Вісіць серп залаты пад спалоханым борам
Выгляд
Вісіць серп залаты пад спалоханым борам верш Аўтар: Змітрок Бядуля Крыніца: http://biadulia.ru/stories/186.htm |
Вісіць серп залаты пад спалоханым борам.
Жне вяршаліны хвой гэты серп залаты.
На нізінах туман, бы кудзельнае мора.
У тумане паніклі платы і кусты.
Каля млына вада «кап» і «кап» з чорнай скрыні.
Кропля кожная — стрэл а паўночнай цішы.
Чулы аір дрыжыць, як птушыныя крыллі.
Стаіць дуб-вартаўнік на расістай мяжы.