Перайсці да зместу

Вітаем нашую моладзь

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вітаем нашую моладзь
Публіцыстыка
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1943 год
Крыніца: часопіс «Жыве Беларусь!» (Менск), 1943, № 4-5, кастрычнік-лістапад, б. 19, паводле «Беларускае газэты» № 46 (164) ад 22.06.1943 г.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВІТАЕМ НАШУЮ МОЛАДЗЬ

Дзяржаўны Міністар занятых Усходніх земляў на прапанову Гэнэральнага Камісара Беларусі даў згоду на утварэньне арганізацыі беларускае моладзі.

Гэтая гістарычная падзея усьцешыла ня толькі беларускую моладзь, але і усё беларускае грамадзянства.

Беларуская моладзь арганізуецца. Хутка пабачым ейныя стройныя шэраг, пачуем бадзёрыя ейныя песьні. Блеск надзейных вачэй нашае моладзі разтопіць усю стагодную цемру, што спавіла нашую старонку.

Уцякайце з дарогі, усе няробы, усе плаксы, усе ворагі Новае Беларусі! Дайце дарогу нашай моладзі — будучыні Беларускага народу! Яна стае у рады, каб ісьці да сьветлага заўтра побач із моладзяй усіх адроджаных народаў Эўропы і несьці паходню, якую запаліў Правадыр гэтай Эўропы Адольф Гітлер.

Беларуская моладзь аддаўна хацела арганізавацц, але ёй не давалі гэтага ворагі Беларусі. У 1920—21 г. г. у Менску, пры беларускім клюбе «Беларуска Хатка» (на колішнім «Конным пляцы») заснавалася і пэўны час існавала арганізацыя беларускае нацыянальна-сьведамае моладзі — пад тым самым. назовам, што і тая, якая паўстае сяньня — «Саюз Беларускае Моладзі». Але бальшавікі хутка зьліквідавалі яе, як. «непатрэбны і шкодны паралелізм адзінай арганізацыі моладзі» — свайму жыдоўскаму камсамолу. У гэты камсамол яны і заганялі беларускую моладзь, каб там маральна калечыць маладыя беларускія душы, каб вырваць з іх любасьць да Бацькаўшчыны і прышчапіць нянавісьць паміж паасобнымі пластамі свайго народу у форме гэтак званага клясавага змаганьня, патрэбнага сусьветнаму жыдоўству дзеля ажыцьцяўленьня свайіх нацыяналістычных мэтаў панаваньня над сьветам. Ніводзін сябра разагнанага бальшавікамі «Саюзу Беларускае Моладзі» не пайшоў тады у гэты камсамол. Беларускія юнакі пачалі шукаць выхаду для арганізацыі у нелегальных процібальшавіцкіх фармаваньнях. Так у 1922—23 г. паўстае спроба арганізаваць нелегальную «Крывічанскую Юнацкую Грамаду», але, сустрэўшыся з расхалоджвальным настаўленьнем старэйшых беларускіх дзеячоў, якія тады бачаць адзінае выйсьце у легальным і лёяльным супрацоўніцтве з бальшавікамі, яна замірае. І усё-ж не замірае рух беларускае моладзі за стварэньне сваёй арганізацыі. Ён выліваецца і у легальных формах, пераважна у выглядзе дазволеных бальшавікамі літаратурных арганізацыяў («Маладняю», пазьней «Ўзвышша»), і асабліва у нелегальных (г. зв. «лістападаўскі рух» на Случчыне — пераважна рух моладзі, група «Саюз Вызваленьня Беларусі», У Расьнянскім раёне былое БССР, якая ахапіла цэлую школу—сямёхгодку, арганізацыя «альтруістых» на Гомельшчыне і інш.). Ці мала удзельнікаў і легальных, і нелегальных арганізацыяў беларускае моладзі пайшло на бальшавіцкае выгнаньне, у лагеры, ато і зусім паплацілася маладым жыцьцём!

Прабавала арганізавацца і беларуская моладзь у Заходняй Беларусі, пад панска-польскім прыгнётам.

У 1930 г. віленская беларуская моладзь хацела заснаваць гімнастычна-спортавае таварыства «Гайсак». Тагачасныя польскія Улады адмовілі зарэгістраваць гэтае таварыства і гэтым самым забаранілі ягонае дзеяньне. Таго самага году беларуская моладзь хацела стварыць сваю арганізацы пад назовам — беларуская арганізацыя моладзі «Будучыня». Але доля гэтае арганізацыі была такая самая, як і доля «Гайсака». І польскія паны не хацелі, каб нашая моладзь гуртавалася.

Але вось ужо два гады, як жаўнеры вялікага Правадыра Эўропы Адольфа Гітлера вызвалілі наш край ад ворагаў—і ад бальшавікоў, і ад палякоў,— і далі магчымасьць будаваць нашую Бацькаўшчыну Беларусь, ды нарэшце і арганізавацца ейнай моладзі.

Беларуская моладзь уваходзіць арганізавана у рады эўрапэйскае моладзі, як раўнапраўны сябра сярод іншых народаў Эўропы. Гэткім парадкам нашая моладзь першай арганізавана увойдзець ад нашага народу у Новую Эўропу. Гэтак нашая моладзь заклікае і нас да працы і змаганьня у вадбудове све каханае Бацькаўшчыны Беларусі.

Мы, старэйшыя, сяньня вітаем цябе, нашая моладзь — гордасьць і будучыня нашая.

Нясеце, маладыя сакалы, наш беларускі сьцяг! Трымайце яго горда! Ня бойцеся бураў, віхураў, вы-ж дзеці працоўнае сям’і. Нясеце на сваіх сьцягох долю сваіх братоў, долю усяго свайго народу.

Якімі будзеце вы, такой будзе і нашая будучыня, будучыня ўсяго Беларускага народу. Вітаем вас ад шчырага сэрца і перадаём вам спадчыну, якую мы атрымалі у працы і змаганьні. Гэгую спадчыну, мы таксама узялі ад сваіх бацькоў, якія здабывалі яе у муках расейскіх і польскіх турмаў, у крывавым поце прымусовых работаў на Сібіры і беламорскіх каналах. А ім дасталася яна ад нашых дзядоў, якія аддавалі све галовы на царскія шыбеніцы, падстаўлялі свае целы пад царскія нагайкі і мучыліся у лёхах расейскіх царскіх турмаў. Мы перадаём вам спадчыну Кастусёў, Каліноўскіх, Грынявіцкіх, Ігнатоўскіх, Гаруноў, Лёсікаў, спадчыну, азначаную сьвежай яшчэ магілай Фабіяна Акінчыца, і спадчыну шмат-шмат іншых змагароў за Беларусь, якія крывёй і ахвярнай сваёй сьмерцяй клалі падваліны пад будову нашага беларускага дому. Вы, моладзь, павінны цяпер кажны палажыць сваю цэглу, каб дабудаваць дом гэты моцным і прыгожым. Мы усе разам з вамі цешымся, што дачакаліся лепшых часоў, калі і мы і вы можам свабодна працаваць на карысьць Бацькаўшчыны, калі любасьць да Беларусі, ейнае мовы, не разглядаецца як злачынства, а як сьвяты абавязак, пахвальная азнака кажнага беларуса.

Працуй і змагайся, моладзь. Пазнавай Беларусь. Хай ня будзе ніводнага кутка у нашым краі, дзе-б ні было сьцежак, пратаптаных нагамі нашае моладзі. Наш край ускрыты крыжамі нашых бацькоў і сьвежымі магіламі тых, што нядаўна палажылі сваё жыцьцё у гэтай вайне за вызваленьые Беларусі. Тут і магілы нямецкіх жаўнераў, жаўнераў вялікага Правадыра Эўропы і нашага вызвольіка. Ці-ж не належыцца вялікая удзячнасьць гэтым жаўнерам за іхны гераізм і ахвярную сьмерць? Бо-ж іхная сьмерць прынесла нам свабоду і дала вам, моладзі, магчымасьць з узьнятым нацыянальным сьцягам ісьці наперад і змагацца за будучыню свае Радзімы.

Мы заклікаем сяньня нашую беларускую моладзь, і нашая беларуская моладзь заклікае нас.

Ніхто ня можа стаяць з боку. Заклік нашае моладзі—гэта заклік нашае Бацькаўшчыны, гэта кліч нашага народу. Праз моладзь гаворыць да нас нашая будучыня. Яна бадзёрым і юнацкім голасам б’ець у нашыя сэрцы і будзе біцца у сэрцах тых, што нас заступяць і будуць весьці далей жыцьцё нашага народу, бо моладзь — гэта жыцьцё і надзея, гэта праца і зьмест будучыні.

Усё беларускае грамадзянства павінна згуртавацца для падтрыманьня і апекі свае моладзі. Тут не павінна быць ніякага «але», ніякае засьцярогі.

Толькі вораг Беларускага народу можа быць ворагам арганізаванае беларускае моладзі.

Дык уздымай-жа, беларуская моладзь, свой народны сьцяг, запальвай паходні аптымізму і з імі ідзі праз усю нашую Радзіму. Будзі тых, што яшчэ сьпяць, агнём сваіх думак сьвяці ім у вочы, хай устаюць і бяруцца да работы, каб разам з табой несьці сьцяг волі і будаваць нашую дарагую Бацькаўшчыну—Беларусь.

Ул. Казлоўскі