Вясна (Колас — Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!..)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Вясна
Верш
Аўтар: Якуб Колас
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/94


Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў сьнег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расьсьпяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

І зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ральля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.