Перайсці да зместу

Вільня і гандаль з Расеяй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вільня і гандаль з Расеяй
Артыкул
Аўтар: Станіслаў Чыжэўскі
1921 год
Крыніца: Газэта «Наша Думка», № 19, 14 траўня 1921 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вільня і гандаль з Расеяй.

Гандаль з Расеяй, пасьля утрываленьня між Польшчай і Расеяй, павінен пайсьці тым самым Шшляхам, якім ён ішоў і да вайны, а гэта знача, што Вільня павмнна заняць не апошняе месца. Ужо цяпер розныя супалкі і гандлёвыя установы робяць розныя склады ў Вільні для гандлю з Расеяй. Вільня зьяўляецца як бы пунктам, з якога будуць адсылацца тавары да Расеі і куды будуць атрымлівацца тавары з Расеі. Ясна, што гэты горад узноў будзе іграць роль, як перавозны пункт паміж заходняй Эўропай і Расеяй. Павясьці гандаль, мінаючы Вільню, як дадумаліся польскія эканамісты, мусі ня ўдасца, бо дарога на Баранавічы ня дужа выгодная, бо хоць вядзе на Смаленск і Маскву, але не зачапляе Вітэбшчыну і не зьяўляецца дарогай на Петраград.

Весткі з Расеі гавораць, што там цэнтральным месцам гандлю да Польшчы, Літвы і Лацьвіі абабраны бальшавікамі Віцебск. Калі гэта так, дык трэба лічыць, што Польшчы прыйдзецца адчыніць зялезную дарогу на Полацк і тавары здаваць на Полацк і Аляхновічы, бо калі захацець, напрыклад, падайсьці бліжэй да Апочацкіх ляноў, дык пэўна, што гэты шлях на Полацк бліжэй да лёну, а з гэтым трэба лічыцца, бо пры адсутнасьці у Расеі транспорту, кожная вярста, што прыбліжае да тавару, будзе мець вялікае значаньне. У гэтым выпадку для Польшчы сыграець нейкае значаньне той „калідор“, які павэдле рыжскага міру створаны да самай Дзісны і Полацку. З гэтага «калідору» пэўна Польшча скарыстаець, каб як найдалей адсунуць свой транспорт на ўсход.

Выкарыстаньне дарогі Маладзечна — Полацк значна магло-б палепшыць гандаль Віленшчыны і падняць яго, а таксама падняць хоць троху саўсім падупаўшую прамысловасьць краю. Так ці інакш, гандаль з Расеяй для промыслу і гандлю адчыняе новыя гарызонты і, калі ў гэты гандаль Польшчай ня будзе уведзена палітыка, каторая, як вядома, руйнуе усякае пачынаньне эканомікі, дык край можаць патроху, выходзіць на шлях нармальнага здаровага жыцьця.

Станіслаў Чыжэўскі.