва ў Ленінград і Маскву. Вялікай славай карыстаюцца некаторыя мясцовыя гатункі йгруш: слуцкія бэры, сапяжанкі, малгажаткі. З яблыкаў найвялікшую прамысловую вагу мае антонаўка.
- У старыя часы нашыя продкі вывозілі за межы шмат воску, мёду, хутраў і скур дзікіх жывёл. Цяпер пчалярства заняпала, а паляваньне блізка зусім страціла значэньне промыслу і зрабілася забавай, адным з відаў спорту. Да гэтага часу з старадаўных заняткаў мае вагу хіба рыбацтва. На жаль, беларусы не прызвычаіліся шанаваць свае рыбныя багацьці і карыстаюцца часта драпежнымі спосабамі лову: труцяць рыбу кукільванкай, глушаць бомбамі, ужываюць густыя сеткі. Пры гэтых спосабах лову марна гіне шмат дробнай рыбы. Штучная гадоўля рыбы, ня гледзячы на добрыя для яе прыродныя варункі, на Беларусі не пашырылася. Толькі ў некаторых маёнтках існавалі дробныя рыбныя заводы (напрыклад, у двары Смальляны ў Аршанскай акрузе).
Найвялікшую вагу для беларускага замежнага гандлю маюць лясныя багацьці краю. На жаль, у нас мала пашырана правільная лясная гаспадарка. Лясы высякаюцца без парадку, лясоў не шкадуюць і часамі нішчаць падрапежніцку. Сякуць як старыя, гэтак і маладыя дрэвы; часта абдзіраюць кару і луб з ліп, пакідаючы дрэвы гібець і гніць з папсутым ствалом; каб здабыць верхавіну, іншы раз сьсякаюць старое дрэва і кідаюць яго гніць, выкарыстаўшы толькі малую яго частку. У час вайны многа лясных пушч зьнішчана войскамі; значныя часткі маладых зарасьнікаў, засаджаных лясьнічымі па скарбовых лясох, сапсута і заворана. Аднак і да цяперашняга часу лясы застаюцца нашым галоўным багацьцем і даюць значныя заработкі мясцовай люднасьці. Па лясных раёнах Беларусі большая частка мясцовых насельнікаў узімку йдзе на загатоўку лесу, працуе над валкай яго і дастаўкай на рум. Увясну гэты лес сплаўляюць па дробных рэчках россыпам, зганяюць на якую-небудзь з вялікіх рэк, — там вяжуць бярвеньне ў плыты і гоняць на ніз па Дняпры на Украіну, па Дзьвіне ў Латвію, па Нёмне ў Літву і Нямеччыну. Болей каштоўны лес, напрыклад, дуб, рэжуць спачатку на брусьсе і клёпкі, грузяць на баркі і бярліны. Тысячы беларускіх плытнікаў і асначоў працуюць на Украіне, у Латвіі і Літве. З некаторых беларускіх вёсак на такую працу адыходзіць большасьць насельнікаў, і ў час навігацыі такія вёскі пустуюць.
Наагул беларусы часта кідаюць свае вёскі і нівы, каб вынайсьці дзе-небудзь лепшыя варункі жыцьця. Шмат беларусоў працуе у Ленінградзе і Маскве, на Украіне, Доншчыне і Кубаншчыне на ўраджайных нівах казакоў, у вугальных капальнях Данеччыны. Паўсюды беларусы бяруцца за самую цяжкую працу, выпаўняюць самыя цяжкія абавязкі, як ірляндцы межах Вялікабрытаніі. Асабліва пашырана сярод беларусоў грабарства. Можна сказаць, няма такой чыгункі ў межах Расіі, у будаваньні якой ня прымалі-б удзелу беларускія грабары.
Падземных багацьцяў на Беларусі мала. Каменнага вугалю блізка зусім няма, бурага вугалю вельмі мала. Галоўным мінэральным апалам зьяўляецца торф, якога на Беларусі вельмі многа. На жаль, да самага апошняга часу на гэтае багацьце зварочвалі дужа мала ўвагі. Толькі дзе-ні-дзе ў Палесьсі, дзе залягае асабліва грубы пласт найлепшага торфу, ды каля некаторых станцый Заходняй чыгункі пачалі здабываць, сушыць, прасаваць і вывозіць торф у гарады замест дроў. Шмат у якіх мясцовасьцях Беларусі залятае балотная жалезная руда; месцам сустракаюцца фосфорыты, бурштын, крэйда, вапна, будаўнічы камень (долëміты і пескавікі), белагліньне (каолін), лаўсюды трапляецца добрая ганчарная гліна. Вялікую вагу маюць беларускія мінэральныя крыніцы. Найболей вядомы Друскеніцкія салона-бромістыя крыніцы, каля якіх пабудавалася багатае места-здароўніца, куды зьяжджаюцца лячыцца сотні людзей з Беларусі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны. На жаль, мінэральныя крыніцы на Беларусі вельмі мала асочаны. За выключэньнем Друскенікаў здараўніцы існавалі толькі часова па некаторых месцах Беларусі і былі мала вядомы шырокім колам грамадзянства.
З прычыны недахвату каменнага вугалю апрацоўчая прамысловасьць на Беларусі не пашыралася. Як і ўва ўсіх слаба разьвітых з прамысловага боку краëх, на Беларусі кожны гаспадар імкнецца памагчымасьці сваімі рукамі вырабляць усё, што патрэбна для яго ўласнага ужытку. Хатняя і саматужная прамысловасьць у нас замяняе фабрычную. У хатніх вырабах з воўны і ільняніны беларусіккі дасяглі высокай ступені мастацтва. Асаблівай славай карыстаюцца старасьвецкія слуцкія паясы, якія вырабляліся яшчэ ў часы прыгону.
З сучасных саматужных промыслаў найболей распаўсюджана саматужная апрацоўка дрэва[10]. Паўсюды на Беларусі саматужным спосабам вырабляюць калёсы, палозы, балеі, бочкі, начоўкі, лыжкі і іншую драўляную пасуду. Шмат дзе на продаж гатуюць шафы, крэслы, сталы. у Ракаве (пад Менскам, але на захад ад мяжы з Польскай рэспублікай) вырабляюцца вельмі добрыя драўляныя малатарні і арфы. 3 лыка усюды плятуць лапці, вырабляюць рагожы, мачалу, решаты: з лазы робяць кошыкі, часамі вельмі выгодныя і прыгожыя. Хутка пашыраецца выраб кошыкаў у тых месцах, дзе лазой засаджваюць пескавыя выдмы, схілы раўчакоў або берагі асушальных канаў. З іншых галін саматужніцтва ўсюды мае вагу ганчарства, шмат па якіх мястэчках (Капыль, Сьмілавічы, Узда) пашырана гарбарства[11] і г. д.
Фабрычная прамысловасьць на Беларусі накіровака галоўным чынам у бок апрацоўкі сельска-гаспадарчых продуктаў. Перад вайной адной з галоўных галін прамысловасьці быў выраб гарэлкі. Гарэлка выраблялася па буйных і сярэдніх дварох пераважна з бульбы і вывозілася ў вялікай колькасьці за межы, асабліва ў Маскоўшчыну. У гарадох існавала шмат дражджоуняў, на якіх вырабляўся другі важны продукт вывазу — дрожджы. Шмат у якіх гарадох існавалі яшчэ буйныя піааварні (у Вільні, Менску, Магілеве), а па маленькіх мястэчках захаваўся старасьвецкі выраб мёду.
У час вайны замест бравароў пачалі адчыняцца крухмальні. У канцы вайны апрацоўка спажыўных продуктаў наагул амаль-што зусім спынілася. Толькі алейні, паравыя млыны ды хрупярні вытрымалі прамысловы крызіс часоў вайны. Апрацоўка валакняный матэрыі згуртавалася на Беларусі ў трох раёнах: каля Беластоку на захадзе, у Ярцаве на ўсходзе і ў Клінцох на паўднёвым усходзе. У першым з гэтых пунктаў вырабляюць пераважна сукно, драл, наагул апрацоўваюць воўну і часткай шоук. У Клінцох таксама апрацоўвалі пераважна воўну; у Ярцаве — баваўну. Апрача таго, значныя фабрыкі панчох і крамніны існавалі ў Вільні.
Як у лясным краі, на Беларусі хутка пашыралася апрацоўка дрэва. Даўней беларускі лес вывозіўся па рэках у плытох, у стане нячэсанага бярвеньня. У апошнія перад вайной гады ўва ўсіх лясных краінах пабудаваліся многалічныя пільні і фанерныя фабрыкі. Лес пачалі вывозіць пераважна пілаваны, болей каштоўны, які мог ужо вытрымаць перавозку ня толькі па рэках, але і па чыгунках. У Гомельшчыне, Віленшчыне і Меншчыне існуе шмат фабрык сернічак, цэлы шэраг фабрык вырабляе выключна саломку на сернічкі, якая вывозілася ўва Францыю, або пушачкі для сернічак. Продукцыя сернічкавай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці перад вайной асабліва хутка ўзрастала. За кожныя 10 гадоў кошт яе павялічваўся ў 3 разы. Апрача дрэва і сернічак лес дае яшчэ важныя продукты вывазу: смалу і шпігінар. Дробныя смалярні, дзягцярні і вугляпальні раскіданы па ўсіх лясох Беларусі. Паперні ў нас ёсьць у Добрушы, Новавялейску, Шклове, Магілеўскай акругі, але на вываз вырабляе паперу галоўным чынам Добруская паперкя (каля Гомля), адна з найвялікшых ува Ўсходняй Эўропе. Меншую вагу мае апрацоўка мэталаў і мінералаў. У Новавялейску да вайны была вялікая фабрыка кос, у Магілеўшчыне існавала адна буйная фабрыка, Цьвікоў і дроту, ды ўсюды сустракаліся дробныя майстэрні, цагельні, значныя шкляныя гуты. Шкло вывозілася за межы, мэталёвыя вырабы і цэгла задавальнял толькі мясцовыя патрэбы. Значныя заработкі насяленьню давалі розныя чыгуначныя майстэрні, асабліва пры вузлавых станцыях чыгунак. Гарбарні існавалі у Смаргоні, дзе пасьля вайны ад іх не засталося і руін, у Вільні, у Дзьвінску, Ашмяне і Магілеве. Выраб табакі пашыраны ў Меншчыне, Віленшчыне і Горадзеншчыне.
Прымаючы пад увагу, што з Беларусі вывозяцца пераважна важкія і танныя тавары, можна сказаць, што асабліва выгодным зьяўляецца вадападзельнае палажэньне Беларусі на мяжы Дняпроўскага, Балтыцкага Водскага вадазбораў. Важкія і танныя тавары ня могуць вытрымаць перавозкі па каштоўных сухаземных дарогах; для вывазу іх найлепшымі дарогамі зьяўляюцца вадзяныя. Беларускія рэкі расьцякаюцца ува ўсё бакі ад асяродку нашай старонкі.
На ніз па рэках лёгка і танна можна сплаўляць нашае галоўнае багацьце — лес, нават неапрацованы, у стане бярвеньня. Каб зрабіць сетку рак яшчэ болей выгоднай для замежнага гандлю, іх ужо здаўна злучылі важнымі суднаходнымі каналамі, з дапамогай якіх Дняпроўскі вадазбор злучан з вадазборамі дзьвіны, Нёмну і Віслы.
- З гэтых каналаў Бярэзінскі злучае прытоку Дняпра Бярозу з прытокай Дзьвіны Вуллай; Агінскі злучае Ясельду, прытоку Прыпяці, з Шчарай, прытокай Нêмну; Каралеўскі злучае Піну, прытоку Ясельды, з Мухаўцом, прытокай Бугу; Аўгустоўскі злучае вадазбор Віслы з вадазборам Нёмну за дапамогай прытокі Віслы — Нарвы, прытокі Нарвы — Бабра і прытокі Нёмну — Чорнай Ганжы.
Ад часу разьвіцьця чыгуначнай сеткі беларускія каналы страцілі сваю вагу, на іх перасталі зварочваць патрэбную ўвагу і нарэшце яны заняпалі і памялелі. Каб аднавіць іх значэньне, трэба правесьці каштоўную працу па паглыбеньню іх. У канцы мінулага веку думка аб правядзеньн гэтай працы вельмі пашырылася.
3 сухаземных дарог Беларусі найвялікшую вагу маюць чыгункі, з якіх некаторыя маюць міжнароднае значэньне. Такі характар маюць чыгункі Ленінград-Дзьвінск-Вільня-Варшава-Вена, Масква-Смаленск-МенскБерасьце-Варшава, Ленінград-Віцебск-Жлобін-Кіеў, Рыга-Дзьвінск-ВіцебскСмаленск-Арол і г. д. Гарады і мястэчкі, што ляжаць каля станцый гэтых чыгунак, асабліва каля вузлавых станцый, зьяўляюцца галоўнымі асяродкамі ўнутранога і замежнага гандлю Беларусі. Значна меней важны ў цяперашнія часы шосы, але ў свой час (у ХІХ в.) гэтыя дарогі желі такую-ж вагу, як сучасныя чыгункі, асабліва 2 галоўныя шосавыя магістралі: Ленінград-Кіеўская і Маскоўска-Варшавская. (Адшукай іх на карце Беларусі. Праз якія гарады яны праходзяць?).
- Рэшткамі старасьветчыны зьяўляюцца старыя шляхі або гасьцінцы, якія з даўных часоў пераразаюць у розных кірунках нашую старонку. Абсаджаныя бярозкамі, падобныя да прысад, яны дадаюць шмат красы нашаму краю, але гандлёвую вагу сваю яны ужо даўно зусім страцілі.
За межы Беларусь, як мы ужо бачылі, вывозіць лес, смалу, дзёгаць, шпігінар, драўляныя вырабы, сернічкі, прасаванае сена, мяса, сала, масла, яйкі, садовіну, лён, пяньку, сьпірытус, шкло, лекавыя расьліны. Узамену за гэта з-за межау сюды прывозяць вугаль, мэталы, галянтарэю, крамніну, соль, продукты замежнай апрацоўчай прамысловасьці, газу, цукер, пшаніцу. Апрача таго, шмат якія тавары перавозяцца транзытам праз Беларусь з Украіны і Маскоўшчыны на захад і наадворат. З другога боку і Беларусь, каб вывезьці свае тавары на сусьветны рынак, мусіць правозіць іх праз Латвію, Літву, Польшчу або Украіну да бліжэйшых морскіх прыстаняй.
У добрым становішчы знаходзіцца ўнутраны гандаль на Беларусі. У даўнейшыя часы гэты гандаль адбываўся пераважна на кірмашох. Цяпер кірмацы страцілі сваё даўнейшае экономічнае значэньне. На іх прадаюцца саматужныя вырабы сялян, на іх сяляне купляюць жывёлу і сельскагаспадарчыя прылады. Значна болей важную ролю ў сучасным гандлі маюць пункты сталага гандлю — прыстані на рэках і асабліва чыгуначныя станцыі.
Паводле прыродных асаблівасьцяй Беларусь можна падзяліць на 6 краін: 1) Палесьсе, 2) Заходня-Беларускія узгор'і, 3) Наддзьвіньне, 4) Дняпроўскія узгор'і, 5) Вокаўскі лес, 6) Беларускі лесастап.
Палесьсе абымае паўднёвую і паўднёва-заходнюю часткі Беларусі. Гэта надзвычайна роўная вялікая нізіна, пакрытая лясамі і балотамі. Большая частка гэтай краіны ляжыць толькі на 40-80 сажняў вышэй роўня мора. Грунты ў Палесьсі пераважна пескавыя, прычым часта пяскі складаюцца ў тыповыя пескавыя выдмы, якія маюць выгляд падкоў.
- Некаторыя вучоныя кажуць, што пасьля сканчэньня ледавіковай эпохі Палесьсе было сухой бясплоднай пустыняй, і сучасныя выдмы зьяўляюцца рэшткамі вялікіх лескавых пустак, якія тады пакрывалі ўсю гэтую краіну.
- Другія кажуць, што пасьля ледавіковай эпохі тут, на ўсёй прасторы ад Заходня-Беларускіх узгор'яў да гранітнага Украінскага груда, утварылася вялікае несалонае возера або так званае Геродотава мора". З поўначы і з поўдня ў гэтае возера сьцякала многа рэчак, кожная з якіх размывала ў сваёй вышнявіне пласты земных парод і продукты гэтага размываньня — пясок і глей — несла на ніз у возера. Глей у стане муці сплываў далей па рацэ, якая выцякала з гэтага возера, а пясок асаджваўся на дне і патроху завальваў, запаўняў возера. Дно "Геродотава мора" што-год павышалася, возера мяльчэла, потым пачало заплываць травой і нарэшце перавярнулася ў вялікае бязьмежнае балота.
Дзякуючы роўнасьці Палесься, рэкі яго маюць вельмі малы нахіл дна і цякуць надзвычайна павольна, марудна. Галоўная рака краіны — Прыпяць — і большасьць яе прытокаў цякуць пераважна у нізкіх берагох і шырока разьліваюцца пры павялічэньні колькасьці вады ў рэчышчах, напрыклад, увясну.
Месцам берагі рэк складаюцца з рэчных адкладаў і ляжаць грэблямі удоўж рэчнай плыні. У такіх выпадках рэкі часамі цякуць вышэй балот і поплаваў, якія ляжаць абапал іх. Часта, напрыклад, у так званым Зарэччы, у вышнявіне Прыпяці, рэкі распадаюцца на сотні адток, пераплятаюцца адна з аднэй, утвараючы безьліч астраўкоў, разьдзеленых рэчнымі пратокамі. Злучаючыся паміж сабой, Прыпяць, Стаход, Стыр і іншыя рэкі Зарэчча ствараюць такую сетку астравоў і пратокаў, якую можна спаткаць хіба толькі ў дэльтах вялікіх рэк. Увясну ўсе гэтыя рэкі і пратокі шырока разьліваюцца, заліваюць суседнія балоты і сенажаці і выглядаюць цэлым морам цякучай несалонай вады.
Па бязьмежных балотах Палесься усюды залягае пласт торфу, які кожны год нарастае, утвараючыся з спарахнелых расьлін.
Сярод балот і тарфавішчаў трапляюцца і вазёры, звычайна недаступныя, з нізкімі балотнымі берагамі. Найвялікшае з іх — возера Князь або Жыд — ляжыць у самым асяродку краіны на поўнач ад Прыпяці і ня мае сточнай ракі.
Вялікая колькасьць вады ў Палесьсі адбіваецца на клімаце краіны. Улетку Палескія балоты зьмяншаюць сьпякоту, так што роўнацёплыя лініі (ізотэрмы) ліпеня выгінаюцца над Палесьсем на поўдзень.
Паводле сваёй расьліннасьці Палесьсе мае шмат цікавых асаблівасьцяй. Сярод расьлінных згуртаваньняў, апрача лясоў, пачэснае месца займае травяное балота. Імшараў тут параўнауча мала, бо большасьць балот заліваецца ўвясну вадой рэк, а тарфяны мох ня любіць цякучай вады. Асака, бабок, лотаць, чарот-вось тыповыя расьліны палескіх балот. Некаторыя з тутэйшых расьлін зьяўляюцца рэшткамі даўно зьнікшай расьліннасьці нашага пасу і не сустракаюцца ў суседніх старонах[12].
Ёсьць тут многа асаблівасьцяй і ў жывёльнасьці. Па забалочаных няпрыступных рэчках Палесься лягчэй, як дзе, можна знайсьці бабра, выдру. Па вазёрах і балотах краіны сустракаюцца чарапахі, рэдкія ў іншых частках Беларусі. (Якія птушкі жывуць на травяных балотах?).
Насельнікі Палесься паводле сваёй мовы належаць да двох народаў. На поўнач ад Прыпяці рашуча пераважваюць беларусы, на поўдзень ад гэтай ракі, а таксама на захадзе краіны мацней адчуваецца ўкраінскі уплыў. Люднасьць Паўднёвага Палесься, так званыя пінчукі, лічыцца за мешаніну беларусоў і ўкраінцаў. Жывучы сярод непраходных балот і лясоў, паляшукі захавала у сваёй мове, у сваіх поглядах і звычаях асабліва многа славянскай старасьветчыны. Казкі, легэнды, абрадавыя песьні паляшукоў прасякнены чыста беларускім духам фантастыкі, верай у ваўкалакаў, ведзьмакоў, лясуноў і г. д. Вопратка, страва, будынкі паляшукоў маюць усе тыповыя адзнакі беларускага.
Ральніцтва, дзякуючы пескавым грунтом, грае значна меншую ролю ў жыцьці насельнікаў, чымся ў іншых краінах Беларусі. Вялікая Колькасьць заліўных і балотных сенажацяй дазваляе тут трымаць асабліва многа жывëлы. Гадоўля жывёлы дае больш карысьці, як ральніцтва, хаця яе разьвіцьцю і перашкаджае адсутнасьць мяса, скуры і да т. п. выгодных дарог, па яких можна было-б вывозіць Большую вагу, як у іншых краінах Беларусі, мае і рыбацтва. Рэкі і вазёры даюць заработкі тысячам людзей. Насельнікі лярэчных вёсак шмат дзе зусім адарваліся ад ральніцтва, разьяжджаюць па Прыпяці і Дняпры, гоняць плыты, будуюць рэчныя судзіны, сплаўляюць лес, працуюць на пільнях.
Асаблівасьцю ральніцтва ў краіне зьяўляюцца адносна вялікія засевы бульбы, якой тут сеюць болей, як аўсу, і многа болей, чым ячменю, Бульба йдзе на бравары, бульбай кормяць сьвіней, якіх тут асабліва многа. Па пяскох добра расьце грэчка, і з гэтай прычыны яе тут таксама сеюць значна болей, як пад Менскаж або пад Вільняй. З другога боку, параўнаўча мяккі клімат дазваляе сеяць многа проса, якое ў Паўночнай Беларусі расьце кепска. Пры добрым доглядзе шмат якія прасторы Палескіх балот маглі-б быць перавернены у добрую ральлю. Для гэтага першна-перш патрэбна асушэньне балот з дапамогай канаў і каналаў. У канцы мінулага стагодзьдзя такую працу распачала экспэдыцыя гэнэрала Жылінскага. Дзякуючы працы гэтай экспэдыцыі вялізныя прасторы непраходных балот ператварыліся ў добрыя сенажаці і гонкія лясы.
Галоўнай заганай Палесься зьяўляецца адсутнасьць выгодных дарог. Па астравох сярод балот раскідана шмат такіх вёсак і хутароў, якія ў працягу болей за палову году зусім адрэзаны ад усяго культурнага сьвету. Праз балоты і дрыгвы, што аддзяляюць такія куткі ад чыгунак, або зусім нельга пралажыць дарог, прыгодных для калёснай язды, або калі з дапамогай грэбель іх і ўдалося пракласьці, дык па іх можа адбывацца рух калёс толькі ў самыя сухія гады. Насельнікі вёсак, аддзеленых ад іншых месц такімі балотамі, мусяць купляць усе патрэбныя для сябе рэчы і прадаваць свае тавары выключна ўзімку, калі балоты і рэкі замярзаюць. З некаторых вёсак можна выехаць улетку толькі вадой на чаўнох. Рэкі ў Палесьсі да канца мінулага веку былі адзінымі дый цяпер зьяўляюцца галоўнымі дарогамі. Каля іх пабудованы галоўныя месты, каля іх найгусьцей жыве й сялянства. Вялікія зьмены адбыліся ў гаспадарчым жыцьці краіны пасьля пракладаньня так званых Палескіх чыгунак і перш за ўсё пасьля правядзеньня чыгункі з захаду на ўсход з Берасьця ў Гомель. Кадя станцый гэтай чыгункі пабудавалася многа новых мястэчак, адчынілася многа новых пільняў, гут і сенапрасавальняў. Прасаванае сена пачалі з таго часу вывозіць адсюль за межы Беларусі; пачаў пашырацца гандаль лесам і жывёлай, сьпірытусам, рыбай і салам.
Каля Палескай чыгункі ляжаць найвялікшыя з сучасных гарадоў краіны. На захадзе на рацэ Буг каля скрыжаваньня Палескай і МаскоўскаБерасьцейскай чыгунак ляжыць Берасьце (перад вайной каля 50 тыс. нас., а ў 1919 г. — 14 тыс.). Лежачы блізка мяжы Украіны, Польшчы і Беларусі, Берасьце мае вялікую гандлёвую вагу, але болей вядомы гэты горад сваёй крэпасьцю (пабудованай з 1831 г.), якая лічылася аднэй з лепшых крэпасьцяй былай Расіі. У час сусьветнай вайны горад быў зруйнованы снарадамі і да цяперашняга часу не пасьпеў адбудавацца. Таксама моцна пацярпеў ад вайны Пінск (перад вайной каля 35 тыс. нас., а ў 1919 г. — толькі 21500), што ляжыць на раца Піне і на чыгунцы з Берасьця ў Бранск. Паміж гэтым горадам і Кіевам адбываўся бойкі параходны рух; праз горад з украіны у Польшчу і Нямеччыну, правозілі шмат збожжа, сала і пянькі. Далей на ўсход на скрыжаваньні чыгунак Берасьце-Бранск і Вільня-Роўна ляжыць Лунінец (8 тыс. насельн.), невялікае мястэчка, якое нават звалася сялом да самай вайны. Цяпер гэта важны чыгункавы вузел, значэньне якога павялічваецца, дзякуючы таму, што блізка на ўсход ад яго аказалася політычная мяжа між Б.С.С.Р. Польшчай.
Яшчэ далей, на астравох вусьця Гарыні, стаіць вялікае Давід-Гарадок (7500 насельн.). Гэта тыповы палескі гарадок, злучаны з рэштай сьвету толькі рэчнымі дарогамі. Насельнікі яго займаюцца будаваньнем рэчных судзін, рыбацтвам, плытніцтвам і гандлем.
Яшчэ болей вядома мястэчка Мазырскай акругі Тураў (6200 насельн.), якое ляжыць ужо у межах БССР на Прыпяці блізка-што ў асяродку Палесься. Гэта старадаўнае мястачка, сталіца даўнага Тураўскага княства, калісь вялікі і багаты гандлёвы горад, рэлігійны, культурны і экономічны асяродак Палесься. З XV в. Тураў заняпаў. Акруговы горад Мазыр (8300 нас.) ляжыць яшчэ ніжэй на Прыпяці на высокім правым беразе гэтай ракі. Гэта таксама вельмі старое места, вядомае з даўных часоў. Праз Мазыр праходзіць чыгунка, якая злучае яго з Ленінградам праз Жлобін і з Кіевам праз Карасьцень.
Ніжэй на Прыпяці ў межах Беларусі няма значных местаў, а на Палескай чыгунцы каля Дняпра ляжыць павятовае места Рэчыца 114700 насельн.), якое мае шмат пільняй і гандлюе лесам. Ніжэй па Дняпры каля сутокі Дняпра і Сожа ляжыць Лоеў (4200 насельк.), ад якога адыходзяць параходы на Гомель, на Магілеў, на Бабруйск і на Кіеу. Але самы вялікі горад Палесься — Гомель (68 тысяч насельн.), які ляжыць на скрыжаваньні лібава-Роменскай (цяпер Заходняй) і Палескай чыгунак, на Сожы. Значэньне Гомля грунтуецца на яго палажэньні на важных дарогаx, на мяжы Палесься і Беларускага лесастэпу, блізка ад граніцы з Украінай. Цяпер гэта губэрскі горад з буйной дрэваапрацоўчай прамысловасьцю а бойкім гандлем.
На паўночных ускрайках Палескай нізіны ляжаць: Бабруйск, Жлобін і Рагачэў. Акруговы горад Бабруйск (33477 насельн. у 1923 годзе) пабудаваўся на р. Бярозе ў тым месцы, дзе яе перарэзалі Заходняя чыгунка і шосы на Берасьце, на Маскву і на Магілеў. Гэта — найвялікшы асяродак ляснога гандлю з многаличнымі пільнямі. Бабруйская крэпасьць грала значную ролю ў 1812 г., але страціла сваё значэньне, а цяпер зруйнована У час вайны з Польшчай (у 1920 годзе).
Жлобін (10 тыс. нас.) ляжыць на Дняпры каля перасячэньня ято Лібава-Роменскай і Ленінград-Карасьценьскай чыгункамі. У апошнія часы гэты горад хутка ўзрос і зрабіўся важным гандлёвым пунктам.
Рагачэў (11 тыс. насельн.) ляжыць на шосе Бабруйск-Масква, над Дняпром каля Ленінград-Жлобінскай чыгункі. Узрастаньне Жлобіна зьмяншае яго гандлёва-прамысловую значнасьць.
Краіна Заходня-Беларускіх узгор'яў абымае паўночна-заходнія часткі Беларусі і зьяўляецца найважнейшай, найбагацейшай і самай культурнай краінай нашай стараны.
Ледавік пакрыў гэтую краіну асабліва грубым пластом морэн, так што нала дзе сьвідраваньнем глыбокіх калодзежаў можна было выявіць тыя пласты земных парод, што ляжаць пад гэтымі морэнамі. З ледавіковага навалу склаліся тут вялізныя ўзгоркі, груды і горы, часта нібы засеяныя ледавіковым каменьнем.
З паўднёвага ўсходу на паўночны захад, утвараючы некалькі заломістых паваротаў, краіну пераразае Нёман. Пачынаючыся на высокіх узгор'ях на паўдн. захад ад Менску. Нёман затым трапляе ў глыбокую лагчыну, па якой і бяжыць сярод прыгожых стромкіх узгоркаў.
- Лагчына, па якой бяжыць Нёман, належыць да вялікіх пасьляледавіковых далін, падобных тым, якія мы бачылі ў Паўночна-Усходняй Нямеччыне і Сярэдняй Польшчы.
Да Нёманскай лагчыны падобна даліна яго галоўнай прытокі Шчары, па якой пралягае вадзяная дарога з Дняпра ў Нёман.
На захад ад Шчары і Сярэдняга Нёмну ляжаць так званыя Ваўкавыскае і Горадзенскае ўзгорі. На поўдні гэтыя узгор'і вераходзяць у балотныя прасторы Палескай нізіны, на захадзе замяняюцца роўнымі супескавымі прасторамі Падлясься. Паміж Шчарай і вышнявінай Нёмну ўздымаецца высокае Навагрудзкае ўзгор'е, пакрытае ўраджайнай сугліністай глебай і з гэтай прычыны густа залюдненае.
На паўночны усход ад Нёмку навокала вадазбору галоўнай правай прытокі Нёмну — Вяльлі — падковай цягнуцца так званыя Вялейскія ўзгор'і. На поўнач ад Вяльлі ляжыць багатае вазёрамі Сьвянцянска-Докшыцкае узгор'е. Тут ляжыць між іншым найвялікшае возера Беларусі — Нарач. Удоўж левага берагу Вяльлі ляжыць Віленскае ўзгор'е, якое на поўнач над Вяльлёй стромка абрываецца, а на паўднёвы захад павольна зьніжаецца, пераходзячы ў Лідзкую раўніну, што ўпіраецца ў даліну сярэдняга Нёмну. На ўсходзе, ад усходняга канца Сьвянцянска-Докшыцкай грады на паўднёвы захад, цягнецца Менскае ўзгор'е, якое такім чынам злучае Сьвянцянска-Докшыцкае з Віленскім. Менскае узгор'е зьяўляецца найвышэйшым на Беларусі. Тут між іншым ляжыць і Лысая Гара, найвышэйшы пункт нашай стараны (160 саж. над р. ж.). На паўднёвы ўсход з Менскага ўзгор'я зьбягаюць прытокі Прыпяці і Бярозы, так што гэтае узгор'е ўваходзіць у склад галоўнага эўропэйскага вадападзелу, які аддзяляе вадазбор Міжземнага і Чорнага мораў ад вадазбору Атлянтычнага акіяну, Нямецкага і Балтыцкага мораў.
Усходняй мяжой краіны трэба лічыць даліну Бярозы, па якой пралягае вадзяны шлях з Дняпра ў Дзьвіну.
- Калісь па гэтай даліне бегла на поўдзень у Дняпро значна большая рака, да якой належала вышнявіна Дзьвіны. Такім чынам Дзьвіна ў тыя часы бегна не на паўночны захад у Балтыцкае мора, а зварочвала ніжэй Віцебску на паўднёвы захад і па лагчыне Бярэзінскага каналу і ракі Бярозы трапляла ў Дняпро.
Клімат краіны Заходня-Беларускіх узгор'яў досыць мяккі, грунты досыць ураджайныя. Асабліва ўрадлівымі лічацца сугліккі Навагрудчыны і Случчыны.
Земляробства тут зьяўляецца карысьнейшым заняткам, чымся ў Палесьсі. З гэтай прычыны лясоў тут засталося меней, як там; большую частку тутэйшых лясоў здаўна павысякалі і перавярнулі на нівы. Толькі па вышнявіне Бярозы, дзе глеба горшая, пераважна пескава я лясоў захавалася яшчэ многа. На захадзе толькі астраўкамі сустракаюцца густыя пушчы (Белавеская на мяжы з Палесьсем, Горадзенская, Аўгустоўская, Рудніцкая, Налібоцкая).
Насельнікі краіны — пераважна тыповыя беларусы, мова якіх лягла ў аснову беларускай літаратурнай мовы[13]. Толькі на захадзе каля мяжы з Літвой і з Польшчай прымячаецца значны польскі ўплыў. У Вільні і Беластоку жыве многа палякоў, але навокала гэтых гарадоў большасьць сялянства складаецца з беларусоў. У рэшце краіны процант чужамоўных народаў зусім невялікі. Дзякуючы блізкасьці да Заходняй Эўропы, мясцовая люднасьць адзначаецца большай культурнасьцю і большай нацыянальнай сьвядомасьцю. Тут раней за ўсё разьвілася беларуская культура, тут-жа распачалося і беларускае адраджэньне.
У межах краіны земляробства рашуча пераважвае над іншымі заняткамі, але параўнаўча з Палесьсем ральніцтва тут мае трохі іншы характар. Як і там, галоўным збожжам тут зьяўляецца жыта, але аўсу тут сеюць болей, як бульбы, а ячменю болей, як грэчкі. Значна болей тут сеюць пшаніцы, а ў Случчыне і Навагрудчыне пшаніцай-азімкай засяваюць нават боль шыя прасторы, як грэчкай. З гэтага кутка Беларусі збожжа нават вывозіцца як у суседнія гарады, так і за межы краіны. Па Вышняй Бярозе ў Барысаўшчыне сеюць многа гароху, значную частку якога косяць на корм жывёле. Засевн кармавых трау і дубіну тут, як і ўсе палепшаньні ў сельскай гаспадарцы, пашырыліся болей, як у іншых месцах Беларусі. Па ўраджайнай суглінкавай глебе тут добра узрастае садовіна, асабліва игрушы, якімі найболей слыне краіна (слуцкія бэры, сапяжанкі). Насяленьне краіны жыве значна гусьцей, як у іншых частках Беларусі; асабліва-ж густое насяленьне ў ураджайным Навагрудзкім узгор'і і ў ваколіцах вялікіх гарадоў: Беластоку, Вільні, Менску.
У ваколіцах Беластоку (каля 86 тыс. насельнікаў), які ляжыць блізка заходняй мяжы Беларусі, вельмі пашырылася фабрычная прамысловасьць. Беласток-галоўны прамысловы горад Беларусі. Асабліва многа тутака ткацкіх, прадзільных і суконных фабрык. Тысячы краўцоў вырабляюць там тандэтную вопратку, якую вывозяць ува усе куты Заходняй Беларусі. Праз Беласток праходзіць некалькі вельмі важных чыгунак і ў тым ліку дарога з Ленінграду і Вільні на Варшаву. Дзякуючы гэтаму, горад мае важнае гандлёвае значэньне.
На ўсход ад Беластоку цягнецца чыгунка на Баранавічы. Каля гэтай дарогі ляжаць гарады Ваўкавыск (8500 час.) і Слонім (10000 нас.) з прыстаньню на Шчары. На ўсход ад Слоніму за Шчарай пачынаецца вельмі прыгожая ўзгаркаватая мясцовасьць, так званая Слонімская Швайцарыя, а яшчэ далей на скрыжаваньні некалькіх чыгунак пабудована маладое, але ўжо багатае і гандлёвае места Баранавічы (у 1919 г. 10373 нас.). Цяпер гэта галоўны гандлёвы асяродак тэй часткі былай Меншчыны, якая пасьля вайны адышла да Польшчы. У ваколіцах Баранавіч на ўраджайных грунтох Навагрудзкага ўзгор'я існуе шмат дробных і сярэдніх гарадоў і мястэчак, з якіх найболей важны: Навагрудак (5 тыс. нас.), калісь багаты горад і сталіца Беларуска-Літоўскай дзяржавы, гас. пода слаўнага князя Мяндоўга і беларускага мітрополіта (у XV веку). Цяпер гэта глухі, хаця й прыгожы гарадок.
На ўсход ад Баранавіч ляжыць Несьвіж (6 тыс. нас.), даўная сядзіба Радзівілаў з старасьвецкім харошым замкам гэтых старабеларускіх магнатаў. Калісь тут існавалі багатыя бібліотэкі, друкаваліся кальвінскія кніжкі, красавалі мастацтва, навука, прамысловасьць.
На дарозе з Беластоку ў Вільню найвялікшым местам зьяўляецца Горадня або Горадзен (28200 нас. у 1919 г.), што ляжыць на Нёмне, ужо блізка ад нямецкай і літоўскай граніц. Гэта стары прыгожы беларускі горад, які дасягнуў асабліва высокага росквіту ў XVІІІ в., калі тут існавала шмат фабрык, сярэдніх і нават вышэйшых школ і іншых культурных устаноў. Тут зьбіраўся пачарзе кожны трэці з польскіх соймаў, тут адбылася і нарада сойму, які падпісаў акт аб другіж падзеле Польшчы (1793 г.). Расійскі ўрад зрабіў Горадню крэпасьцю, якая была зруйнована у час сусьветнай вайны. Прамысловае значэньне Горадня захавала і да гэтага часу. Яшчэ й цяпер там ёсьць буйныя табачныя фабрыкі, мылаварні, цагельні.
Але значна большую вагу мае Вільня (129000 нас. у 1919 г.), старасьвецкая сталіца вялікага Беларуска-Літоўскага княства, якая ляжыць на р. Вяльлі на скрыжаваньні Лібава-Роменскай, Ленінградзка-Варшаўскай і Вільня-Ровенскай чыгунак. Горад гэты ляжыць сярод прастораў, залюдненых беларусамі, але вёрст за 50 на захад ад яго ўжо пачынаюць пераважваць літоўцы.
- Такім чынам, у часы супольнага дзяржаўнага жыцьця беларусоў і літоўцаў, Вільня ляжала бязмаль-што ў самым асяродку Літоўска-Беларускага княства. Гэтым і тлумачыцца гістарычнае значэньне гэтага гораду. У XІV веку літоўскія князі зрабілі Вільню сваёй гасподай, сталіцай Літоўска-Беларускага княства. У Вільню панаяжджала шмат беларускага баярства. майстраў, рамясьнікоў, гандляроу, культурных дзеячоў і г. д. Толькі пасьля злучэньня Літоўска-Беларускай дзяржавы Польшчай сюды пачалі наяжджаць і палякі, і беларуская культура пачала тут адступаць перад польскай, а Вільня часова заняпала. У часы ланаваньня маскоўцаў тут яшчэ болей узмацніўся польскі дух, адчынілася шмат польскіх школ і у тым ліку унівэрсытэт, які праіснаваў толькі 30 гадоў. У канцы XІX в. Вільню старэнна амаскальваў расійскі ўрад, але, ня гледзячы на гэта, польскія ўплывы там пераважвалі. Толькі ў ХХ веку пачалося беларускае адраджэньне ў старадаўнай Беларуска-Літоўскай сталіцы. Пачалі выдавацца беларускія газэты і кніжкі, пачала пашырацца і мова беларуская.
Для беларусоў Вільня была нацыянальнай і рэлігійнай сьвятыняй. Віленскі абраз Вострабрамскай боскай маткі карыстаўся пашанай як сярод праваслаўных, гэтак і сярод каталікоў. Цяпер Вільня побач з Менскам зьяўляецца важным асяродкам беларускага культурнага руху, мае некалькі беларускіх школ і адноўлены унівэрсытэт з выкладаньнем навук у польскай мове.
Як прамысловы асяродак, Вільня сярод беларускіх гарадоў займае другое месца (адстае толькі ад Беластоку). Тут вырабляецца многа вопраткі, панчох, хутраў, абуцьця: ёсьць у горадзе шмат гарбарань, пілень і г. д.
Вільня ляжыць у катліне, абкружанай прыгожымі гарамі; ваколіцы яе лічацца адным з найхарашэйшых куткоў Беларусі.
Адным з прадмесьцяў Вільні можна лічыць Новую-Вялейку (10 тыс. насельн.), невялікае, але бойкае прамысловае места на Лібава-Роменскай і Ленінградзка-Варшаўскай чыгунках.
На дарозе з Вільні у Баранавічы найвялікшым местам зьяўляецца Ліда (11500 насельн.), а на дарозе з Вільні ў Менск ляжаць Смаргоні — мястэчка, вядомае сваімі гарбарнямі, якія аднак былі зруйнованы ў час нямецка-расійскай вайны, і Маладэчна (1700 насельн.) — важны чыгункавы вузел.
Усе вышэйпералічаныя месты краіны ляжаць у межах Польскай рэспублікі. У межах БССР, на ўсход ад мяжы, пракладзенай паводле Рыскае ўмовы, найвялікшым горадам зьяўляецца Менск (107 тыс. насельн.). сталіца сучаснай БССР. Гэты стары, вялікі і багаты горад ляжыць на р. Сьвіслачы на скрыжаваньні Заходняй і Маскоўска-Беларуска-Балтыцкай чыгунак. Дзякуючы свайму палажэньню на гэтых дарогах, блізка ад заходняй мяжы Савецкага Саюзу, Менск зьяўляецца адным з самых гандлёвых пунктаў Беларусі і адначасна мае вялікае прамысловае значэньне.
Лежачы ў асяродку Беларускай зямлі, Менск натуральна зрабіўся галоўным асяродкам беларускага нацыянальнага руху і найважнейшым культурным цэнтрам Беларусі. Вільня магла быць сталіцай толькі аб'яднанай Літоўска-Беларускай дзяржавы; Менск — чыста беларуская сталіца, найболей прасякненая беларускім духам. Тут знаходзяцца дзяржаўныя ўстановы БССР, беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, сельска-гаспадарчы інстытут, беларускі, польскі і жыдоўскі пэдагогічныя тэхнікумы, беларускі дзяржаўны тэатр, музэй, багатая бібліотека, інстытут беларускае культуры, дасьледчыя астрономічныя станцыі і шмат іншых навуковых і культурна-асьветных устаноў. Сюды з усіх куткоў Беларусі зьяжджаюцца беларускія пісьменьнікі і іншыя культурныя дзеячы.
З іншых гарадоў БССР у межах краіны Заходніх узгор'яў найважнейшымі зьяўляюцца акруговыя месты Барысаў і Слуцак. Барысаў (17600 нас.) ляжыць на Бярозе, у тэй яе частцы, да якой даплываюць параходы. Праз гэты горад (уласна кажучы праз яго прадмесьце Новы-Барысаў) праходзіць чыгунка з Менску на Маскву. Барысаў гандлюе лесам і славіцца сваімі пільнямі і вырабам сернічак. Слуцак (13700 насельн.) ляжыць блізка мяжы з Палесьсем на р. Случы ў вельмі ўраджайнай мясцовасьці. Гэты горад гандлюе збожжам і садовінай, якую тут купляюць гандляры з Ленінграду, Масквы і іншых гарадоў Маскоўшчыны. У тутэйшых цэрквах захавалася многа царкоўнай старасьветчыны.
Наддзьвіньне або нізіна Дзьвіны абымае паўночную частку Беларусі і адзначаецца асабліва тыповым морэнавым краявідам. Хаця ледавіковы навал тут адклаўся танчэйшым пластом, як у Заходня-Беларускіх узгор'ях, але й тут, як і там, перш за ўсё кідаюцца ў вочы морзнавыя ўзгоркі і груды ды ледавіковае каменьне. Затое тут паміж высокіх узгоркаў засталося значна болей катлін, з якіх многія запоўніліся вадой і перавярнуліся ў вазёры. Нідзе болей на Беларусі няма такой вялікай колькасьці вазёр, як тут. Некаторыя з гэтых вазёр, як, напрыклад, Дрысьвяты, Асьвейскае, дзьвіньне і шмат іншых дасягаюць вельмі значнай велічыні. Дзякуючы вазёрам і узгоркам краявід гэтай краіны адзначаецца надзвычайным хараством. Асабліва прыгожым краявідам слыне Віцебска-Невельскае узгор'е, што ляжыць на поўнач ад Дзьвіны і складаецца з вялізных, месцам вельмі стромкіх узгоркаў, пакрытых буйным каменьнем і парослых яловым ці хваёвым лесам. Віцебска-Невельскае узгоре дасягае 140 сажняў над роўнем мора, а побач з гэтым лагчына Дзьвіны зьніжаецца да 40 м. н. р. м. Xістаньні вышынь паверхні — адна з тыповых асаблівасьцяй краіны. Рэкі краіны адзначаюцца досыць шпаркім бегам. Шмат у якіх месцах іх дарогу пераразаюць груды ледавіковага навалу або старадаўныя долёмітавыя скалы. У такіх месцах рэкі прабіваюцца праз гэтыя камяністыя груды і ўтвараюць невялікія парагі. Ёсьць такія парагі і на галоўнай рацэ краіны Дзьвіне, напрыклад, каля Віцебску, але яны ня могуць лічыцца значнай перашкодай для руху судзін.
Лагчына, па якой цячэ Дзьвіна, пераходзіць на захадзе у Надбалтыцкую нізіну Латвіі і зьяўляецца нібы брамай, па якой вільгатныя вятры з Балтыцкага мора могуць лёгка пранікаць у самае сэрца краіны. З гэтай прычыны клімат тутака вільгатны, хмарны, ападкаў выпадае многа (да 600 мілім.), можна сказаць болей, як трэба. Гэтым тлумачыцца вялікая колькасьць балот, пераважна імшараў. Лясоў тут меней, як у Палесьсі або на Бярэзінскай вышнявіне, але яшчэ хапае, асабліва ў вышнявіне Дзьвіны. Грунты рознастайныя, пераважна суглінкавыя і супескавыя; у Невельскім узгор і пераважваюць цяжкія гляІстыя глебы; на крайнім усходзе многа тыповых падзолаў. Гаспадарка тут стаіць горай, як у Меншчыне ці Горадзеншчыне, ужываюцца горшыя сельска-гаспадарчыя прылады.
з асаблівасьцяй ральніцтва варта адзначыць значную вагу ячменю, якога тут сеюць болей, як бульбы. З тэхнічных расьлік асабліва многа сеюць лёну, які, як ведама, добра выносіць вільгатны і параўнаўча халодны клімат. Апрача ральніцтва сяляне займаюцца лясным промыслам і сплавам мясцовых тавараў: ячменю, лёну і лесу уніз па дзьвіне у Латвію. Значная частка насельнікаў не знаходзіць заработкаў у родным краі і йдзе на працу ў гарады, асабліва ў Ленінград і Рыгу.
- З даўных часоў і да цяперашняга моманту Наддзьвіньне грала значную ролю у гандлёвых зносінах паміж Усходняй Заходняй Эўропай. Ужо ў ХІІ в. па Дзьвіне адбываліся бойкія зносіны між слаўным і багатым Полацкім княствам 1 нямецкімі гандлёвымі гарадамі. Потым нямецкія гандлёвыя фірмы пабудавалі ў Полацку свае канторы і трымалі там сваіх агэнтаў. Па сваім багацьці ў тыя часы Полацак супарнічаў з Ноўгарадам, але жыў асобным, незалежным ад яго жыцьцём. Тым меней сувязі меў Полацак з Кіевам: Полацкае княства мела сваіх князёў, якія не прызнавалі найвышэйшай улады Кіеву і часта з ім ваявалі. Нават у тыя часы, як Полацкае княства, гэтая першая Беларуская дзяржава, злучылася з Літвой, гандлёвае значэньне Полацку заставалася вельмі значным. У ХVІІ веку краіна пачала занепадаць, але ў XІX в. зноў аджыла.
Праз краіну праходзіць важная чыгунка з Рыгі ў Арол, па якой адбываецца гандаль Паўднёвай Маскоўшчыны і Украіны з Латвіяй. На гэтай чыгунцы ляжаць і галоўныя гарады краіны: Дзьвінск, Полацак і Віцебск — усе на берагох Заходняй Дзьвіны. У Дзьвінску (або Дынабург, каля 110 тыс. насельн.) Рыга-Арлоўская чыгунка крыжуецца з ЛенінградзкаВаршаўскай. У XІX в. расійскі ўрад пабудаваў тут магутную крэпасьць, адыграўшую значную ролю у час сусьветнай вайны. Цяпер Дзьвінск разам з сваімі ваколіцамі адышоў да Латвіі, але застаецца важным асяродкам беларускага руху. Тут ёсьць шмат беларускіх школ і ў тым ліку беларуская гімназія. У ваколіцах Дзьвінску ніжэй на Дзьвіне існуе важная здароўніца Пагулянка, у якую зьяжджаецца лячыцца шмат хворых.
Полацак, даўная сталіца Беларусі, прынамсі найвялікшай яе часткі (Полацкага княства), у сучасны момант зьяўляецца бедным акруговым местам (19 тыс. насельн.). Аб вялікай мінуўшчыне гораду сьведчаць толькі старасьвецкія будынкі даўных цэркваў.
Значэньне Полацку перахаліў Віцебск (91 тыс. насельн.), праз які праходзіць дарога Ленінград-Жлобін. Гэта таксама старасьвецкі горад, які бараніў сваю незалежнасьць ад Літоўскага княства яшчэ даўжэй, як Полацак. Але ня страціў сваёй вагі Віцебск і да цяперашніх часоў. Ён бойка гандлюе з Латвіяй, Ленінградам і Паўднёвай Маскоўшчынай, вывозіць лён, лес, перапраўляе з усходу на захад пяньку і г. д. Паводле свайго гандлёвага абароту Віцебск не адстае ад Менску. Значную вагу маюць і прамысловыя прадпрыемствы гораду.
На поўнач ад Віцебску на дарозе у Ленинград ляжыць чыгункавы аузел — Невель (13 тыс. нас.) — з вельмі прыгожымі, багатымі на вазёры і ўзгоркі ваколіцамі, а на паўночны ўсход ад Віцебску на Вышняй Дзьвіне стаіць стары Вяліж (12 тыс. нас.), які адпраўляе па дзьвіне вельмі многа лесу і лёну.
Вокаўскі лес цягнецца удоўж усходняй мяжы Беларусі, аддзяляючы нашую старану ад Сярэдняй Маскоўшчыны. Гэта досыць высокае (да 300 м. н. р. м.), але роўнае плоскаўзвышша, складзенае з старадаўных вапнякоў (каменна-вугальнага часу) і ледзь прыкрытае тонкім пластом асноўнай морэны. Тут няма ані ўзгоркаў, ані вазёр, ані дедавіковага каменьня, якімі гэтак багата Наддзьвіньне. Аднастайныя прасторы бярозавых ды асінавых лясоў тут чаргуюцца толькі з імшарамі ды дзе-ні-дзе пераразаюцца далінамі рэк. У Вокаўскім лесе лачынаюцца шмат якія рэкі Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Дняпро, Дзьвіна і некаторыя прытокі Волгі. Такім чынам крайна ляжыць акурат на вадападзеле між вадазборау Балтыцкага з Чорнага мораў з аднаго боку і Касьпійскім вадазборам з другога. Нават самы назоў краіны "Вокаўскі" лес выводзяць ад слова Волакаўскія і тлумачаць тым, што праз яе, як праз вадападзел, валаклі, перацягвалі рэчныя судзіны з адней ракі ў другую. Выступаньнем на паверхню краіны вапнавых земных парод тлумачацца карставыя зьявы, якія наглядаліся ў розных месцах Вокаўскага лесу. Некаторыя мясцовыя рэкі цякуць месцам па паверхні, месцам пад зямлёй у пячорах, прамытых у вапнякох. Сустракаюцца тут і вазёры, злучаныя паміж сабой падземнымі пратокамі. Клімат краіны халаднейшы і сушэйшы, як у іншых частках Беларусі, маразы тутака ўзімку мацнейшыя, рэкі замярзаюць на доўгі час, сьнег зьбіраецца найгрубейшым пластом.
Грунты краіны пераважна суглінкавыя; ураджайнасьць досыць значная; апрача збожжа сеюць шмат лёну, а на поўдні 1 канопель. Як з Наддзьвіньня шмат сялян адыходзіць на заработкі ў Ленінград, гэтак з Вокаўскага лесу многа людзей уходзіць на часовую працу ў Маскву і на будаваньне чыгунак у Маскоўшчыне і ў Сібіры. Наагул кажучы, сувязь краіны з Маскоўшчынай вельмі значная. У гаворцы тутэйшых беларусоў прымячаецца вялікая падмешка маскоўскіх слоў, дый ня мала тут жыве побач з беларусамі і запраўдных маскоўцаў. Маскоўскія уплывы адбіліся на спосабах земляўладаньня. Сяляне тут пераважна ўладаюць зямлёй супольна усёй вёскай і час ад часу зямлю пераразьмяркоўваюць згодна з зьменамі ў складзе сямей (перадзелы).
Гарадоў у краіне мала. На поўначы найвялікшым местам зьяўляецца горад Белы (7 тыс. насельн.), што ляжыць на рацэ Вобшы, якая цячэ ў прытоку Дзьвіны-Мяжу. Адгэтуль па рэках на захад вывозяць лес, збожжа (авëс), лён, пяньку.
На заходняй мяжы краіны, на чыгунцы з Масквы на Смаленск, Менск і Берасьце, знаходзіцца важны прамысловы пункт Ярцава (12 тыс. нас.) з буйным вырабам баваўнянкі.
Краіна Дняпроўскіх узгор'яў ляжыць па сярэдзіне Беларусі, так што з усіх бакоў яе абкружаюць іншыя беларускія краіны. На захадзе гэтая краіна мяжуецца з Заходня-Беларускімі ўзгор ямі, на поўначы — з Наддзьвіньнем, на ўсходзе-з Вокаўскім лесам, на поўдні — з Палесьсем і Беларускім лесастэпам. Краіна гэтая адразькяецца ад Вокаўскага лесу больш пасечанай паверхняй з вялікай колькасьцю узгоркаў і раўчакоў. Аснову краіны складае падземны груд вапнякоў (дэвонскіх, на поўдні крэйдавых), які адхіляе цячэньне Дняпра на захад аж да Воршы, дзе галоўная беларуская рака прабіваецца праз гэты груд і ўтварае так званы Кабяляцкі парог. Далей ад Воршы Дняпро цячэ ўжо проста на поўдзень, расьсякаючы краіну на 2 часткі: заходнюю — з Аршанскімі ўзгор'ямі і ўсходнюю — з Задняпроўскімі узгор'ямі. На поўначы краіны між Дзьвіной і Дняпром праходзіць так званая Смаленская Брама — галоўны праход з Маскоўшчыны ў Сярэднюю Беларусь, Літву і Польшчу.
Грунты краіны рознастайныя, пераважна падзольныя, лясныя, але месцам, асабліва ў Задняпроўі, сустракаюцца ўраджайныя суглінкі. Сеюць тут, як і паўсюды на Беларусі, найболей жыта, далей пачарзе йдуць авёс, ячмень, бульба або грэчка. Апрача лёну сеюць многа канопель, асабліва па лепшых грунтох.
Лясоў тутака яшчэ многа, і дрэва адгэтуль у вялікай колькасьці сплаўляецца на Украіну па Дняпры і па Сожы. Люднасьць краіны складаецца бязмаль-што выключна з беларусоў, да якіх тут прымешана толькі па гарадох некалькі процантай жыдоўскай і маскоўскай люднасьці. На захадзе (у Магілеўшчыне) пануе найболей чыстая беларуская мова, на усходзе прымячаецца некаторы ўплыў Маскоўшчыны. У першыя часы гістарычнай эпохі тут жылі на поўначы крывічы, на поўдні — радзімічы. Дзякуючы вялікаму вадзяному шляху "з Вараг у Грэкі", які праходзіў тады праз краіну, яна адзначалася магутным разьвіцьцём гандлю і багацьцем. На ўсходзе краіны на Дняпры, на зямлі крывічоў, ужо тады існаваў багаты горад Смаленск (цяпер 67 тыс. насельн.), у якім, як і ў Полацку, красавалі асьвета і гандаль,
- Смаленск быў сталіцай багатага крывіцкага Смаленскага княства, якое праз доўгі час змагалася з Ноўгарадам і Кіевам, але некалькі разоў падпадала пад іх панаваньне. Злучыўшыся з Літвой, Смаленск зрабіўся важнай крэпасьцю, якая зачыняла Смаленскую Браму з усходу. З XVІ па XVІІ в. горадам заўладалі маскоўцы і зрабілі яго сваёй крэпасьцю, але ў ХVІІ в. ëн ізноў злучыўся з Літвой. Як паузьмежны горад, Смаленск некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, але ўвесь час заставаўся важным вайсковым пунктам, хаця некалькі разоў быў зруйнованым дашчэнту. Вельмі моцна пацярпеў горад у час вайны 1812 г. ад французаў.
Цяпер горад страціў сваю даўнейшую вайсковую вагу, але дзякуючы скрыжаваньню ў ім двох важных чыгункавых шляхаў (Маскоўска-Менскага і Віцебска-Арлоўскага), вядзе бойкі гандаль з Віцебскам і Менскам, Сярэдняй і Паўднёвай Маскоўшчынай.
На захад ад Смаленску, на скрыжаваньні Маскоўска-Менскай і Ленінград-Жлобінскай чыгунак, у тым месцы, дзе па Дняпры пачываецца правільны рух параходаў, стаіць Ворша (20 тыс. насельн.). Калісь і тут была літоўская крэпасьць, якая бараніла Літоўска-Беларускую дзяржаву ад маскоўцаў у тыя часы, як Смаленск падпадаў пад Маскву. У ваколіцах Воршы здабываюць найлепшую вапну.
Ніжэй Воршы на Дняпры і на чыгунцы, што вядзе у Жлобін, стаяць гандлёвае жыдоўскае мястэчка Шклоў (6 тыс. насельн.) і багаты і прыгожы горад Магілёў (42 тыс. насельн.), каля якога крыжуюцца шосы з Бабруйску, Кіеву і Ленінграду.
У Задняпроўскіх узгор'ях найважнейшыя месты: Горкі або Горы-Горкі (7 т. нас.), у якіх знаходзяцца найстарэйшая дасьледная станцыя Усходняй Эўропы і вядомая вышэйшая сельска-гаспадарчая школа — адзін з найважнейшых і найстарэйшых (з 40-х гадоў мінула веку) рассаднікаў асьветы на Беларусі; Амсьціслаў (9 т. н.) — старасьвецкі беларускі горад, асяродак ураджайнага багатага на збожжа раëну, і Рослаў (23 тыс. насельн. павятовы горад Смаленскай губэрні, на чыгунцы з Смаленску у Бранск, з бойкім гандлем збожжам, лесам і пянькой. У ваколіцах залягаюць значныя паклады фосфорытаў.
Беларускі лесастэп або Паўднёва-Ўсходняя Беларусь ляжыць між Сожам і дзясной, мяжуючыся з Украінай і Паўднёвай Маскоўшчынай. Верхнія пласты земнай кары складаюцца тутака з крайды (або трэцічных адкладаў, па-над каторай адклаўся тонкі пласт ледавіковага навалу і месцам грубы пласт лёэсу. Ад асаблівасьцяй лёзсавага грунту залежаць і галоўныя адзнакі тутэйшага краявіду. Краіна гэтая ледзь прыметна павышаецца з захаду на ўсход і выглядае вялікай гладкай роўнядзьдзю бяз гор і ўзгоркаў, без каменьня і ледавіковых вазёр. Толькі раўчакі ды яры пераразаюць гэтую краіну ў розных кірунках, ды даліны рэк з зрывістымі сьценамі надаюць рознастайнасьць паверхні. (Успомні пахаджэньне рэк у
тэй частцы Эўропы, якую пакрывае лёэс). Рэкі цякуць павольна, увясну шырока разьліваюцца і часта мяняюць свае рэчышчы, пакідаючы на месцы іх дугаватыя вазёры-старарэччы.
Клімат Беларускага лесастапу сушэйшы, як у іншых краінах Беларусі, лета там гарачэйшае, ападкаў выпадае меней. Калісь гэтая краіна была голым бяздрэўным стэпам, але яшчэ ў пералгістарычныя часы пачала парастаць лесам, які спачатку зьяўляўся па ярох і рэчных далінах, а потым блізка-што зусім выціснуў адгэтуль стэпавыя травы. У часы панаваньня тут стэпаў лёзс пакрыўся тлустай чорназемнай глебай, але пад лесам гэтая глеба выпаласкалася, зьбялела 1 перавярнулася ў шэрыя суглінкі або у суглінкі на лёзсе. Такія глебы пры добрай гаспадарцы таксама зьяўляюцца ўраджайным, а з гэтай прычыны чалавек з даўных часоў пачаў высякаць тутэйшыя лясы і большую частку іх перавярнуў на нівы. Цяпер лясоў тут засталося ужо мала, а краіна выглядае зноў, як стэп, з раскіданымі па ім дубовымі гайкамі. Хваёвыя бары сустракаюцца тут ужо радзей, як у рэшце Беларусі; найболей іх па пескавых грунтох каля рэк. Насяленьне краіны-пераважна беларусы, патомкі радзімічаў; на поўдні да іх далучаецца прымешка ўкраінцаў, а па так званых пасадах сустракаецца шмат старавераў-маскоўцаў, якія асталяваліся тут яшчэ ў XVІІ веку, калі іх ганіў і прасьледваў на Маскоўшчыне расійскі ўрад.
Гаспадарка ў краіне мае шмат асаблівасьцяй. Апрача звычайных расьлін, пашыраных паўсюды на Беларусі, тут сеюць шмат какопель, значна болей, як лёну, табакі, цукровых буракоў. Па стараверскіх пасадах пашырана прамысловае гародніцтва.
Параўнаўча з іншымі краінамі Беларусі тут значна вышэй стаіць фабрычная прамысловасьць. На захадзе ў Новазыбкаве (19 тыс. насельн.), Злынцы (6 тыс. насельн.) існуюць значныя фабрыкі сернічак; па дварох трапляюцца цукраварні, па местах шмат табачных фабрык, пенькатрапальний, алейняй і г. д. Аднак найвялікшую прамысловую вагу. мае выраб сукна ў Клінцох (16 тыс. насельн.). Места гэтае паводле сваёй прамысловасьці можа спрачацца за першае месца з Беластокам. Дзякуючы чыгунцы Гомель-Бранск, якая праходзіць праз Клінцы, горад гэты мае лёгкі збыт сваёй тканіны як на ўсход, гэтак і на захад. Суконныя фабрыкі, гісарыі, гарбарні і алейні раскіданы ў вялікай колькасьці і ў ваколіцах Клінцоў. З іншых гарадоў краіны варта заўважыць Старадуб (12 тыс. нас.), ціхі гарадок, асяродак ураджайнай акругі, багатай збожжам і пянькой, і Почап (12 тыс. нас.) на чыгунцы з Клінцоў у Бранск, багатае гандлёвае места, вядомае вырабам пянькі і алею.
На мяжы краіны на дзясьне ляжыць моцна амаскалены стары горад Бранск (35 тыс. нас.). Цяпер гэта губэрскі горад, вядомы гандлем лесам, алеем і пянькой. Дзясна ад Бранску робіцца гожай для руху параходаў і мае вялікае значэньне для вывазу гэтых тавараў. Аднак яшчэ болей вагі маюць чыгункі, якія разыходзяцца ад Бранску ў шасьцёх кірунках. Бранск адзначаецца буйной прамысловасьцю, галоўным чынам жалезаапрацоўчай. Асабліва вядома так званая бранская рэйка-пракатная фабрыка, адна з найвялікшых ува Ўсходняй Эўропе. Яна ляжыць у месьце Бежыца (20 тыс. насельн.) у ваколіцах Бранску. На поўнач ад Бранску здабываецца шмат жалезнай руды, існуе шмат гісэрань і рознастайных фабрык.
- ↑ Падрабязны агляд глядзі ў кніжцы А. Смоліча: "Географія Беларусі". Вільня. 1922 г. 2-ое выданьне.
- ↑ Antherіcum ramosum.
- ↑ Vіscum album.
- ↑ Пералічэньне характэрных расьлін шукай у кнізе: "Россия, под ред. Семенова Тянь-Шанск, т. ІX"
- ↑ Arctostaphylos uva ursі.
- ↑ Menyanthes trіfolіats.
- ↑ Aspіdіum Felіx mas.
- ↑ Апрача Белавескай пушчы зубар захаваўся толькі у горных лясох Заходняга Каўказу.
- ↑ Глядзі кнігі:
1) Ігнатоўскі: "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі".
2) Пічэта: "Гісторыя Беларусі — частка 1. 1924 г." - ↑ Аб саматужных промыслах на Беларусі прачытай артыкул А. Уласава ў зборніку "Наша Ніва", Вільня, 1920. Хатнія промыслы ў Беларусі. Стар. 20-27.
- ↑ Гарбаром у Капылі быў вядомы беларускі поэта Цішка Гартны (Жылуновіч).
- ↑ Напрыклад — Azalea pontіca (noнтыйская азался).
- ↑ Найчысьцейшая беларуская мова пашырана ў ваколіцах Менску. На захад ад Шчары, як і у Палесьсі, жывуць так званыя сакувы, у гаворцы якіх канчатак "ся" на канцы дзеясловаў вымаўляецца як "са". Напрыклад, замест "радзіўся" — там гавораць "радзіуса" і г. д.