Гарады нашыя Каралеўскія вольные ў дзяржавах Рэчы Паспалітай
Гарады нашыя Каралеўскія вольные ў дзяржавах Рэчы Паспалітай Аўтар: Рэч Паспалітая Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/garady-nashyya-karale-skiya-volnye-dzyarzhavakh-rechy-paspalitay/ |
АРТЫКУЛ 1. Аб гарадах.
[правіць]- Усе каралеўскія гарады ў краінах Рэчы Паспалітай прызнаем вольнымі.
- Грамадзян такіх гарадоў, прызнаем людзьмі вольнымі, землі ў гарадах, якімі яны валодаюць, іх дамы, вёскі і тэрыторыі, дзе якія да каторых гарадоў па праве цяпер належаць, іх прыватнай уласнасцю прызнаем, што не павінна перашкаджаць пачатым, але не закончаным справам.
- Каторых гарадоў прывілеі на размяшчэнне загінулі, пасля выяснення іх былой наяўнасці. Мы кароль, дакументы адновім з наданнем зямлі, якую яны цяпер маюць, выдадзім.
- У каторых каралеўскіх гарадах ёсць вызначаныя земскія соймікі, тым, Мы кароль, выдадзім прывілеі на размяшчэнне, калі яны іх яшчэ не мелі.
- Калі б у шчаслівым выпадку, у каторым мейсцу размешчаным на каралеўскай зямлі жылі вольныя людзі і далі свайму паселішчу прыстойнае становішча горада, у такім выпадку, Мы кароль, дадзім такому паселішчу дакумент аб заснаванні новага горада з наданнем зямлі.
- Таксама будзе дазволена землеўладальнікам на сваіх землях, засноўваць з вольных людзей гарады, альбо і сялян надзяляць свабодай, і як гарады свае ўласные заснаваць, аднак такія паселішча не могуць уваходзіць у лік вольных гарадоў, але толькі калі ўласнік спецыяльным актам перадасць ім на ўласнасць зямлю, тады Мы Кароль, па просьбе самога землеўласніка, выдадзім неабходны дакумент аб заснаванні горада і загадаем упісаць у неабходные акты.
- Як для ўсіх гарадоў маецца адно права, так і мяшчане кожнага горада, аднолькава роўных прывілегій з права цяперашняга будуць карыстацца.
- Усе грамадзяне горада, ці будуць яны шляхецкага, або мяшчанскага паходжання, якія займаюцца гандлем на фунты, локці і г. д., што маюць сваю маёмасць у гарадах, альбо калі яе набудуць, якога небудзь дастатку, або маючы маёмасць і майстэрні павінны прыняць гарадское права і будуць павінны пад ім заставацца. Іншай шляхце таксама можна прымаць гарадское права...
- Гарады не павінны адказваць у прыёме ў гарадское грамадзянства, і ў гарадскія кнігі запісываць усіх прыстойных чужаземцаў, а таксама рамеснікаў вольных і ні ад кога па праву не залежных хрысціян, а гэта без усялякай аплаты.
- Так прыроджанай шляхце, як і грамадзянам мяшчанскага саслоўя, - тым, каторыя потым набылі шляхецкі стан, прыняцце гарадскога грамадзянства і будуць захоўвацца ў ім, займанне пасад, вядзенне рознага гандлю, ўтрыманне якіх-небудзь мануфактурных прадпрыемств, нічога не будзе шкодзіць, а ні вызваляць ад прыгону іхніх, а ні ад іхніх нашчадкаў у тым ганаровым шляхецтве і ва ўсіх належачых ім прывілеях.
- Выбары грамадзянамі гарадоў уласнага Магістрату, менавіта бурмістраў, войтаў і іншых урадоўцаў, што з'яўляецца прыналежнасцю вольнасці, так пры той жа вольнасці гарады застаюцца. Гэтак сама будзе вольна тым жа гарадам выдаваць распараджэнні, якія адносяцца да ўнутраннага парадку, і за іх выкананнем наглядаць; аб чым павінны ўведамляць паліцэйскую камісію рапартам.
- Усе гарадскія грамадзяне, якія запісаны ў гарадскія кнігі і маюць нерухомую маёмасць, могуць выбіраць і быць выбранымі ва ўсе гарадскія ўстановы па большасці голасаў. Але ніхто выканаўчай улады і функцыі памешчыка з уладаю і функцыі прадстаўніка гарадскога не мае права злучаць, пад страхам страты абодвух пасад; а таксама войсковы службовец, які знаходзіцца на пастаяннай службе ў арміі не можа быць гарадскім урадоўцам.
АРТЫКУЛ 2. Аб прэрагатывах (прывілеях) мяшчан
[правіць]- Кардынальнае права: «ніхто не можа быць затрыманы без пастановы суда» распаўсюджваецца на асоб пастаянна пражываючых у гарадах, за выключэннем банкротаў, не маючых дастатковага закладу, заложанага ў судзе, і затрыманых на гарачым учынку.
- Гарады, у каторых вызначаны апелляцыйныя суды, перад кожным чарговым (ардынарыйным) соймам будуць выбіраць большасцю галасоў аднаго поўнамоцнага прадстаўніка, з грамадзян маючых нерухомую маёмасць у гарадах, прыгодных да выканання публічных паслуг, якія не заўважаны ў крымінальных злачынствах, не прыцягнутых да працэсу, а ўганараваных гарадскімі пасадамі, з вольнасцю выбірання такіх жа прадстаўнікоў і з іншых гарадоў.
Гэтыя прадстаўнікі ў дзень пачатку сойму, у горад, дзе сойм павінен пачацца, і дакументы свайго выбрання, маршалку сойма павінны перадаць. На сесіях правінцыяльных будуць выбірацца з прадстаўнікоў гарадоў у камісіі паліцыі, скарбовай і асэсарыі (судовых засядацеляў); і на тых сесіях будуць прызначацца, хто да якой камісіі і асэсарыі будзе належаць. Але тые ўсе згодна з прызначэннем у названых камісіях і асэсарыі будуць магчы засядаць, аднак не больш у камісіях скарбовай і паліцыі, як па двое, а ў асэсарыі па трое, могуць засядаць. З кожнай правінцыі, гэтыя камісары і асэсары, у тых жа камісіях і асэсарыях па прадметах, што адносяцца да гарадоў і гандлю, будуць мець рашаючы голас, у іншых жа справах будуць мець дарадчы голас. Калі на далей, каторые з тых прадстаўнікоў альбо і ўсе ад гарадоў, што маюць права выбіраць прастаўнікоў зноў будуць падцверджаны. Могуць быць пакінуты на другія два гады. А для тых камісараў і асэсараў выплата жалавання пры ўстанаўленні табелі будзе вызначацца пастановай, у такім памеры, які вызначаны для ўдзелу ў паседжаннях у камісіях і асэсарыі.
- Для таго каб урадавая апека для ўсіх гарадоў была дзейснай у іх пажаданнях належнай справядлівасці, дазваляем нашым гарадам праз асэсараў, або гарадскіх камісараў у асэсарыях, засядаючых у камісіях скарбовых і паліцыі, выказваць у сойме патрабаванні гарадоў; а тые калі будзе на тое патрэба і калі захочуць, будуць прасіць у соймавага маршалка прадаставіць ім слова, і ён ім забараніць не можа, выказвацца будуць згодна са звычаем, як практыкуецца пры выступленні прадстаўнікоў ад камісій.
- Пасля адбыцця двухгадовай публічнай службы ў вышэй вызначаных камісіях або асэсарях, гэтым выбарным прадстаўнікам ад гарадоў, на наступным сойме адразу павінна быць нададзена шляхецкая годнасць, без аплаты дыплома «нобілітатіс», калі яны яшчэ не былі шляхтай.
- Дазваляецца ад гэтага часу, і будзе кожнаму мешчаніну набыць на праве ўласнасці зямельные маёнткі, як і іншую маёмасць з правам перадачы ў спадчыну сваім нашчадкам, як законным землеўладальнікам іх насля сябе пакідаць па спадчыннаму праву, альбо мець па праву ўладання, з якіх маёнткаў, абы былі мяшчанамі і ў судзе належнам прыстойным былі абавязаны адказваць.
- Хто з мяшчан купіць усю вёску або мястэчка спадчынным правам, з якіх плацяць падатак дзесятага гроша не менш чым 200 злотых, на першым жа сойме, калі пра гэта падасць пісьмовую просьбу соймаваму маршалку ў сілу гэтага закону, да саслоўя шляхты, будзе далучаны.
- Апрача таго на кожным сойме 30 асоб з мяшчан, уладальнікаў нерухомай маемасці ў гарадах будуць уганараваны годнасцю шляхціцаў; у першую чаргу гэта будзе адносіцца да тых, хто праславіцца ў войску, хто засядае ў камісіях парадку цывільна-вайсковых, стварае мануфактуры, гандлюе таварамі айчыннай вытворчасці, а таксама па рэкамендацыях земскіх дэпутатаў і гарадоў.
- Ва ўсей арміі (апроч народнай кавалерыі), у кожным корпусе, дывізіі і палку, будзе мяшчанам магчымасць свабодна ўступаць у армію і выслугоўваць афіцэрскія званні. А каторы даслужыцца да звання штабс-капітана, або капітана пяхоты, або ротмістра ў палку, у сілу гэтага закону, разам са сваімі патомкамі становіца шляхціцам, са ўсімі належнымі ім прэрэгатывамі і Мы Кароль, пасля аказаня афіцэрскага патэнту, выдадзім яму дыплом аб набілітацыі, без аплаты неабходных пошлін.
- Ад гэтага часу мяшчане могуць займаць пасады ў канцэлярыях і адвакацкіх канторах усялякіх камісій, вышэйшых урадавых судовых установах, трыбунальскіх і іншых ніжэйшых судах, быць прадстаўнікамі і іншые учыняць паслугі і заслугоўваюць павышэння па службе, атрымоўваюць больш важныя чыны, подлуг сваіх заслуг і здатнасці. А каторы з іх даслужыцца да звання кіраўніка канцэлярыі ў дзяржаўных установах, на першым жа сойме павінен быць набілітаваны і такому дыплом аб набілітацыі без аплаты Мы Кароль будзем выдаваць.
- У парадкавыя камісіі ваеводства могуць выбірацца як шляхціцы,так і мяшчане, але толькі тые, хто мае нерухомую маёмасць у горадзе.
АРТЫКУЛ 3. Аб справядлівасці для мяшчан
[правіць]- Пакідаючы гарады ў належачых ім межах пры юрысдыкцыях, а таксама з прыгарадамі, вылучаючы іх з іншых юрысдык такіх, як: трыбунальскія, зямянскія, ваеводзінскія, старасцінскія, замкавыя, апрача спраў недакончанных, камісійных у трыбуналы адасланых, вызваляем і вылучаем.
- Маршалкоўская юрысдыкцыя адносіцца толькі да горада Каралеўскай рэзідэнцыі, што выкладзена пры апісанні юрысдыкцыі належачай гэтай уладзе.
- Юрыдыкі свецкія: духоўныя, таксама маленькія мястэчкі, у межах наданных спачатку гарадам, угвораным, як да гэтага часу ў прыватных уладаннях, што да самой падсуднасці і паліцыі ліквідуюцца, наадварот юрыдыкі пад юрысдыкцыю гарадскіх магістраў падпарадкоўваем, але ўсялякія чыншы і даходы якога-кольвек паходжання пакідаем ўладальнікам тых жа зямель.
- Дзе аднак гарады маюць спадчынные вёскі на земскім праве, па справах тых вёсак у належных судах землеўладальнікаў павінны адказаць.
- Усе грамадзяне ў горадзе, якія маюць нерухомую маемасць і якім-небудзь гандлем, рамяством займаюцца, павінны падпарадкоўвацца гарадской юрысдыкцыі і падаткі роўныя ўносіць, не гледзячы на якія-небудзь ільготы.
- У кожным горадзе выбраны магістрат будзе мець судовую юрысдыкцыю. У тых магістратах усе справы можа судзіць па першай інстанцыі, што не перавышаюць цаны іскаў 300 злотых, альбо ў справах аб праступках, калі пакаранне будзе тры дні арышту, у такіх выпадках апеляцыя не дапушчаецца і рашэнне суда будзе канчатковым. У больш важных справах павінна дапушчацца апеляцыя ў вышэйшыя апеляцыйныя суды.
- Такімі апеляцыйнымі судамі прызначаюцца суды ў наступных гарадах... Вялікага княства Літоўскага апеляцыйнаму суду ў горадзе Вільне, будуць падсудныя суды гарадоў ваяводства Віленскага, паветаў: Аршанскага, Лідскага, Вілкамірскага, Браслаўскага, ваяводства Троцкага і павету Троцкага. Апеляцыйнаму суду ў горадзе Гродне будуць належаць суды гарадоў і паветаў: Гродненскага, Валкавыскага і Меречскага... апеляцыйнаму суду ў горадзе Навагрудку будуць падсудны суды гарадоў ваяводства Наваградскага і паветаў: Слонімскага і Слуцкага. Апеляцыйнаму Берасцейскаму суду будуць падсудны суды гарадоў ваяводства Берасцейскага і павету Кобрынскага. Апеляцыйнаму Пінскаму суду падсудны суды гарадоў і паветаў: Пінскага, Пінскага-зарэчнага, Мозырскага і Рэчыцкага. Апеляцыйнаму Менскаму суду будуць падсудны суды гарадоў ваяводстваў Менскага, Полацкага, Віцебскага і павету Аршанскага.
- У тых апеляцыйных гарадах будуць выбірацца кожные два года па 5 асоб з шляхты і нешляхты мяшчан, якія маюць нерухомую маёмасць, нават з магістрацкіх асоб з тых жа гарадоў, альбо і з іншых гарадоў той жа акругі, што адносяцца да вызначальных апеляцыйных судоў. А тые выбраныя асобы будуць складаць апеляцыйны суд пры умове, што асобы, якія уваходзяць у склад магістратаў і лаўнікаў, выбраные ў апеляцыйны суд, пакуль будуць выконваць абавязкі апеляцыйнага суда, не маюць права засядаць і судзіць у судах першай інстанцыі ў тых магістратах, з якіх яны выбраны.
- Гэтыя суды будуць разглядаць апеляцыйныя справы магістратаў, падсуднасць якіх вышэй за 300 злотых, або пакаранне перавышае 3 дні арышту, але не перавышае 3000 злотых і не больш чым 3 тыдні турэмнага зняволення, а гэта канчатковае рашэнне без дапушчэння апеляцыі. Ва ўсіх справах, вышэйшых за 3000 зл. і пакарання больш за 3 тыдні турэмнага зняволення, як і да гэтага часу з магістратаў першай інстанцыі, не павінна ісці ў апеляцыйные суды гарадоў, але ў нашыя задворныя суды, так ў Кароне, як і ў Літве хочам мець падсуднасць згодна з гэтым законам.
- Магістраты не павінны разглядаць цяжкіх крымінальных спраў, а павінны адразу іх перадаваць у апеляцыйныя суды, якія крымінальныя справы павіны судзіць, з тою перасцярогаю, што папярэдняе зняволенне абвінавачаны злачынец будзе адбываць згодна з дэкрэтам.
Калі ж злачынец прыгаварываўся на пажыццевае зняволенне, або на смерць гэты ж апеляцыйны суд з абвінаваўчьм актам і судовым дэкрэтам павінен пераслаць асэсарскаму суду. Калі ж асэсарскі суд прызнае дэкрэт апеляцыйнага суда на пажыццевае зняволенне, або на смерць сказанага злачынцы правільньм, толькі пасля гэтага дэкрэт будзе выконвавцца. Разам з тым пры задворных судах разглядаюцца справы аб кепскім выкананні гарадскіх служб, а таксама аб гарадскіх даходах гарадскіх уладальнікаў і ўсе іншые справы правам Рэчы Паспалітай поўнасцю захоўваем...
Цытуецца ў адпаведнасці з тэкстам дакумента, змешчаным у выданні:
Stanislaw Nalecz Malachowski
Kazimierz xiaze Sapieha
Volumina Legum. Кrаkow. 1889. Т. 9. 8. 215-21
Васілевіч, Р.А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі / Р.А. Васілевіч, Т.І. Доўнар, І.А. Юхо; Бел. дзярж. ун-т. Юрыд. фак.- Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2001.- С. 110—114.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.