Перайсці да зместу

Вяршыні жаданьняў (1930)/Дзесяць год

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ёсьць лепшы сьвет Дзесяць год
Верш
Аўтар: Валерый Маракоў
1930 год
Сягоньня сонца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзесяць год (Маракоў).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕСЯЦЬ ГОД

Ад палёў залатых і прастораў жалезных
І ад роспачы дзікай
Трывожных гудкоў
Я прынёс прывітаньне
Пачуцьцяў мяцежных
І цнатлівую радасьць маіх васількоў.
Дзесяць год маладых і мяцежных, як песьня,
Дзесяць год
Нашай песьні
і нашай вясны,
І юнацкаму сэрцу ў грудзёх стала цесна
Біцца пульсам кіпучым
Жыцьцёвай струны.
Веру ў песьні свае і ў жыцьцёвую сілу
Абудзіў ў нас Кастрычнік
Між творчых надзей.
Хай-жа сёньня ня холадам прагнай магілы,
А вясной
І вясельлем
Квітнее наш дзень.