Генрыкаўскія артыкулы
Генрыкаўскія артыкулы Аўтар: Рэч Паспалітая Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/genryka-skiya-artykuly/ |
- Свабоднае выбранне караля.
- Свабоднае вызнанне хрысціянскіх веравучэнняў.
- Агульнадзяржаўныя соймы павінны склікацца адзін раз у два гады на шэсць тыдняў.
- Паспалітае рушэнне (усеагульнае апалчэнне) можа склікацца толькі са згоды сойма.
- Пры каралі павінны пастаянна знаходзіцца 16 сенатараў.
- Новыя падаткі, пошліны і манаполіі могуць уводзіцца толькі па пастанове сойма.
- Міжнародная палітыка, абвяшчэнне вайны і заключэнне міжнародных трактатаў могуць ажыццяўляцца толькі са згоды сената.
- У выпадку вайны паспалітае рушэнне (апалчэнне) мог весці толькі кароль і яно павінна заставацца ў межах дзяржавы, а ў выпадку пахода за мяжу кожнаму ратніку неабходна было выплаціць па 5 (пяць) грывен. Ахова межаў дзяржавы павінна ажыццяўляцца наемным войскам за кошт адной чацьвертай часткі чыстага дахода з дзяржаўных маенткаў т.з. кварты.
- У выпадку парушэння каралем правоў, свабод і ўмоў, або чаго не выканаў, то ў такім выпадку шляхта можа выступіць супраць караля, абвясціўшы непаслушэнства.
Цытуецца ў адпаведнасці з тэкстам дакумента, змешчаным у выданні:
Historia Polski. Warszawa 1957. Т. 1. Сг. 2. С. 300
Васілевіч, Р. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р. А. Васілевіч, Т. І. Доўнар,
І. А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак.- Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2001. — С. 107—109.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.