Перайсці да зместу

Галубецкія скарбы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Галубецкія скарбы
Паданне
Аўтар: народ
Крыніца:http://skarby.in/galubeckija-skarby.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Каля вёскі Галубцова, што ў Гарадоцкім павеце, на беразе возера ёсць гара-валатоўка, якую тутэйшыя людзі называюць Галубец. Кажуць, што ў гэтай валатоўцы схаваны вялікі скарб. Не так даўно з яе нібыта выкапалі ладны, з качан капусты, срэбраны злітак.

Як сведчаць старыя людзі, валатоўка насыпана над нейкім асілкам, які здабыў перамогу над ворагам, але і сам памёрад цяжкіх ранаў. Разам з ім у глыбокую магілу паклалі і яго незлічоныя скарбы. Непадалёку ад валатоўкі цячэ ручай Красінец. Называецца ен так невыпадкова: адразу пасля бітвы вада ў ручаі была ажно чырвоная ад чалавечай крыві. Шмат хто з мясцовых жыхароў бачыў каля Галубца сівога старца на белым кані. Ён з’яўляўся на вяршыні валатоўкі і невядома куды знікаў, калі да яго набліжаліся смельчакі. Часам замест старца на магіле асілка з’яўляецца пара дзіўных вялікіх коней. Людзі вераць, што яны вартуюць закапаны ў гары-валатоўцы скарб.