Вяршыні жаданьняў (1930)/Мой родны край

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жыцьцё, як мора-акіян Мой родны край
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Тут так хораша
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мой родны край… (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мой родны край… ізноў я тут!..
Бярозы, неба, сонца й нівы
Пра шчасьце гутаркі вядуць
У песьнях вольных і шчасьлівых.

Празрысты дзень. Прастор і шыр.
З палямі разам ў дзіўным сьне
Адным жыцьцём гарэць і жыць,
Адным імкненьнем паланець.

Ах, сэрца цішай… сэрца стой!
Яна пазнала… Што-ж з таго?..
Прайду я ціха між кустоў,
Збуджу ў душы другі агонь.

Бо гэтак цяжка, родны край,
Над полем шэпчуць каласы…
Тут пець і жыць, а там згараць
Ў абоймах сонечнай красы.

Вітаю ўсіх я з новым днём —
Прастор… дзяўчыну і жніво…
Я так прышоў, каб верыць зноў,
Каб зноў згараць ў траве з травой.

1926