Гаўптбанфюрэр Нікэль у Менску
Гаўптбанфюрэр Нікэль у Менску Артыкул Аўтар: Міхась Ганько 1943 год Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 4-5, кастрычнік-лістапад, 28 |
Ад 28 кастрычніка да 2 лістапада 1943 г. у Менску гасьціў кіраўнік Аддзелу Моладзі Міністэрства Усходу гаўптбанфюрэр Нікэль. Для кіраўнікоў СБМ гэта дало нагоду абгаварыць актуальныя пытаньні з аўтарытэтным бэрлінскім прадстаўніком і мець добрую надзею, што СБМ, як і дагэтуль, будзе і надалей мець дапамогу з боку кіраўнікоў Моладзі Гітлера.
28 кастрычніка гаўптбанфюрэр быў прысутны на заканчэньні першага сельскагаспадарскага курсу юначак у Драздох. Яго суправаджаў банфюрэр Шульц, кіраўнік Аддзелу Моладзі Гэнэральнага Камісарыяту, а таксама кіраўнікі Саюзу Беларускае Моладзі. Праграма сьвята была вельмі цікавая. Было шмат жніўных і дажынкавых сьпеваў, шмат танцаў і жартаў, якія вельмі спадабаліся нямецкім госьцям. Гаўптбанфюрэр сказаў доўгую прамову да юначак, у якой выясьняў розьніцу паміж савецкім і новым узгадаваньнем юначак і гаварыў аб цяперашніх заданьнях і ролі беларускіх юначак.
В. Аг.